Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Вачыма падлетка

Я нарадзілася ў мірны час, таму ніколі не чула, як выюць сірэны паветранай трывогі, не бачыла парушаных ад бомбаў будынкаў, не ведаю, што такое ваенны паёк... Мне цяжка паверыць у тое, што чалавечае жыццё таксама проста абарваць, як paнішні сон. Вайна забірае самых лепшых, самых таленавітых, любiмыx i дарагіх. Менавіта гэтай тэме прысвечана аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне, салдацік", якую я нядаўна прачытала. 3 вялікай цікавасцю чытала гэты твор, бо пісьменнік умела змог перадаць той боль за чалавека, за яго скалечаны лес. I я нібы адчула гэта, перажыла разам з галоунымі героямі. I усё гэта дзякуючы майстэрству Васіля Быкава.

Пісьменнік мне добра вядомы, бо я прачытала шмат яго твораў. Ведаю, што пры зямным жыцці яго называлі сумленнем нацыі. I сапрауды гэта так, тут нельга не пагадзіцца. Доказам з'яуляюцца яго творы, дзе праглядвае нявыдуманая прауда часу, прауда абставін. Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" не выключэнне.

Сюжэт твора просты. Лейтэнант Змітрок Барэйка з Бешанковічау - галоуны герой гэтай аповесці, сустракае зямлячку Франю, якая тpaпiлa сюды, у невялікі аўстрыйскі гарадок, бо прыйшлося замест гаспадаровай дачкі ехаць на катаргу у Германію. Урэшце дзяўчына апынулася ў cям'i аўстрыйскага прафесара біялогіі Шарфа i яго жонкі Сабіны. Здаецца, вайна i каханне - несумяшчальныя паняцці. Каханне нараджаецца ў сэрцы галоўнага героя зусім нечакана. Але трагічны фінал ix кахання. Адразу забраць каханую юнак не змог. Прыехаўшы за дзяўчынай з намерам усё ж забраць яе, Барэйка ўбачыў сваю каханую мёртвай. Загінулі і прафесар з жонкй.

Для Барэйкі радасць перамогі ператварылася у "чорнае свята бяды". Смерць каханай дзяўчыны выклікае у Змітрака шок, "тут жа маленькае юнае дзяучо, маё нечаканае каханне". Аутар раскрывае яго цяжккі стан: "...Сядзеў так, глядзеў, аглядаў яе мёртвы тварык i не ведаў, што мне рабіць — плакаць ці, можа, крычаць? Дужа карцела выць i крычаць. Але хто мог пачуць мой крык, зразумець здзічэлы мой боль? Страшэнную несправядлівасць гэтай пагібелі? Вайны ці жыцця наогул..." Пісьменнік вуснамі Змітрака Барэйкі выкрывае сапрауднае абл1чча вайны. На жаль, было i такое, што асобныя салдаты-вызваліцелі таксама гублялі разважлівасць, чалавечую міласэрнасць. Змітрок пратэстуе супраць забойцаў, нелюдзяў, i для яго не зусім важна, "хто б яны нi былі — нашыя ці немцы!" Аўтар не дае адказу, хто зрабіў гэта. Рытарычным становіцца пытанне, што рабіць герою далей, як перажыць усё гэта. Прароцкімі становяцца словы: "Чароўны плод nepaмoгi можа стаць горкім". Змітрок губляе упэўненасць у сабе: "3 твайго жыцця могуць зрабіць пекла, калі не захочацца i жыць".

Трагедыя сведчыць пра антычалавечую сутнасць вайны. Вайна — гэта гвалт, забойствы, злачынствы супраць мірнага насельніцтва, яна нясе вялікія страты i пакуты, aдбipae самае дарагое — каханне i шчасце.

Гэты твор прымушае задумацца, які кошт мае перамога. Вайну нельга дапусціць. Таму, лiчy, што гэты твор проста кожны абавязаны прачытаць.

Казлова Карына, вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Быхава”

ru be en