Урок мужества «Память о прошлом не знает забвенья»

«Память о прошлом не знает забвенья», пад такой назвай у ДУА «Лудчыцкі ВПК д/с – СШ» супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова арганізавалі урок мужнасці. Мерапрыемства праходзіла ў рамках патрыятычнай акцыі «И в памяти навеки имена…», прысвечанай аднаму з самых хвалюючых і светлых святаў нашага народа – 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне.
На мерапрыемства запрасілі пісьменніка-земляка, заслужанага журналіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Уладзіміравіча Леўчанку.
Яшчэ не адно дзесяцігодзе мы будзем зноў і зноў вяртацца да той суровай пары найвялікшых выпрабаванняў чалавечага духу, каб не толькі ўведаць праўду аб мінулай вайне, зразумець вытокі надзвычайнай трываласці і маральнай сілы савецкіх людзей, але і атрымаць з гэтага нейкія вельмі важныя ўрокі для нашых сённяшніх дзён, для будучыні. Многае можа і павінна зрабіць літаратура, якая заклікана выхоўваць у людзях нянавісць да вайны, пасяляць у іх сэрцах любоў да радзімы.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала ключавой у творчасці Мікалая Уладзіміравіча Леўчанкі, ён развівае яе ў сваіх кнігах: «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия», «Созвездие героев», «Героі вызвалення». Вядучая мерапрыемства пазнаёміла прысутных з жыцёвым і творчым шляхам пісьменніка, расказала аб напісаных ім кнігах. З вялікай цікавасцю вучні слухалі самога аўтара. Затым, Мікалай Уладзіміравіч адказаў на шматлікія іх пытанні: «Якімі Вы хацелі б бачыць сваіх чытачоў?», «Што Вы думаеце аб сучаснай моладзі?», «Над чым працуеце зараз?» і інш. З усімі кнігамі Мікалая Уладзіміравіча прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца на бібліятэчнай выставе «Як многа сілы ў кожным слове».