Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

ПРАГРАМА БІБЛІЯНОЧ – 2026
«БІБЛІЯТЭЧНЫ ВЯНОК: АДЗІН ВЕЧАР ПРА БЕЛАРУСКІХ ЖАНЧЫН»


Месца правядзення: Цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў г. Быхаў, вул. Грышына, 9 «Б»


Урачыстае адкрыццё з 19.00 да 19.20

  • тэатралізаваны пралог;
  • касцюміраваны «Парад гераінь» у вобразах славутых беларусачак.

Гістарычная пляцоўка (гераіня – Еўфрасіння Полацкая)

  • кніжная выстава-агляд «Жаночы шлях ад Полацка да касмічных вышынь»;
  • інтэрактыўная музейная экспазіцыя «Сакрэты каліграфіі»;
  • віктарына «Вянок славы беларускіх жанчын»;
  • вячэрняя кіназала з 19.30 да 22.00.

Этнаграфічная пляцоўка (гераіня –Паўлінка)

  • дэфіле творчай студыі «Залаты прамень традыцый» 19.20 да 19.30;
  • кніжная выстава «Узоры натхнення»;
  • выстава творчых работ «Жаночых рук і сэрца чараўніцтва»;
  • майстар-класы па гісторыка-культурнай спадчыне.

Літаратурная пляцоўка (гераіні – Алеся і Алаіза Пашкевіч)

  • паэтычны подыум «Музыка жаночай душы» з 19.30 да 20.00;
  • «Адкрыты мікрафон» → месца, дзе кожны можа прачытаць верш пра жанчыну;
  • рэлакс-зона;
  • выстава кніг з QR-кодамі «Споведзь жаночай душы» → паслухай вершы вядомых аўтарак;
  • кніжнае прадказанне «Магія паміж радкоў» → адкрый старонку кнігі – даведайся лёс;
  • выстава карцін «Жанчына – душа краіны» Аляксандры Кухціной;
  • ауцыя-квілт «Сцяна натхнення» → напішы імя жанчыны, якая натхняе цябе.

Гульнёвая пляцоўка ў бібліятэцы (гераіня – Анастасія Слуцкая)

  • квэст «Сузор’е жаночых імёнаў» → прайдзі 5 станцый → збяры 5 ключоў → адчыні «скарбонку жаночай мудрасці», атрымай прыз з 20.00 да 22.00;
  • аквагрым.
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.