Гадзіна роднай мовы «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкары раеннай дзіцячай бібліятэкі ў ДУА «СШ №3 г. Быхава» правялі гадзіну роднай мовы «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся».
На працягу мерапрыемства бібліятэкары імкнуліся паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавялі які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове каб стаць адной з самых прыгажэйшых моў свету. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульне «Усміхніся весялей», імпрэзе «Размаўляй са мной па-беларуску», складалі словы з слова «Пралеска», адгадвалі па малюнкам зашыфраваныя фразеалагізмы, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі.