Вечар-партрэт «Шчодрае сэрца пісьменніка»

29 лістапада ў ДУА «СШ №1 г. Быхава» адбыўся вечар-партрэт «Шчодрае сэрца пісьменніка», які быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Ціханавіча Лынькова.

Творца належыць да таго пакалення, на вачах якога адбываліся найбольш знакавыя падзеі ХХ стагоддзя, Міхась Ціханавіч быў не толькі іх сведкам, але і актыўным удзельнікам, ён прайшоў чатыры вайны: грамадзянскую, савецка-польскую, савецка-фінскую, Вялікую Айчынную. За плённую творчую працу пісьменнік быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслугі Міхася Лынькова перад беларускай літаратурай адзначаны званнем народнага пісьменніка БССР, а таксама Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за раман «Векапомныя дні». На вечарыне, якая была арганізавана супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова, вялі размову пра жыццё і творчасць пісьменніка, глядзелі кіначасопіс шасцідзесятых гадоў на кадрах якога, Міхась Лынькоў на сустрэчах з чытачамі: дзецьмі і студэнтамі, а таксама урывак мастацкага фільма «Міколка-паравоз» знятага па аповесці Міхася Лынькова.
У мерапрыемстве прыняў удзел пісьменнік-зямляк Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, які падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў Міхася Лынькова, а таксама ўспамінамі пра сустрэчу з Нілам Гілевічам, пад час уступных экзаменаў на факультэт журналістыкі БДУ.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Таленавіты майстар слова» і слайд-прэзентацыя з фотаздымкамі пісьменніка.