Календарь знаменательных дат
21.10.2019 – День рождения Интернет (через 5 дней)
07.11.2019 – День Октябрьской революции 1917 года (через 22 дня)
17.11.2019 – Международный день студентов (через 32 дней)
20.11.2019 – Всемирный день ребенка (через 35 дней)
01.12.2019 – Всемирный день борьбы со СПИДом (через 46 дней)

Бібліятэкі. Бібліятэчная работа

У дарэвалюцыйныя гады ў г. Быхаве існавала грамадская бібліятэка пры пажарнай камандзе. Яна была арганізавана прыкладна ў 1909- 1910 гг. сіламі перадавых людзей. Гэта Капаневіч – былы гарадскі галава, ветэрынарны ўрач па прафесіі, Эмс Казімір - павятовы земскі ўрач, ен жа быў начальнікам грамадскай пажарнай каманды, Красніцкі Нестар Мікалаевіч, галасны земскай управы (з кн. “Обзор Могилевской губернии», звесткі былі запісаны ў студзені 1967 г. са слоў мясцовага краязнаўца Д.Абрамовіча).

Сетка бібліятэк у Быхаўскім раёне ( 1921 год):
(звесткі Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея)

гарадская бібліятэка – 1
педагагічная бібліятэка – 1
яўрэйская бібліятэка – 1
партыйная бібліятэка – 1
хаты – чытальні – 12

Звесткі пра бібліятэку да Вялікай Айчыннай вайны малавядомы.

У лютым 1939 г. у сувязі з віншаваннем 70-годдзя з дня нараджэння Н.Крупскай Быхаўскай раённай бібліятэцы было прысвоена яе імя.

Доўгі час загадчыцай бібліятэкі працавала Цырульнікава Ганна Маісееўна.

У 1922 г. камунары сельскагаспадарчай камуны імя К.Лібкнехта адрамантавалі памяшканне для клуба, адкрылі бібліятэку - чытальню ў в.Баркалабава. (Памяць: Гісторыка – дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.-МН.,1990.- С.123.).

У 1940 г. у раёне працавалі гарадская і дзіцячая бібліятэкі, бібліятэкі былі таксама пры партыйных і педагагічных кабінетах, пры ўсіх хатах – чытальнях (іх было 19) і школах (Памяць: Гісторыка – дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн., 1990.- С.125).

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў раёне не ўцалела ні адной бібліятэкі.

Пасля вайны на базе набытага кніжнага фонда была створана раённая бібліятэка.

Звесткі Магілёўскага дзяржаўнага архіва:

У дакументах аддзела культурна – асветніцкіх ўстаноў Магілеўскага аблвыканкома за 1946 год есць сведкі аб Быхаўскай раённай бібліятэцы.

Бібліятэка заходзілася ў Быхаве па вул. Чырвонаармейскай, дом 69. Агульная плошча памяшкання складала 33 кв. метра.

У бібліятэцы было 15 перасовак, якімі выдана чытачам за год 300 кніг. Па стану на 1-е студзеня 1946 года на абанеменце ў раённай бібліятэцы было 915 жыхароў, ў тым ліку 200 дзяцей да 16 год, якім выдана за год 32940 кніг. Заведвала бібліятэкай Нягоднікава.

“У 1946 годзе ў раёне было 22 хаты – чытальні. Некаторыя з іх сталі сапраўднымі ачагамі агітацыйна – прапагандысцкай работы (Тайманаўскі, Лудчыцкі, Макранскі, Кузькавіцкі, Студзеніцкі сельскія Саветы па выкананню палітычна – гаспадарчай кампаніі ідуць наперадзі).” (Са звестак Магілёўскага абласнога архіва)

У 1948 годзе у раёне працавалі хаты – чытальні: Глухская, Кузькаўская, Балонавасялецкая, Красніцкая, Ніканавіцкая, Кучынская, Чачэвіцкая, Ніжнетошчыцкая, Чырвонаберажская, Грудзінаўская, Лудчыцкая, Баркалабаўская, Новабыхаўская, Студзёніцкая, Дунайкоўская, Чырвонаслабодская, Гарадзецкая, Тайманаўская, Клятнянская, Чырвонаасавецкая.

У 1949 г. загадчыцай Быхаўскай раённай бібліятэкі стала Еўдакія Федараўна Прыходзька.

У жніўні 1950 г. адкрыта хата – чытальня ў в. Холстава.

З 20.09.1951 г. адкрыта Кузькаўская сельская бібліятэка – загадчык Кубліцкі М.С.

У 1950-1952 гг. загадчыцай раённай бібліятэкі была Марыя Сафронаўна Бабцова. У 1952 – 1957 гг. – Алена Мікалаеўна Іванчанка.

На падставе рашэння райвыканкома дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1953 г. былі адкрыты ў Трылесінскім і Чырвонаасавецкім сельскіх Саветах сельскія бібліятэкі. Загадчыцай Трылесінскай сельскай бібліятэкі стала Нікіціна В.І.

У 1954 годзе раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне па вул. Леніна д.51. Плошча бібліятэкі павялічылася: працаваў абанемент і чытальная зала. Вырас кніжны фонд, колькасць чытачоў. Бібліятэка арганізавала перасоўкі на прадпрыемствах горада. Штат бібліятэкі – 5 чалавек.

На падставе прыказа Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры №30 ад 6 лютага 1957 г. прыказам па раённаму аддзелу культуры ад 15.02.1957 г. адбылася перадача кніжнага фонду былой гарадской бібліятэкі сельскім культасветустановам: (сельскім бібліятэкам, хатам- чытальням, сельскім клубам, якіх было 40 ) у колькасці 6643 экз. на суму 30738 руб. 74 кап.

У 1957 годзе раённую бібліятэку ўзначаліла Софья Сафронаўна Аўланава (па мужу - Кавалеўская). У 1959 годзе пачалася рэканструкція будынка па вул. Казлова д.3, куды і пераехала бібліятэка. Плошча памяшкання склала 120 кв.м.

У верасні 1960 г. адкрыта Лубяніцкая сельская бібліятэка.

З 1962 па 1964 гг. раённую бібліятэку ўзначальвала Таўдуль Марыя Вікенцьеўна.

Сетка бібліятэк у Быхаўскім раёне ў 1967 годзе:

раённая бібліятэка – 1
раённая дзіцячая бібліятэка – 1
сельскія бібліятэкі – 18
клубныя – 31
калгасныя – 3
прафсаюзныя – 8
школьныя – 119

З 1965 па 1969 гг. загадчыца бібліятэкі - Кушнер Марыя Кузьмінішна.

У 1966 г. адкрыты 2 сельскія бібліятэк: Лагадаўская і Чырвонаасавецкая. Працуе 18 сельскіх бібліятэк , 31 клубная.

Штогод на набыцце літаратуры адпускалася 1800 – 1900 руб.

На набыцце інвентара - 400- 600 руб.

Рост кніжнага фонда.

1954г.

1955г.

1956г.

1957г.

1958г.

1959г.

1960г

1961г

1962г.

1963г.

1964г.

1965г.

1966г.

1967г.

12476 экз

14289 экз

17451 экз

21168 экз

23508 экз

24767 экз

27363 экз

29076 экз

31069 экз

31029 экз

32865 экз

35753 экз

37326 экз

Рост чытачоў бібліятэкі.

1954г.

1955г.

1956г.

1957г.

1958г.

1959г.

1960г.

1961г.

1962г.

1963г.

1964г.

1965г.

1966г.

1967г.

1275

2144

1980

2294

2599

2639

2893

2976

3169

3129

3367

3372

3377

Рост кнігавыдач.

1954г.

1955г.

1956г.

1957г.

1958г.

1959г.

1960г.

1961г.

1962г.

1963г.

1964г.

1965г.

1966г.

1967г.

24617

30620

30486

32951

52394

53933

62862

63538

68843

69933

71061

71155

71155

1967 год.

Насельніцтва Быхава абслугоўваецца наступнымі бібліятэкамі:
раённай, раённай дзіцячай, бібліятэкай райкома партыі, агароднінасушыльнага камбіната, прамкамбіната, бібліятэкамі 3-х сярэдніх школ, 2-х васьмігадовых школ, бібліятэкай педкабінета, бібліятэкай калгаса «Рэвалюцыя». раённая бібліятэка з'яўлялася метадычным цэнтрам для культустаноў раёна.

Бібліятэкі раёна прынялі ўдзел ва Усесаюзным грамадскім аглядзе бібліятэк, прысвечаным 50-годдзю Савецкай улады. Дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй (100 руб.) узнагароджана Грудзінаўская сельская бібліятэка (Суслянкова В.С.), дыпломам 3 ступені і грашовай прэміяй ( 70 руб.) - Залатвянская сельская бібліятэка(Бабцова Е.Т.).

раённая бібліятэка выпісвала 20 газет, 68 часопісаў.

Адкрыта Гарадзецкая сельская бібліятэка, Вецецкая сельская бібліятэка перамешчана ў в. Абідавічы.

Насельніцтва г.Быхава абслугоўвалі наступныя бібліятэкі:

- раённая ( ад бібліятэкі ў горадзе працавала 15 бібліятэк –перасовак),
- раённая дзіцячая бібліятэка,
- бібліятэка райкома партыі,
- бібліятэка агароднінасушыльнага камбіната,
- бібліятэка прамкамбіната,
- калгасная бібліятэка (калгаса «Рэвалюцыя»),
- бібліятэкі 3-х сярэдніх школ (№1, №2, №3),
- бібліятэкі 2-х васьмігадовых школ,
- бібліятэка педкабінета.

раённая бібліятэка з'яўляецца метадычным цэнтрам для культустаноў раёна.

У раёне работала 18 сельскіх бібліятэк, 31 клубная, 8 прафсаюзных, 3 калгасных.


1968г.

1969г.

1970г.

1971г.

1972г.

1973г.

чытачоў

3395

3395

3396

3396

3400

3404

наведванняў

26881

26920

27002

27002

27020

31045

кнігавыдач

71405

71838

71878

71909

71993

71999

Кн. фонд

38588

36249

36022

37429

38239

40228

Вялікая ўвага ўдзялялася рабоце па прапагандзе рашэнняў ХХ111 і ХХ1У з’ездаў КПСС, Пленумаў ЦК КПСС, пастаноў партыі і ўрада. Шмат мерапрыемстваў праведзена насустрач 100-годдзю з дня нараджэння У.І.Леніна (1970 г.), 50-годдзю ўтварэння СССР (1972 г.).

У 1975г. прысвоена ганаровае званне “Бібліятэка выдатнай работы” Баркалабаўскай сельскай бібліятэцы, раённай дзіцячай бібліятэцы,(загадчык Агнеўская Г.Ф.);

падтверджана званне Залатвянскай, Макранскай, Усходняй сельскімі бібліятэкамі.

1976 г.

Рашэнне Быхаўскага райвыканкома “Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк раёна” ад 29 кастрычніка 1976 года № 32-15.

“В целях дальнейшего совершенствования культурно – просветительной работы библиотек, улучшения качества обслуживания населения, повышения эффективности использования книжных фондов и ассигнований, отпускаемых на содержание библиотек, исполком районного Совета депутатов трудящихся решил:

1. С 1 января 1977 года объединить все государственные массовые библиотеки района в централизованную систему с общим книжным фондом, единым штатом, административно – хозяйственным руководством на базе Быховской районной библиотеки.

2. Быховскую районную библиотеку утвердить центральной библиотекой, районную детскую библиотеку реорганизовать в детский отдел центральной библиотеки, а городскую детскую библиотеку и сельские библиотеки реорганизовать в филиалы с сохранением присвоенных им сигл:

Филиал № 1 городская

детская  библиотека

Филиал №25 Дубровская с/б

Филиал №2 - Черноборская  с/б

Филиал №26 Красноосовецкая с/б

Филиал №3-  Холстовская с/б

Филиал №27 Трилесинская с/б

Филиал №4- Следюковская с/б

Филиал №28 Лагодовская с/б

Филиал №5 Вяземская с/б

Филиал №29 Палковская с/б

Филиал №6 Рыжковская с/б

Филиал №30 Лудчицкая с/б

Филиал №7 Ямницкая с/б

Филиал №31 Сущевская с/б

Филиал №8 Студеницкая с/б

Филиал №32 Латколонская с/б

Филиал №9 Хачинская с/б

Филиал №33- Краснослободская с/б

Филиал №10 Виляховская с/б

Филиал №34 Бовецкая с/б

Филиал №11 Чечевичская с/б

Филиал №35 Прибережская с/б

Филиал №12 Неряжская с/б

Филиал №36 Кучинская с/б

Филиал №13 Исканская с/б

Филиал №37 Восточная с/б

Филиал №14 Селецкая с/б

Филиал №38 Поляниновичская с/б

Филиал №15 Дунайковская с/б

Филиал №39 Вьюновская с/б

Филиал №16 Косичская с/б

Филиал №40 Верхнетощицкая с/б

Филиал №17 Грудиновская с/б

Филиал №41 Таймоновская с/б

Филиал №18 Болоновоселецкая с/б

Филиал №42 Баркалабовская с/б

Филиал №19 Никоновичская с/б

Филиал №43 Смолицкая с/б

Филиал №20 Хомичская с/б

Филиал №44 Краснобережская с/б

Филиал №21 Обидовичская с/б

Филиал №45 Городецкая с/б

Филиал №22 Мокрянская с/б

Филиал №46 Кузьковичская с/б

Филиал №23 Новобыховская с/б

Филиал №47 Глухская с/б

Филиал №24 Золотвянская с/б

Филиал №49 Давыдовичская с/б

Филиал №25 Глухоселибская с/б


При центральной библиотеке организовались отделы:

- отдел обслуживания
- отдел комплектования, обработки, организации и использования книжных фондов
- методико – организационный, информационно – библиографический отдел
- детский отдел –филиал

Дырэктарам ЦБС назначана Агнеўская Галіна Федараўна (1977 – 1978 гг.)

Аддзел абслугоўвання ЦБ:
загадчыкам аддзела абслугоўвання - Валасевіч Вольга Сяменаўна(1977 – 1986 гг., 1987 - 1988 гг. )
Чычаева В.М. (ст.б-р), Жураўлева Р.В. ( ст. б-р), Маціевіч А.Ф. (ст. б-р), ВрублеўскаяЛ.А. (б-р);

аддзел камплектавання:
загадчыкам аддзела камплектавання – Кавалева Людзміла Рыгораўна (1977 – 1978гг.)
Кляус Л.П. (ст.б-р), Папкова А.Г. (ст.б-р),Летаева А.І. (б-р), Пугачова Н.С.( б-р), Ціханава В.А. (б-р), Вядзернікава Н.У.;

Чалава В.Я. (гал. б-р метадычнага аддзела).

1978 год.

Дырэктар ЦБС Стараселец Марыя Вікенцьеўна. (1978 – 1988 гг.)
Загадчыкам адзела камплектавання назначана Чычаева Вольга Міхайлаўна (1978 – 1993)

1979 год.

Насельніцтва раёна абслугоўвалі 55 бібліятэк: 3 гарадскія, 49 сельскіх масавых бібліятэк, 3 прафсаюзныя бібліятэкі (Вараніноўская, Гадылеўская, Чырвонабеларуская)

Адкрыта бібліятэка ў паселку Колас Холстаўскага сельскага Савета (філіял №50)

Пашырана вытворчая плошча Ісканскай і Тайманаўскай сельскіх бібліятэк.

За 10-ю пяцігодку (1975 – 1980 гг.) у раёне пабудавана гасспосабам 2 бібліятэкі: Віляхаўская і Чачэвіцкая.

1980 год.

Бібліятэк ЦБС – 55сельскіх філіялаў - 52

З 1 студзеня 1980г. Вараніноўская, Гадылёўская, Чырвонабеларуская прафсаюзныя бібліятэкі увайшлі ў Быхаўскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, у якой стала 55 бібліятэк: 52 сельскія і 3 гарадскія бібліятэкі (цэнтральная, раённая дзіцячая, гарадская дзіцячая).

1981 год.

Бібліятэк ЦБС – 55сельскіх філіялаў - 52

У ЦБСу ЦБу сельскіх б-ках
чытачоў32598380125323
кнігавыдач69838386094506843
кніжны фонд545460 экз.35070 экз.465118 экз.

Пры ЦБ на працягу года працаваў клуб для старшакласнікаў “Ровесник»

Ад ЦБ працавала 17 бібліятэк- перасовак і 6 пунктаў выдачы літаратуры, у якіх было абслужана 1122 чытача.

У ЦБС работала 3 школы перадавога бібліятэчнага вопыту:

- Абідавіцкая с/б – па прапагандзе краязнаўчай і беларускай літаратуры,
- Залатвянская с/б – па рабоце з механізатарамі і жыватнаводамі,
- Чачэвіцкая с/б – па прапагадзе прававых ведаў сярод моладзі.

1982 год.

Бібліятэк ЦБС - 55сельскіх філіялаў - 52

У ЦБСу ЦБу сельскіх біб-ках
Чытачоў32949381025664
Кнігавыдач71705786813524790
Кніжны фонд55829935381477356

Бібліятэкі сістэмы ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім месячніку па прапагандзе і распаўсюджванню сельскагаспадарчай літаратуры.

Згодна плана ў бібліятэках ЦБС пачата работа па рэкласіфікацыі фондаў і каталогаў на новыя табліцы ББК. Сістэматычны каталог ЦБ поўнасцю рэкласіфікаваны.

1983 год.

Бібліятэк ЦБС – 55сельскіх бібліятэк-філіялаў - 52

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў32271384324953
Наведванняў30309738440219583
Кнігавыдач67851087282485767
Кніжны фонд56615034242486769

Бібліятэкі сістэмы вялі падрыхтоўчую работу насустрач 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў (бібліятэкары наведвалі ветэранаў вайны, запісвалі іх успаміны, арганізоўвалі ў бібліятэках кніжныя выставы, прагляды літаратуры).

У ЦБС працавала 42 клуба па інтарэсах, 3 школы перадавога бібліятэчнага вопыту (Вараніноўская, Абідавіцкая, Залатвянская сельскія бібліятэкі)

1 раз у квартал на працягу года выходзіу “Інфармацыйны спіс літаратуры, паступіўшай у Быхаўскую ЦБС”

1984 год.

Бібліятэк ЦБС – 55сельскіх бібліятэк – філіялаў - 52

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў31721400224244
Кнігавыдач67717088516483182
Кніжны фонд57496934159496366

З 3 мая па 3 чэрвеня 1984 г. у раёне прайшоў месячнік па прапагандзе патрыятычнай літаратуры. На масавыя мерапрыемствы, якія праводзіліся ў бібліятэках, запрашаліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Цэнтральная бібліятэка сумесна з аб’яднаннем кнігалюбаў арганізавалі сустрэчу з пісьменнікам В.Быкавым. Прайшла чытацкая канферэнцыя “Быкаў – салдат і пісьменнік”. У ЦБ была арганізавана кніжная выстава “Чалавек. Вайна. Перамога”. На працягу тыдня ў кінатэатры дэманстраваліся кінастужкі па творах В.Быкава: “Альпійская балада”, “Трэццяя ракета”, “Жураўліны крык”.

У ЦБС падцвердзілі званне “Бібліятэка выдатнай работы” наступныя бібліятэкі: Вараніноўская (Андрункіна А.В.), Следзюкоўская (Куляшова Т.А.), Хаміцкая (Купцова З.А.), Абідавіцкая (Зеленяк Т.М.), Касіцкая (Бараноўская В.К.), м-на Колас (Чалава В.Я.), Віляхаўская (Напрэенка Н.Г.), Чырвонаасавецкая (Бурачкова Г.І.), Няражская (Сакалова Н.У.).

Дунайкоўская і Чырвонаберажская сельскія бібліятэкі атрымалі новае памяшканне.

У Латкалонскай сельскай бібліятэцы павялічылася плошча.

1985 год.

Бібліятэк ЦБС – 56сельскіх бібліятэк-філіялаў - 53

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў31748401324217
Наведванняў30347640140218252
Кнігавыдач67887989648483749
Кніжны фонд58899734295510075

Насельніцтва раёна абслугоўвалі 56 бібліятэк: 3 гарадскія ( з іх 2 -дзіцячыя) і 53 сельскія.

Была адкрыта сельская бібліятэка ў весцы Сядзіч – філіял № 54 з кніжным фондам 2150 экз.

Аддзел культуры і цэнтральная бібліятэка правялі эстафету “Праз гады і вякі – памятайце”, прысвечаную 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па 8-мі маршрутам.

Работнікамі цэнтральнай бібліятэкі аказана дапамога ў рэгадаванні сістэматычных каталогаў і растаноўцы кніжнага фонда ў бібліятэках сістэмы.

1986 год.

Бібліятэк ЦБС – 56сельскіх бібліятэк – філіялаў - 53
У ЦБСу ЦБу сельскіх філіялах
Чытачоў31582401724066
Кнігавыдач66315790388467223
Кніжны фонд60057636419517590

У ЦБС падцвердзілі званне “Бібліятэка выдатнай работы” наступныя бібліятэкі: Няражская (Сакалова Н.У.), Вараніноўская (Андрункіна А.В.), Абідавіцкая (Зеленяк Т.М.), Касіцкая (Бараноўская В.К.), Грудзінаўская (Бурачкова Г.І.), Коласаўская (Чалава В.Я.).

Пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод бібліятэк раёна стала Абідавіцкая сельская бібліятэка, бібліятэкар Зеленяк Т.М.

Праведзена 4 семінары бібліятэчных работнікаў, працавала 2 школы перадавога вопыту, у якіх праведзена 2 заняткі.

Работнікі ЦБ прымалі актыўны ўдзел у рытуале “Провады ў Савецкую Армію”, у правядзенні свята двара.

1987 год.

Бібліятэк ЦБС – 49сельскіх бібліятэк-філіялаў - 46

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў31845405024301
Наведванняў29052340316216895
Кнігавыдач68919993680489961

У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкома і выканаўчага камітэта абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 красавіка 1987 года № 6-15 з 1 мая 1987 года Рыжкаўская, Давыдавіцкая, Бовецкая, Лагадаўская, Уюноўская, Глухасялібская, Студзеніцкая сельскія бібліятэкі ператвораны ў бібліятэчныя пункты.

На базе Гадылеўскай, Абідавіцкай, Вараніноўскай, Коласаўскай бібліятэк прайшоў абласны семінар прапагандыстаў.

Сярод бібліятэк сістэмы прайшоў агляд – конкурс “Навукова-тэхнічную кнігу – кожнаму рабочаму і спецыялісту”.

Пераможцамі сацыялістычнага спаборніцтва сярод бібліятэк сістэмы сталі: 1-е месца - Коласаўская бібліятэка (бібліятэкар 1 кат. Чалава В.Я.), 2-е месца заняла Абідавіцкая сельская бібліятэка (бібліятэкар Самуйлава Т.М.)

1988 год.

Бібліятэк ЦБС – 49сельскіх бібліятэк-філіялаў - 46
У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў31623404124067
Наведванняў30215640410216643
Кнігавыдач68732593810487960
Кніжны фонд58454936027501486

Дырэктар ЦБС Яшчанка Зінаіда Міхайлаўна (1988 – 1990 гг.)

На працягу года ў Быхаўскай ЦБС праведзена эстафета “Квітней мой край беларускі” з мэтай прапаганды беларускай і краязнаўчай літаратуры, укаранення перадавога вопыту краязнаўчай работы.

1 месца ў сацыялістычным спаборніцтве сярод бібліятэк Быхаўскай ЦБС заняла бібліятэка п. Колас (бібліятэкар 1 кат. Чалава В.Я.)

Новае памяшканне атрымалі Чырвонаасавецкая, Латкалонская, Няражская, Новабыхаўская, Палкаўская, Хаміцкая сельскія бібліятэкі.

У Чорнаборскай сельскай бібліятэцы зроблена прыбудова.

1989 год.

Бібліятэк ЦБС – 49сельскіх бібліятэк – філіялаў - 46

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў30269395222784
Кнігавыдач64927487987460955
Кніжны фонд54626234970464821

Адным з напрамкаў работы бібліятэк была прапаганда беларускай літаратуры, прывіццё любові да роднай мовы, культуры беларускага народа.

У ЦБС працавала 3 бібліятэкі – базы перадавога вопыту:

-Абідавіцкая с/б – база перадавога вопыту па прапагандзе беларускай і краязнаўчай літаратуры,
-Вараніноўская с/б – база перадавога вопыту па прапагандзе сельскагаспадарчай літаратуры,
-Няражская с/б- база перадавога вопыту па вывучэнню склада і выкарыстанню кніжнага фонда.

Праведзена 3 семінара бібліятэчных работнікаў, 2 практыкумы.

Супранкова Г.І. назначана загадчыкам аддзела абслугоўвання і інфармацыі ( 1989 г. - па наступны час)

1990 год.

Бібліятэк ЦБС – 48сельскіх бібліятэк – філіялаў – 45

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў27332361721615
Кнігавыдач61410683107432329
Кніжны фонд54064236174456942

Рашэннем Быхаўскага райвыканкама № 4-6 ад 13 красавіка 1990 г. ў сувязі з памяншэннем колькасці жыхароў у зоне абслугоўвання з 1 красавіка 1990 года скасавана Хачынская сельская бібліятэка.

З верасня 1990 года пачаў працаваць прафесійны клуб бібліятэкараў “Дыялог”, мэтай якога стала знаходжане нетрадыцыйных форм прафесійнай вучобы бібліятэкараў.

На базе Няражскай сельскай бібліятэкі быў праведзены семінар “Шляхі далейшага ўдасканальвання прапаганды кнігі па эстэтычнаму выхаванню”.


Няражская сельская бібліятэка

Праведзена 2 семінара- практыкума.

ЦБ ажыццяўляла камплектаванне кніжнага фонда прафсаюзнай бібліятэкі агародніна-сушыльнага завода.

Выконваць абавязкі дырэктара ЦБС стала Зайкіна Валянціна Аляксандраўна.

1991 год.

Бібліятэк ЦБС – 48сельскіх бібліятэк – філіялаў – 45

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў27718361720591
Наведванняў25756732852183080
Кнігавыдач59428780021415915
Кніжны фонд51913635284438619

Цэнтральная бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у правядзенні прэм’еры кнігі “Памяць. Гісторыка – дакументальная хроніка Быхаўскага раёна”. У літаратурна – музычнай гасцёўні “Сустрэчы” (ЦБ) праведзены пасяджэнні, прысвечаныя У.Высоцкаму,М.Булгакаву, М.Багдановічу, І.Бродскаму. Бібліятэкары ЦБ выступалі на радыё з гутаркамі, прысвечанымі творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У клубе бібліятэкараў “Дыялог” (ЦБ) праведзена дзелавая гульня “Ці гатоў ты абслугоўваць чытача”, абарона чытацкіх фармуляраў “Што я прачытаў за год”, святочны агенчык, прысвечаны дню 8 Сакавіка.

Выконваць абавязкі дырэктара ЦБС стала Корза Наталля Аляксандраўна.

1992 год.

Бібліятэк ЦБС - 48сельскіх бібліятэк – філіялаў – 45

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў27397362020239
Наведванняў24934732862176040
Кнігавыдач59156980025413088
Кніжны фонд50946636136428385
Бібліятэкі сістэмы прынялі ўдзел у абласным конкурсе «Библиотека сегодня: поиски, пути обновления». Высока адзначана работа раённай дзіцячай бібліятэкі, Абідавіцкай і Грудзінаўскай сельскіх бібліятэк. Шмат увагі бібліятэкары ўдзялялі адраджэнню беларускай народнай спадчыны: праводзіліся вячоркі, дзе прысутнічалі гумар, жарты, беларускія песні і прыпеўкі.

Адбылося 6 пасяджэнняў літаратурна – музычнай гасцёўні «Сустрэчы».

1993 год.

Бібліятэк ЦБС - 44сельскіх бібліятэк – філіялаў – 40

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў26231362118100
Наведванняў24076433169159118
Кнігавыдач56530280030365422

У пачатку года былі закрыты Палкаўская, Сушчоўская, Верхнятошчыцкая, Балонавасялецкая сельскія бібліятэкі у сувязі з тым, што паменшылася колькасць жыхароў у зоне абслугоўвання. Бібліятэка п. Колас стала гарадской бібліятэкай.

Бібліятэкі сістэмы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Лепшай была прызнана работа Абідавіцкай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар Самуйлава Т.М. атрымала грамату Беларускага Фонду Культуры.

У маляўнічых мясцінах наваколля в.Баркалабава прайшло рэспубліканскае свята “Купалле- 93”. Супрацоўнікі ЦБ падрыхтавалі выставу прыкладнога мастацтва “Баркалабаўскія палотны”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання Грышчанка Л.А. Дрозд А.В. выступілі ў якасці самадзейных артыстаў. Яны атрымалі падзякі Міністэрства культуры РБ за шчырыя і дабразычлівыя адносіны да святой справы – адраджэння нашай духоўнасці, культурнай спадчыны.

1994 год.

Дырэктарам ЦБС назначана Корза Н.А.

Бібліятэк ЦБС – 45сельскіх бібліятэек – філіялаў – 40

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў26816362017903
Наведванняў23317526214156703
Кнігавыдач57689680586367005
Кніжны фонд52672544480409094

На аснове рашэння выканкама ад 25.04. 94 г. у бібліятэчную сістэму ўвайшла бібліятэка Быхаўскага Дома афіцэраў – гарадская бібліятэка – філіял 49, кніжны фонд якой – 16373 экз. кніг.

За ўдзел у другім туры рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Самуйлава Т.М. (Абідавіцкая с/б) узнагароджана граматай Беларускага Фонду Культуры.

Шмат мерапрыемстваў падрыхтавалі бібліятэкі сістэмы да святкавання 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары ЦБ падрыхтавалі і правялі літаратурна – музычны вечар “Помнім болі і страты твае, Беларусь”.

1993 год аб’яулены Генеральнай асамблеяй ААН Міжнародным годам сям’і. Да гэтай даты супрацоўнікі ЦБ і РДБ правялі свята сямейнага адпачынку “Таленты нашай сям’і”. Для работнікаў культуры і членаў іх сямей была прапанавана цікавая разнастайная праграма.

Упершыню на Беларусі святкаваўся Дзень беларускага пісьменства і друку. У сувязі з гэтай датай у ЦБ была аформлена кніжная выстава аб жыцці і дзейнасці беларускіх асветнікаў, праведзены літаратурны вечар “Асветнікі зямлі беларускай”.

У прафесійным клубе бібліятэкараў “Дыялог” адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства “Ваш шанс”, які быў прыстасаваны да абласнога конкурса “Лепшы бібліятэкар – 94”. Пераможцы Андрункіна А.В. (Вараніноўская с/б), Самуйлава Т.М. (Абідавіцкая с/б) прадстаўлялі Быхаўскі раён у абласным конкурсе. Андрункіна А.В. заняла ў ім 5-е месца і атрымала каштоўны падарунак.

Праведзена 2 тэматычных семінара “Імідж бібліятэкара”, “Дзіцячая бібліятэка і юны чытач: арыентыры на заўтра”.

У сістэме працавала 2 базы перадавога вопыту ў Абідавіцкай і Вараніноўскай сельскіх бібліятэках.

1995 год.

Бібліятэк ЦБС - 45сельскіх бібліятэк – філіялаў – 40

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў27508362017718
Наведванняў22784326229150162
Кнігавыдач56376180604352168
Кн. Фонд53008641390410536

У мэтах далейшага упарадкавання бібліятэчнай сістэмы Быхаўскага раёна раённы выканкам пастанавіў ( рашэнне ад 28.07.95 г. № 7-29) ліквідаваць з 1.10.95 г. Вяземскую сельскую бібліятэку. Работнікі Латкалонскай, Трылесінскай, Прыберажскай, Чырвонаасавецкай сельскіх бібліятэк пераведзены на 0,5 стаўкі.

Святкаванне 50-годдзя Вялікай перамогі аб’яднала намаганні супрацоўнікаў ЦБ, РЦК, гісторыка-краязнаўчага музея. Удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – былыя работнікі культуры- былі запрошаны на літаратурна- музычы вечар “Толькі нічога забыць не змагла ты, памяць мая”. На мерапрыемстве ім былі ўручаны медалі “50 год Перамогі” і памятныя падарункі.

Бягучы год быў аб’ялены Годам аховы прыроды. У сувязі з гэтым у ЦБ прайшоў Тыдзень экалогіі. Пры раённым аддзеле культуры створана радыёстанцыя “Захаранка”, якая асвятляла культурнае жыцце раёна. Некалькі перадач было падрыхтавана супрацоўнікамі ЦБ.

1996 год.

Бібліятэк ЦБС – 44сельскіх бібліятэк – філіялаў – 39

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў26851362117030
Наведванняў20999926299137889
Кнігавыда49287071109315047
Кн. Фонд53765646144411177

З 1 па 30 красавіка ў бібліятэках сістэмы прайшоў месячнік па рабоце з кнігай экалагічнага напрамку ў сувязі з 10-годдзем аварыі на ЧАЭС.

Абласная бібліятэка выпусціла лістоўку “Жывая крыніца адраджэння” з вопытам работы Абідавіцкай сельскай бібліятэкі па краязнаўству і прапагандзе беларускай літаратуры.

Бягучы год быў багаты на юбілеі беларускіх пісьменнікаў. У рамках клуба “Сустрэчы” пры ЦБ адбыліся вечары-партрэты, літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя І.Мележу, К.Крапіве, М.Багдановічу, М.Чароту, З.Бядулі і інш.

У рамках клуба бібліятэкараў “Дыялог” адбыўся вечар сустрэчы бібліятэкараў розных пакаленяў “О женщинах с любовью», на які былі запрошаны ветэраны бібліятэчнай працы, былыя работнікі бібліятэк горада і раёна.

З 1 студзеня 1996 года ўведзены ў дзеянне тыпавыя штаты цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Міністэрства культуры РБ. Створаны аддзел бібліятэчнага маркетынгу ( 5 чалавек, загадчык аддзела Круталевіч В.М.

1997 год.

Бібліятэк ЦБС – 44сельскіх бібліятэк – філіялаў- 39

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25529350515804
Наведванняў18449123175117658
Кнігавыдач43694756071281069
Кніжны фонд54715946144411177

Бібліятэкі сістэмы адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Маршала авіяцыі С.А.Красоўскага. Вялікае свята адбылося на яго Радзіме ў в. Глухі.

Супрацоўнікі ЦБ арганізавалі і правялі сустрэчу з беларускім паэтам З.Марозавым, які раней працаваў у Быхаўскім раёне.

З мэтай арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у час летніх канікул, прываблівання іх да чытання быў праведзены абласны конкурс «Встретимся в библиотеке». У конкурсе прымалі ўдзел усе бібліятэкі раёна. За ўдзел у конкурсе раённая і гарадская дзіцячыя бібліятэкі былі ўзнагароджаны Заахвочвальнымі дыпломамі ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкома. Сярод бібліятэк раёна пераможцамі сталі: Андрункіна А.В. (Вараніноўская с/б) – 1 месца, Багалюбцава А.У. (Макранская с/б) – 2 месца, калектыў гарадской дзіцячай бібліятэкі (Саламянікава Н.П., Коханава Л.В., Ігнатава С.М.) – 3 месца.

У рамках клуба бібліятэкараў “Дыялог” прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «Грустить по штату не положено», у якім прынялі ўдзел работнікі сельскіх бібліятэк.

1998 год.

Бібліятэк ЦБС - 44сельскіх бібліятэк – філіялаў – 39

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25938356315568
Наведванняў18848922871117967
Кнігавыдач43531755760277409
Кн. Фонд54605644970419264

Бібліятэкі сістэмы працягвалі ўдзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Пераможцам стаў калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі (Зайкіна В.А., Цярахіна Н.Я., Вайцянкова Н.С.), які атрымаў грашовую прэмію.

Супрацоўнікі ЦБ арганізавалі і правялі сустрэчы з беларускімі паэтамі З.Марозавым «Я раздаю пачуцці людзям» і В.Ткачовым «Умець любіць жыццё».

У прафесійным клубе бібліятэкараў «Дыялог» адбыўся конкурс бібліятэкараў горада «Дерзай, библиотекарь». Перамагла каманда «Эрудыт» (работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі).

1999 год.

Бібліятэк ЦБС – 44сельскіх бібліятэк – філіялаў – 29

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў26035358515481
Наведванняў19757522588116881
Кнігавыдач45163256295277075
Кн. Фонд54393945183415599

На Рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» былі прадстаўлены матэрыялы (альбомы, сцэнарыі, фотаздымкі) Гадылёўскай сельскай бібліятэкі, бібліятэкар Івашкова Т.А. Работа Івашковай Т.А. была адзначана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ за пашуковую і даследчую працу па напісанню гісторыі вёскі.


Краязнаўчы куток Гадылёўскай сельскай бібліятэкі

На Рэспубліканскі агляд- конкурс на лепшую пастаноўку работы па экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва былі прадстаўлены матэрыялы работы Палянінавіцкай сельскай бібліятэкі (бібліятэкар 2 кат. Старасціна Н.І.)

Праведзена 2 семінара бібліятэчных работнікаў на тэмы: “Бібліятэка ў сістэме задавальнення інфармацыйных патрабаванняў чытачоў. Даведачна – бібліяграфічнае абслугоўванне” і “Патрыятычнае выхаванне асобы – важная ўмова абнаўлення грамадства”.

Пасяджэнні клуба бібліятэкараў “Дыялог” мелі краязнаўчы напрамак. Праведзены: краязнаўчы рынг “Мой бацькоўскі край ні ў чым непаўторны”, вусны часопіс “Шляхі і лес твой, край Быхаўскі” і інш.

Федасенка А.І. назначана на пасаду загадчыка аддзела камплектавання і апрацоўкі бібліятэчнага фонда.

2000 год.

Бібліятэк – 44сельскіх філіялаў - 39

На працягу года ішла падрыхтоўка да святкавання 90-годдзя цэнтральнай бібліятэкі. Напрыканцы года адбылося свята “Шлях, даўжыней у 90 год”, якое сабрала ўсіх работнікаў ЦБС, гасцей з абласной бібліятэкі, прадстаўнікоў Быхаўскага райвыканкома, абкома прафсаюзаў работнікаў культуры, сяброў бібліятэкі. У сувязі з юбілеем калектыў цэнтральнай бібліятэкі атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства культуры РБ.

Супрацоўнікамі АБМ выдадзены буклет “Быхаўскай цэнтральнай бібліятэцы - 90 год”.

Бібліятэкі сістэмы прынялі удзел у абласных конкурсах: “Бібліятэкар - 2000” ( Батурына В.У., бібліятэкар аддзела камплектавання і апрацоўкі адзінага фонда, узнагароджана Дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй ), на лепшы рэкламны буклет “Бібліятэка раёна ў 21 стагоддзі” (Быхаўская ЦБС узнагароджана Дыпломам трэццяй ступені і каштоўным падарункам).

Праведзена 2 семінара: “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк, як сродак нацыянальнага адраджэння” (выяздны, у Гадылёўскай с/б), “Беларуская мова і літаратура – крыніца нацыянальнай культуры”.

Адбыліся заняткі ў базах перадавога вопыту (Вараніноўскай і Палянінавіцкай сельскіх бібліятэках).

Аддзел бібліятэчнага маркетынга пачаў штомесячны выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Лепшыя наработкі выкарыстай у сябе”, які змяшчаў інфармацыю аб лепшых мерапрыемствах, праведзеных бібліятэкамі сістэмы.

Навукова-метадычны аддзел Магілёўскай абласной аб’яднанай бібліятэкі выпусціў лістоўку з вопыту работы літаратурна – музычнай гасцёўні “Сустрэчы” Быхаўскай ЦБ.

Цурганава Т.Ц., метадыст 2 к. аддзела бібліятэчнага маркетынга ЦБ склала бібліяграфічны паказальнік “Пісьменнікі Беларусі, ураджэнцы Быхаўшчыны”.

2001 год.

Бібліятэк ЦБС - 44сельскіх бібліятэк – філіялаў – 39

У ЦБСУ ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25784359915202
Наведванняў19277121783112535
Кнігавыдач43731954257264656
Кн. Фонд52721845524396522

Рашэннем Быхаўскага райвыканкама ад 27 ліпеня 2001 года за № 7 – 34 з 1 жніўня 2001 года была закрыта Латкалонская сельская бібліятэка.

На чарговы тур Рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” былі прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы, альбомы Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар 1 кат. Палавікова Г.І. была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонда культуры, грашовай прэміяй, Граматай Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах.

Сярод сельскіх бібліятэк сістэмы праведзены агляд – конкурс на лепшае афармленне краязнаўчага кутка. За прадзеланную работу па вывучэнню роднага краю, збору матэрыялаў па краязнаўству былі адзначаны бібліятэкары Грудзінаўскай (Палавікова Г.І.), Вараніноўскай (Салохіна А.В.), Лудчыцкай (Лапаткова А.Ф.) сельскіх бібліятэк. Яны ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

Праведзена 2 семінара на тэмы: “Здаровы лад жыцця – важнейшы фактар развіцця грамадства”, “Бібліятэка і час: пошук эфектыўных форм работы”.

Прашло па аднаму занятку ў базах перадавога вопыту: Палянінавіцкай с/б –базе перадавога вопыту па экалагічнаму выхаванню насельніцтва, раёйннай дзіцячай бібліятэцы – па захаванню і адраджэнню нацыянальнай спадчыны.

Для работнікаў ЦБС арганізаваны і праведзены святочны вечар з нагоды з’яўлення новага дзяржаўнага свята - Дня бібліятэк. На мерапрыемста былі запрошаны ветэраны бібліятэчнай працы.

Метадычная служба ЦБ зрабіла відэападарожжа па бібліятэках раёна. На вытворчай нарадзе прайшоў яго паказ і абмеркаванне.

Пераможцам сярод раённага спаборніцтва сярод устаноў культуры раёна за 2001 год Дыпломам Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта узнагароджаны калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынга ЦБ, загадчык аддзела Круталевіч В.М.

Рашэннем Быхаўскага райвыканкома ад 27 снежня 2001 г. № 12-26 закрыты Чырвонаасавецкая і Трылесінская сельскія бібліятэкі, пераведзены на 0,5 стаўкі бібліятэкары Хаміцкай і Ісканскай сельскіх бібліятэк.

2002 год.

Бібліятэк ЦБС - 41сельскіх бібліятэк – філіялаў – 36

У ЦБСУ ЦБУ сельскіх бібліятэках
Чытачоў25710358415064
Наведванняў18669721744108504
Кнігавыдач42509054720251485
Кн. Фонд48880444213362553

Рашэннем ад 29 сакавіка 2002 г. за № 3 – 24 на 0,5 стаўкі пераведзены бібліятэкары Касіцкая, Залатвянскай, Кузькавіцкай, Кучынскай сельскіх бібліятэк.

На працягу года гарадскія бібліятэкі ( ЦБ, ГБФ №49, ГБФ №50) аказвалі чытачам 3 віды платных паслуг: выдача літаратуры з фонда чытальнай залы, выдача камерцыйнага фонда, ксеракапіраванне. Усяго за год выканана платных паслуг на суму 1042971 руб. (пры плане 763800 руб.).

На Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” прадстаўлены матэрыялы па гісторыі в. Баркалабава (бібліятэкар 2 кат. Чухманава С.В. узнагароджана Граматай Беларускага Фонда Культуры))

Цэнтральная бібліятэка прыняла ўдзел у абласным аглядзе – конкурсе “Мой край – Магілеўшчына” у першым туры “Зямля нашых продкаў”. За падрыхтаваны матэрыял калектыў Быхаўскай ЦБ узнагароджаны заахвочвальным Дыпломам абласной бібліятэкі ім. Леніна.

У бібліятэках ЦБС была аб’яўлена акцыя “Подари библиотеке книгу». 132 экз. кніг паступіла ад чытачоў у фонд ЦБС.

Сярод бібліятэк раёна прайшоў конкурс на напісанне лепшага арыгінальнага сцэнарыя па краязнаўству «Мой край бацькоўскі, мая глыбінка». Пераможцамі ў ім сталі: Івашкова Т.А. (Гадылеўская с/б) – 1 месца, Старасціна Н.І. (Палянінавіцкая с/б) – 2 месца, Пузанава Т.Я. (Чырвонабеларуская с/б) – 3 месца.

Разам з работнікамі АБМ ЦБ бібліятэкары сельскіх бібліятэк зрабілі бібліятэчны дэсант у Макранскую, Холстаўскую, Усходнюю, Глухскую сельскія бібліятэкі, дзе была праведзена дзелавая гульня «Сёння я - метадыст».

Работа клуба бібліятэкараў «Дыялог» праводзілася ў крязнаўчым напрамку.

Работнікі ЦБ падтрымлівалі цесную сувязь з клубам ветэранаў «Незабудка» пры раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Праведзены вечарыны, пасядзелкі, праднавагодні карнавал і інш.

У клубе «Сустрэчы» ( ЦБ ) праведзены: паэтычны вечар «Лепшыя рыфмы пра каханне», літаратурна – мастацкая кампазіцыя «В моей душе запечатлен портрет одной прекрасной дамы», літаратурна – музычная вечарына «Не згаснуць зоркі ў небе» (з дня нараджэння Я.Купалы) і інш.

2003 год.

Бібліятэк ЦБС – 41сельскіх бібліятэк- філіялаў- 36

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25118358014567
Наведванняў17986821186100672
Кнігавыдач41251753217242005
Кн. Фонд46485541504341983

Пры плане платных паслуг 3127000 руб. выканана 3131345 руб.

Работнікі ЦБ прынялі ўдзел у 2-м туры абласнога конкурса “Край мой – Магілеўшчына” на тэму “Славутыя землякі і ўраджэнцы края”. Зроблены пошук матэрыялаў і фотаздымкаў для біябібліяграфічнага слоўніка пра землякоў, якія ў розныя гістарычныя перыяды ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай гісторыі, культуры, навукі, літаратуры.

Бібліятэкарам 1 кат. аддзела абслугоўвання Чарняўскай Н.М. складзены бібліяграфічны даведнік “Быхаўшчына літаратурная”.

Праведзена 2 семінара бібліятэчных работнікаў: Інфармацыйна – бібліяграфічная дзейнасць бібліятэк”, “Бібліятэка ў дапамогу маральнаму і духоўнаму развіццю моладзі”.

Сярод бібліятэкараў раёна быў праведзены конкурс “Лепшы ў нашай прафесіі”, у якім спаборнічалі бібліятэкары, узрост якіх не прывышаў 30-ці гадоў. Пераможцам стала Мінчукова С.А. (бібліятэкар 2 кат. Новабыхаўскай с/б).

Праведзены раённы конкурс на стварэнне лепшага інтэр’ера бібліятэкі. “Самая ўтульная бібліятэка”. Лепшымі былі вызначаны: Дунайкоўская с/б ( б-р 2 к. Хмельніцкая В.А.); Вараніноўскаяс/б (б-р 1 к. Салохіна А.В.); Чырвонаслабодская с/б ( б-р 2 к. Смажанкова А.У.).

Работнікамі ЦБ праведзены: урок мужнасці “Мы памятаем усіх, і паўшых і жывых”, гадзіна мастацтва “Чалавек павінен быць ранімы прыгажосцю” (да дня нараджэння Л.Шчамялева), тэатралізаваная вечарына “Продлись очарованье» ( да 200-годдзя з дня нараджэння Ф.Цютчава). Сумесна з кінатэатрам, РЦК праведзена свята беларускага пісьменства “...І стане слова гаварыць”.

Праведзена 5 пасяджэнняў у літаратурна – музычнай гасцёўні “Сустрэчы”: вечарына “Он пел, как жил: яростно и честно» (Высоцкаму У.), вечарына «Любовь во все века неповторима» (да дня Святога Валянціна), свята гумару «Смяяцца не грэх» і інш.

Дзейнасць клуба бібліятэкараў «Дыялог» (ЦБ) была накіравана на ўкараненне ў практыку работы бібліятэк інавацыйных форм прапаганды кнігі. Праведзены: «Падарожжа ў Міхалкоўград» (РДБ); тэатралізаваная экалагічная казка «По щучьему велению» (ГДБ); прэс-дэбют «Журнальная імперыя» (ЦБ), вечар – вернісаж «Цуда – рэчы вакол нас» (ГБФ №49), літаратурна – краязнаўчы марафон «Зямля родная – гордасць мая» (АБМ).

Супрацоўнікамі АБМ выдадзены лістоўкі з практыкі работы Гадылёўскай с/б «Імі ганарымся па праву», Баркалабаўскай с/б «Старонкі неўміручай спадчыны» (прапаганда краязнаўчых ведаў), Абідавіцкай с/б «А я працую так» (работа з моладдзю).

1 раз у квартал выпускаўся інфармацыйны бюлетэнь «Лепшыя наработкі выкарыстай у сябе».

8 бібліятэк сістэмы працавалі па напрамкам: работа з моладзю Абідавіцкая с/б; арганізацыя вольнага часы дзяцей – ГДБ; экалагічнае выхаванне – Вараніноўская с/б; краязнаўчая работа – РДБ, Грудзінаўская с/б; ахова здароўя – Новабыхаўская с/б; патрыятычнае выхаванне – Гадылёўская с/б; выхаванне сямейных зносін - Глухская с/б.

Для Ямніцкай с/б, якая ў красавіку згарэла, выдзелена комната ў былым будынку канторы калгаса «Ямнае». На канец года кніжны фонд складаў 1093 экз.

Палепшана матэрыяльная база ЦБ. Атрымана 2 камп'ютары: у ч/з (БД прававой інфармацыі), у АБМ.

У чытальнай зале ЦБ створаны цэнтр прававой інфармацыі РБ.

2004 год.

Бібліятэк ЦБС - 41сельскіх бібліятэк – філіялаў – 36

У ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25319357014759
Наведванняў18331620323105590
Кнігавыдач41748454643248247
Кніжны фонд45228640313331596

На працягу года аказана платных паслуг на суму 7767990 руб. (пры плане 7700000 руб.)

Фонд бібліятэк папоўніўся 93 экз. літаратуры на суму 963662 руб. і 19 камплектаў часопісаў , плакатамі, лістоўкамі, буклетамі дзякуючы інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Быхаўскага раёна.

Сярод бібліятэк ЦБС быў праведзены агляд – конкурс «Мужнасці вечны агонь», прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэма вайны знайшла адлюстраванне ў масавай рабоце ўсіх бібліятэк сістэмы. Бібліятэкары віншавалі ветэранаў на даму, запрашалі на масавыя мерапрыемствы, удзельнічалі ў добраўпарадкаванні помнікаў, брацкіх могілак, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання бібліятэк. АБМ быў выдадзены інфармацыйны бюлетэнь «Мужнасці вечны агонь», які адлюстраваў работу бібліятэк да 60-годдзя вызвалення Беларусі. Вынікі конкурса будуць падведзены ў 2005 г.

Бібліятэкары сістэмы ўдзельнічалі ў аглядзе – конкурсе па экалагічнаму выхаванню насельніцтва. Пераможцамі сталі: Палянінавіцкая с/б (б-р 2 к. Старасціна Н.І.)- 1 месца; Вараніноўскаяс/б ( б-р 1 к. Салохіна А.В.) – 2 месца; гарадская дзіцячая бібліятэка(б-р 1 к. Саламянікава Н.П. ) – 3 месца.

Быў аб'яўлены краязнаўчы конкурс «Спадчына – нашчадкам».

У ЦБ працавалі клубы: «Залаты ўзрост» (6 пасяджэнняў), «Сустрэчы» ( 5 пасяджэнняў), адно з якіх было прысвечана творчасці нашага земляка, пісьменніка, кандыдата філалагічных навук М.Пазнякова. На вечары – сустрэчы «Пішу для вас з асалодай» пісьменнік сам прадстаўляў свае творы, расказваў пра новыя задумкі.

Аддзелам бібліятэчнага маркетынга праведзены: 2 семінары, 2 заняткі ў базе перадавога вопыта, 2 заняткі ў школе пачынаючага бібліятэкара.

Выдадзена 5 рэкламных буклетаў па рабоце і паслугам бібліятэк г. Быхава.

Выдадзены лістоўкі з практыкі работы бібліятэк: -«Работа з моладдзю – асноўны напрамак дзейнасці бібліятэк» (работа клуба «Крэда» ў Абідавіцкай с/б)
-«А я працую так…» (Прапаганда здаровага ладу жыцця ў Новабыхаўскай с/б)
-«Кірмаш творчых ідэй» (работа прафесійнага клуба «Дыялог» у 2003 г.

2005 год.

Бібліятэк ЦБС – 39Сельскія бібліятэкі-філіялы – 34

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25348357014749
Наведванняў18099220259103803
Кнігавыдач41197951175241919
Кніжны фонд42449246743299252

У 2005 г. сетка бібліятэк ЦБС скарацілася на 2 бібліятэкі: Залатвянскую і Хаміцкую.

На працягу года аказана платных паслуг 11 854 680 руб. (пры плане 11 800 000 руб.)

У 2005 г. бібліятэкі сістэмы працягвалі ўдзельнічаць у 3-м туры Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванню насельніцтва ў 2004-2005 гг. 3-е месца ў гэтым конкурсе сярод бібліятэк розных устаноў вобласці заняла Вараніноўская сельская бібліятэка.

2006 год.

Бібліятэк ЦБС – 39Сельскія бібліятэкі-філіялы – 34

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25237362614539
Наведванняў18130520414104304
Кнігавыдач41416350908244755
Кніжны фонд41374246002289330

Платныя паслугі бібліятэкі ЦБС выканалі ў суме 15687260 руб. пры плане 15430000 руб.

У 2006 г. статус аграгарадкоў атрымалі вёскі Смаліца, Мокрае, Баркалабава.

2007 год.

Бібліятэк ЦБС – 39Сельскія бібліятэкі-філіялы – 34

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25136362414485
Наведванняў17963220445102752
Кнігавыдач40998450992241227
Кніжны фонд36712739838252127

Рашэннем Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 жніўня 2007 г. №8-41 з 1 верасня былі закрыты 3 сельскія бібліятэкі: Касіцкая, Перакладавіцкая, Кузькавіцкая.

Платныя паслугі бібліятэкі ЦБС выканалі ў суме 18425990 руб. пры плане 18425000 руб.

У 2007 г. супрацоўнікі ЦБ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім Свяце беларускага пісьменства і друку “Шклоў – 2007”, да якога падрыхтавалі прагляд літаратуры “Быхаўшчына літаратурная”.

Работнікі ЦБ прынялі ўдзел у 4 туры штогадовага абласнога конкурсу “Край мой – Магілёўшчына” на тэму “Мастацтва. Край у творах мастацтва”.

2008 год.

Бібліятэк ЦБС – 34Сельскія бібліятэкі-філіялы – 30

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25313422813987
Наведванняў19911828515113249
Кнігавыдач41211059872237967

Рашэннем Быхаўскага райвыканкома №1-6 з 01. 01. 2008 г. з мэтай упарадкавання дзейнасці бібліятэчнай сеткі, эканоміі бюджэтных сродкаў аб’яднаны гарадская дзіцячая і раённая дзіцячая бібліятэкі на базе раённай дзіцячай бібліятэкі.

З 15. 11. 08 г. закрыта Ісканская сельская бібліятэка.

9 бібліятэк маюць статус бібліятэк аграгарадкоў: Абідавіцкая, Баркалабаўская, Грудзінаўская, Лудчыцкая, Макранская, Новабыхаўская, Следзюкоўская, Смаліцкая, Чорнаборская.

2009 год.

Бібліятэк ЦБС – 33Сельскія бібліятэкі-філіялы – 29

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў251064208013733
Наведванняў19949829170111565
Кнігавыдач41112760219234877

10 бібліятэк маюць статус бібліятэк аграгарадкоў: Абідавіцкая, Баркалабаўская, Грудзінаўская, Лудчыцкая, Макранская, Новабыхаўская, Следзюкоўская, Смаліцкая, Чарнаборская, Глухская. Гэтыя бібліятэкі маюць кампутарную тэхніку і доступ у Інтэрнэт.

З мэтай стварэння сістэмы комплекснага падыхода да вывучэння і раскрыццю актуальных тэм бібліятэкары сеткі распрацавалі і рэалізавалі бібліятэчныя праграмы. У 2009 годзе бібліятэкі працавалі па наступным праграмам:

• «Стань для прыроды сапраўдным сябрам» (2007 – 2009 гг.);
• «Любі свой край і ўслаўляй» (2008 - 2011);
• “Мы разам – вы не адны” (2009 - 2010);
• “Здаровы лад жыцця для ўсёй сям´і” (2009 – 2010);
• “У гармоніі з сабой і светам” (2009 – 2010);
• “Будучае страны будаваць маладым” (2009 – 2010);
• “Захаваем прыроду супольна” (2009 – 2010).

2010 год.

Бібліятэк ЦБС – 33Сельскія бібліятэкі-філіялы – 29

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў251164202513761
Наведванняў20621629702116640
Кнігавыдач44072066107251356

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня адкрыцця цэнтральнай раённай бібліятэкі.

У 2010 годзе бібліятэкі працавалі па наступным праграмам:

• «Чараўніцтва кніжнага лета» (2010);
• «Лета. Кніга. Бібліятэка» (2010);
• « Праграма па ўдасканальванню сістэмы сацыяльнай работы з адзінокімі і адзінокапражываючымі грамадзянамі сталага ўзросту ў Магілёўскай вобласці» (2005 - 2010).

2011 год.

Бібліятэк ЦБС – 33Сельскія бібліятэкі-філіялы – 28

у ЦБСу ЦБу сельскіх бібліятэках
Чытачоў25075422013746
Наведванняў21628834082121573
Кнігавыдач44662666202253030

У маі 2011 г. на базе цэнтральнай бібліятэкі створаны раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр (РІІЦ), які ўзначальвае галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Н. М. Чарняўская.

2012 год

Колькасць бібліятэк

Усяго бібліятэк33
Гарадскіх4
З іх дзіцячых1
Сельскіх29
З іх сельская бібліятэка-музей1
Бібліятэкі аграгарадкоў14

У ЦБСУ ЦБУ сельскіх бібліятэках
Чытачоў25042417113396
Наведванняў21769132998120069
Кнігавыдач45217264709250025

3 мая 2012 года на базе Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі адбыўся абласны бібліятэчны семінар “Библиотеки Могилевщины в информационно-культурном пространстве региона: состояние, инновации, пути развития” .


Будынак раённага цэнтра культуры. Тут жа размяшчаецца і цэнтральная бібліятэка

Камп'ютэрызаваны ўсе гарадскія бібліятэкі, шырэй выкарыстоўваліся электронныя рэсурсы ў масавай і індывідуальнай працы з чытачамі. Створаны сайт Быхаўскай бібліятэчнай сеткі. альбом са здымкамі. У Макранскай сельскай бібліятэцы адкрыты Публічны цэнтр прававой інфармацыі. Згодна з Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" атрымана 36 адзінак кампутарнай тэхнікі, якая дазволіла стварыць 25 аўтаматызаваных месцаў для карыстальнікаў бібліятэк. Выхад у Інтэрнэт маюць 15 бібліятэк

На 2% па раёне павялічыўся паказчык ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем. Гэта звязана з памяншэннем колькасці жыхароў у раёне і давядзеннем літаратуры на дом да маламабільных груп насельніцтва, якія па стане здароўя самі не могуць прыходзіць у бібліятэкі.

Раённая дзіцячая бібліятэка

раённая дзіцячая бібліятэка ў г. Быхаве арганізавана 1 красавіка 1949 года. На набыцце літаратуры і абсталявання выдзелена дзяржавай пэўная сума грошы. Так было набыта 1067 экз. кніг на суму 377 руб. Бібліятэка знаходзілася па вул. Дорахаўскай у невялікай комнаце плошчай 4 кв.м. Першым загадчыкам бібліятэкі і адзіным яе работнікам была Іванчанка Алена Мікалаеўна. У 1950 годзе штат бібліятэкі пашырыўся, была ўведзена адзінка бібліятэкара. На гэтай пасадзе працавала Осіпава Марыя Патапаўна. У гэты час бібліятэка атрымала большую комнату па вул. Леніна.

У 1953 г. загадчыкам бібліятэкі была Аўланава Марыя Сафронаўна.

З 1954 па 1959 гг. - Пастаялкаў Альберт Меленцьевіч.

З 1960 па 1967 гг. - Дударава А.Д.

У 1962 г. праведзена канферэнцыя па кнізе Валкадаева П.І. “Чей мальчишка», на якой прысутнічаў сам аўтар.

У 1963 г. бібліятэкай сумесна з райкомам камсамола ў в.Гарадзец на месцы былой партызанскай стаянкі праведзены вечар “У партызанскага вогнішча”, на якім прысутнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вучні школ раёна.

Быхаўская раённая дзіцячая бібліятэка за дасягнутыя поспехі ў аглядзе нагляднай агітацыі культустаноў узнагароджана Дыпломам абласной камісіі.

З 1963 г. у штаце бібліятэкі 3 чалавека: загадчык бібліятэкі, загадчык абанемента, бібліятэкар.

У 1967 годзе бібліятэка была пераведзена ў іншае памяшканне, плошча якога складала 120 кв.м (цяперашні ДАСААФ).

Выкарыстоўваліся розныя формы прапаганды кнігі:

1967 - год 50-годдзя Савецкай улады. Чытачы сустрэліся з былым рэвалюцыйным мараком, удзельнікам разгрома стаўкі ў Магілеве Максімавым А.І., праведзены літаратурныя гульні “Падарожжа ў год 1917”, “Падарожжа па роднай краіне”, чытацкая канферэнцыя “Люди с горячими сердцами», прысвечаная камуністам тых дзён.

Праводзілася вялікая работа па збору, афармленню і прапагандзе краязнаўчага матэрыялу: былі аформлены стэнды, папкі, вялася краязнаўчая картатэка «Ведай свой край», праводзілася масавая работа.

З 1969 па 1976 гг. загадчык бібліятэкі Агнеўская Г.Ф.

Бібліятэка аказвала метадычную і практычную дапамогу сельскім, прыклубным і школьным бібліятэкам раёна ў рабоце з дзіцячым чытачом. Пытанні па рабоце з дзецьмі абмяркоўваліся на семінарах бібліятэчных работнікаў. Новыя работнікі бібліятэк праходзілі практыку ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Работнікі РДБ для аказання метадычнай дапамогі выязджалі ў сельскія, прыклубныя, школьныя бібліятэкі.

У 1969 годзе ў штаце бібліятэкі 4 чалавека.

У 1972 годзе бібліятэка пераведзена ў будынак па Клубнаму завулку (цяпер вул. М.Казлова, д.3).

У 1973 годзе Быхаўская раённая дзіцячая бібліятэка стала пераможцай рэспубліканскага агляда работы бібліятэк, прысвечанага 50-годдзю стварэння СССР, сярод бібліятэк Магілеўскай вобласці. Атрымала Дыплом 2-й ступені.

У 1974 годзе да 30 – годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праведзена: сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Качурам П.В., вечар «Я табе, Беларусь,сення шчыра пяю», літаратурная гульня «Піянеры – героі», гутаркі пра вуліцы горада, якія носяць імены герояў.

Бібліятэка праводзіла вялікую краязнаўчую работу: праведзены вечар «Іх іменамі названы вуліцы нашага горада», арганізаваны экскурсіі дзяцей на гэтыя вуліцы. Аб героях – земляках аформлены альбом, папкі газетных выразак.

У 1977 г. адбылася цэнтралізацыя бібліятэк Быхаўскага раёна. Загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Агнеўская Г.Ф. пераведзена на пасаду дырэктара ЦБС. Загадчыкам дзіцячай бібліятэкі стала Кушнер М.К. Штат бібліятэкі - 3 чалавека.

У 1977 годзе з абсталявання было: пісальная машына, пыласос, праігрывацель, фільмаскоп, эпідыяскоп.

У 1983 годзе куплены электрафон “Расія”.

У 1986 г. на базе Быхаўскай РДБ праведзены абласны семінар працоўнікаў дзіцячых бібліятэк вобласці. У сувязі з гэтым было куплена: 2 банкеткі, 3 дываны, 2 крэслы, шторы.

У 2000 г. бібліятэка атрымлівае індывідуальны кампьютар, які пазней (2007 г.) быў украдзены.

Бібліятэка заўсёды вяла сярод чытачоў шырокую і разнастайную прапаганду ведаў. Карысталіся рознымі формамі і метадамі рэкамендацыі лепшай літаратуры.

Сярод форм працы з кнігай важнае месца займаюць клубы па цікавасцям. Пры бібліятэцы працуюць два клубы: - З 1984 г. – клуб любіцеляў і абаронцаў прыроды “Лесавічок і К°”.
- З 1999 г. – краязнаўчы клуб “Нашчадкі”.

За гады існавання бібліятэкі ў гасцях у яе пабывалі пісьменнікі:

1972 г. – Шундзік Н.
1976 г. – Трыхманенка В.
1983 г. – Радкевіч Е.
1985 г. – Шасцерыкаў П., Аношкін І.
1987 г. – Шумілаў М., Суслаў В.
2002 г. – Макрацоў А.
2008 г. – Саковіч П.
2004, 2010 гг. – Пазнякоў М.

Быхаўская РДБ, яе супрацоўнікі заўсёды ўзнагароджваліся дыпломалі і ганаровымі граматамі:

- 1963 г., 1964 г. – Дыплом 2 ступені за дасягнутыя поспехі ў аглядзе нагляднай агітацыі культасветустаноў Магілёўскай вобласці.
- 1983 г., 2008 г. – Дыпломы пераможца раённага спаборніцтва сярод устаноў бібліятэчнай сеткі па вынікам працы за год.
- 1990 г. – ганаровая грамата кіравання культуры Магілёўскага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел і дасягнутыя поспехі ў глядзе-конкурсе на лепшы клуб па цікавасцям
- 1996 г., 1997 г. – Дыплом коравання культуры Магілёўскай вобласці за актыўны ўдзел у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю чытання дзяцей і падлеткаў на летні перыяд.
- 1998 г. – ганаровая грамата за перамогу ў 7 конкурсе Беларускага фонда культуры “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” сярод дзіцячых бібліятэк рэспублікі.

У 2008 годзе рашэннем раённага выканаўчага камітэта раённая дзіцячая бібліятэка об’яднана з гарадской дзіцячай бібліятэкай-філіялам № 1.


1953

1965

1975

1985

1995

2005

2010

Кніжны фонд

8013

24775

28692

25565

26334

23515

22010

Чытачы

1015

1724

1759

2067

1800

1511

2806

Наведванні




26945

17289

11564

23855

Дакументавыдача

21540

49237

57261

62950

44085

24068

50431


1982

1985

1995

2005

2010

Колькасць найменняў газет

19

18


13

9

Колькасць нацменняў часопісаў

63

63


34

36

Табліца асноўных паказчыкаў бібліятэкі.


1955 г.

1960 г.

1965 г.

1970 г.

1975 г.

чытачоў

949

1033

1724

2450

1775

кнігавыдач

17737

20890

49237

65739

57270

кн. фонд

12250

18716

24755

28279

27569


1980

1985

1990

1995

2000

2004

чытачоў

2030

2067

2100

1800

1511

1523

кнігавыдач

62075

62950

58659

44085

23803

24030

наведван.

26131

26945

-

-

11558

11553

З верасня 1981 г. на пасадзе намесніка дырэктара па дзіцячаму чытачу працавала Супранкова Г.І. Са студзеня 1985 г. і па цяперашні час на гэтай пасадзе працуе Зайкіна В.А.

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. На юбілейнай вечарыне / М.Ахрыменя // Маяк Прыдняп.- 2000.- 20 снеж.
Быхаў: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.,1990.- С.123.

2. Володин, Н. Источник знаний / Н.Володин // Маяк Прыдняп.- 2004.- 9 кастр.

3. Грышанава, Л. Інфармацыйны цэнтр узбройвае ведамі/Л. Грышнава//Могилёвские ведомости.-2011.-24 декабря.-С. 6.

4. Демидова, О. «Мой отчий край неповторим» / О.Демидова // Маяк Прыдняп.-2004.- 17 студз.

5. Евсеева, Т. К созданию библиотек-музеев/ Т. Евсеева// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 26 мая.- С. 2.

6. Зайкіна, В. Наш клуб “Нашчадкі” / В.Зайкіна // Маяк Прыдняп.-2003.- 23 крас.

7. Кавалеўская, В. Наваселле бібліятэкі / В.Кавалеўская // Маяк Прыдняп.-2004.- 15 снеж.

8. Корзо, Н. Есть энергия и желание работать / Н.Корзо // Маяк Прыдняп.-2003.-11 кастр.

9. Корза, Н. У пастаянным пошуку / Н.Корза // Маяк Прыдняп. – 2002.- 23 кастр.

10. Краўчанка, В. Майстры слова / В. Краўчанка //Маяк Прыдняп. -2003.- 31 снеж.

11. Круталевіч, В. Вучоба кадраў / В.Круталевіч //Маяк Прыдняп. – 2001.- 13 чэрв.

12. Круталевич, В. Увлекая в мир книги / В.Круталевич // Маяк Прыдняп.-2000.- 9 снеж.

13. Кузьмичева, А. Чтобы помнили / А.Кузьмичева // Маяк Прыдняп.-2004.- 10 ліп.

14. Палавікова, Г. “Зямля мая, журба мая” / Г.Палавікова // Маяк Прыдняп.-2002.-19 кастр.

15. Памяць: Гісторыка- дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.,1990.- С. 125.

16. Петровская, Л. Собрались молодые / Л.Петровская // Маяк Прыдняп.-2003.-25 чэрв.

17. Рыбакова, А. Встреча с мастерицами / А.Рыбакова // Маяк Прыдняп.- 2004.- 4 лют.

18. Рыбакова, А. Первый новородженный Годылёво /А. Рыбакова // Маяк Прыдняп.-2004.- 21 студз.

19. Супранкова, Г. Журнальная империя / Г. Супранкова // Маяк Прыдняп.-2003.- 26 ліп.

20. Супранкова, Г. Продлись очарованье / Г.Супранкова // Маяк Прыдняп. – 2003.- 31 снеж.

21. Супранкова, Г. Я да скону заручон з моваю славянскай / Г.Супранкова //Маяк Прыдняп. – 2004.- 11 снеж.

22. Фядотава, А. З бацькоўскага дому / А.Фядотава // Маяк Прыдняп.-2002.-25 мая.

23. Фядотава, А. Мужнасці вечны агонь / А.Фядотава // Маяк Прыдняп. -2004.- 21 лют.

24. Фядотава, А. Пашыраць работу з моладзю / А.Фядотава // Маяк Прыдняп. – 2004. – 28 студ.

25. Чалава, В. З народных крыніц / В.Чалава // Маяк Прыдняп.-2004.- 31 ліп.

ru be en