Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Дзень беларускага пісьменства 2014

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Сёлета гэта дата прыпадае на 7 верасня. У аснову канцэпцыі Дня беларускай пісьменнасці пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменнасці. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэты годзе горадам-сталіцай святочных мерапрыемстваў будзе Заслаўе. Таксама мерапрыемствы пройдуць і па ўсёй рэспубліцы.

У бібліятэках Быхаўскай сеткі ў рамках Дня беларускага пісьменства пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў:

План мерапрыемстваў

Назва мерапрыемства Дата і час правядзення Месца правядзення Адказныя
Аформіць тэматычныя выставы, адкрытыя прагляды літаратуры: “Гарады-сталіцы беларускага пісьменства”, “Усё пачалося з таблічкі, скрутка, бяросты…”, “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”. Верасень Бібліятэкі сеткі Бібліятэчныя работнікі
Арганізаваць і правесці
Бібліягадзіну з мультымедыйнай прэзентацыяй “Ад Скарыны да нашых дзён” 05.09.2014 г. 13.00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В.Стральцова, у ДУА “СШ №3 г.Быхава” Альшэўская Н.І., бібліятэкар
Гістарычны экскурс “Цуд, імя якому – кніга” 05.09.2014 г. 13.00 Гарадская бібліятэка-філіял №49, у ДУА “СШ №2 г.Быхава” Абросімава Н.У., бібліятэкар 1 катэгорыі
Гістарычнае падарожжа “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова” 03.09.2014 г. 11.00 Раённая дзіцячая бібліятэка Якаўлева К.А., бібліятэкар 1 катэгорыі
Гісторыка-літаратурная гадзіна “Сыны слаўнага горада Полацка” 07.09.2014 г. 14.00 Ніжнятошчыцкая СБ Корабава Т.М., бібліятэкар 2 катэгорыі
Гадзіна пісьменства “Свята, якое памнажае духоўную спадчыну” 06.09.2014 г. 11.00 Няражская СБ Сільчанка Ж.І., бібліятэкар 2 катэгорыі
“Дзень беларускага аўтара - цудоўнае свята” 06.09.2014 г. 10.00 Вараніноўская СБ Салохіна А.В., бібліятэкар 1 катэгорыі
Гадзіна пісьменства “Вялікі беларус Францыск Скарына” 07.09.2014 г. 12.00 Навабыхаўская СБ Мінчукова С.А., бібліятэкар 2 катэгорыі
Інфармацыйная гадзіна “Гімн пісьменству з далёкіх часоў” 07.09.2014 г. 17.00 Сялецкая СБ Коршунава Т.М., бібліятэкар 2 катэгорыі
ru be en