Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Краязнаўчая літаратура

11.04.2014

У фондзе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.Стральцова прадстаўляюць цікавасць выданні, прысвечаныя Быхаўшчыне і творчасці пісьменнікаў Быхаўскага раёну, якія былі выдадзены ў 2013 годзе да Дня беларускага пісьменства.

Баркалабаўскі летапіс / рэд. савет : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш]. — Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 616 с. : іл.

Баркалабаўскі летапіс складзены ў XVII стагоддзі на аснове айчынных і замежных хронік, гістарычных дакументаў, запісаў і ўспамінаў відавочцаў. Кніга напісана жывой, вобразнай і каларытнай старабеларускай мовай. Твор, які спалучае ў сябе рысы звычайнага летапісу і мемуараў, напісаны рукой чалавека з сельскай глыбінкі, у былым мястэчку Баркалабава, цяперашнім аграгарадку Баркалабава. Старонкі “Баркалабаўскага летапісу” захавалі ўспаміны пра шмат падзей, у ліку якіх паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, царкоўная ўнія 1596 года. Але самае каштоўнае ў гэтым творы для нас – гэта старонкі, прысвечаныя падзеям, значным і дробным, якія адбываліся ў самім Баркалабаве і наваколлі. “Баркалабаўскі летапіс” захаваў для нашчадкаў жывую карціну далёкай мінуўшчыны. У гэтым яго асаблівая ўнікальнасць і каштоўнасць.

Баркалабаўскі летапіс : факсімільнае выданне. — Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 52 с.

Факсімільнае выданне ўпершыню ўзнаўляе помнік беларускага летапісання, які захаваўся да нашых дзён у адзіным спісе. Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і культуры Беларусі.

Быхаўшчына. Дыханне вякоў / Уклад. У. І. Бацкалевіч. — Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2013 — 168 с. : іл.

Выданне расказвае аб цікавых старонках з гісторыі нашага раёна, аб таленавітых людзях з самабытнай культурай і векавымі традыцыямі.

У Дняпра на магутным плячы : Быхаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка, літаратуразнаўства / Уклад. М. Пазнякоў. — Мінск : Маст.літ., 2013. — 415 с., 8 [л.] іл. — (Беларусь літаратурная).

У выданне ўвайшлі шэраг твораў паэтаў, празаікаў і літаратуразнаўцаў Быхаўшчыны, якія ўслаўлялі раней і ўслаўляюць зараз сваю малую радзіму, нашу родную Беларусь.

Быховский район : Древняя земля на берегу Днепра / Сост. С. Жижиян. — Минск : Рифтур Принт, 2013. — 46 с. : ил.

У кнізе ў храналагічным парадку прыводзяцца факты з гісторыі раёна з даўніх часоў да сучаснасці, расказваецца аб славутасцях нашага краю, аграусадзьбах, дзе можна адпачыць. У выданні змешчаны маршруты экскурсій па Быхаўскаму раёну.

Жижиян, С. Ф. 101 занимательный факт из истории Быховщины / Сергей Жижиян. — Могилёв : Амелия Принт, 2013. — 84 с. : ил.

Аўтарам кнігі з’яўляецца дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Выданне змяшчае 101 факт з гісторыі роднага краю, 101 фатаграфію і ілюстрацыю, шматлікія з якіх надрукаваны ўпершыню. Таксама выклікае цікавасць 101 крыніца ў спіску літаратуры.

3468