Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Аб жыцці, аб людзях, аб сабе

Нам кніга — вечнае святло,
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ім магло б,
Відаць, у свеце толькі cонца.

М. Пазнякоў

У красавіку ў гімназіі прайшла сустрэча старшакласнікаў з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» Мікалаем Уладзіміравічам Леўчанкам. Мэта мерапрыемства — знаёмства з творчасцю пісьменніка. Сустрэча пачалася з уступнай гутаркі аб ролі літаратуры ў жыцці грамадства.

Тэма беларускай мовы, гістарычнай памяці, захавання культурнай спадчыны вельмі актуальны ў наш час. Менавіта сустрэчы з вядомымі людзьмі садзейнічаюць выхаванню ў вучняў павагі і зацікаўленасці да беларускага слова.

Як бібліятэкар я лічу гэта галоўным у сваёй працы, бо дзеці павінны ведаць сваю мову, літаратуру, быць адукаванымі людзьмі, стаць у будучым карыснымі для сваёй дзяржавы.

Вось ужо 36 гадоў я збіраю кнігі беларускіх аўтараў, у тым ліку — нашых землякоў, прапаную іх прачытаць дзецям.

Мабыць, мала хто з вучняў звяртаў увагу на сціплага чалавека, які кожную раніцу праходзіць міма гімназіі, спяшаючыся на працу. Гэта галоўны рэдактар раённай газеты, таленавіты творца, які напісаў 6 кніг, тры з якіх — на роднай мове. Акрамя таго, на старонках газеты вельмі часта друкуюцца яго нарысы, артыкулы, замалёўкі. За свае няпоўныя 60 гадоў М.У.Леўчанка — выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілеўскага аблвыканкама «Чалавек года-2005», член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», уладальнік Гран-пры4-гаНацыянальнага конкурсу «Залатая літара».

Прысутныя апладысментамі сустрэлі знакамітага госця. З цікаўнасцю ўсе слухалі аповед Мікалая Уладзіміравіча пра яго творчую біяграфію. Ён спыніўся на тым, якая існуе розніца паміж працай журналіста і літаратара.

Усе, хто знаёмы з творчасцю М.У.Леўчанкі, адзначаюць самую істотную рысу яго твораў — праўдзівасць, шчырасць. Па словах аўтара, пісаць даводзіцца пасля працоўнага дня, начамі, у выхадныя. Героі яго вершаў і апавяданняў — звычайныя людзі, якія перажылі вайну, тыя, хто праслаўляюць нашу Быхаўшчыну сёння. Замілаванасць роднымі краявідамі пранізвае кожны лірычны верш яго пейзажнай лірыкі.

Вучняў зацікавіла творчасць Мікалая Уладзіміравіча, бо напрыканцы сустрэчы вядомаму аўтару было зададзена шмат пытанняў. А на развітанне вучні атрымалі кнігі з аўтографам М.У.Леўчанкі.

В.Кручкова, загадчыца бібліятэкі ДУА «Гімназія г.Быхава»

Источник: bykhov.gov.by

ru be en