Завальнікаў Міхаіл Піліпавіч
(25.05.1922 – 30.06.2014)

Нарадзіўся 25 мая 1922 года ў вёсцы Новы Быхаў. Да вайны скончыў Віцебскі тэхнікум гандлю і Вышэйшыя курсы такога ж профілю ў Маскве. Працаваў у Мінску інструктарам арганізацыйнага аддзела. Тут і застала вайна. Міхась Піліпавіч вярнуўся ў сваю родную вёску. Калі пачаў разгортвацца партызанскі рух, пайшоў у партызаны. Міхась Завальнікаў сустрэў перамогу ў нямецкім горадзе Гамбургу. У лютым 1946 года дэмабілізаваўся.
Пасля вайны загадваў Новабыхаўскай хатай-чытальняй. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова. Працаваў настаўнікам у Віляхаўскай васьмігадовай школе, затым каля 20 гадоў завучам у Навабыхаўскай дзесяцігодцы. З гэтай пасады і пайшоў на заслужаны адпачынак.
Акрамя выкладчыцкай і адміністрацыйнай працы ўвесь час займаўся вялікай пошукавай дзейнасцю. Стварыў клуб юных следапытаў «Пошук», якім кіраваў шмат гадоў. Дзякуючы Міхасю Піліпавічу і яго вучням, родныя і блізкія загінуўшых салдат, камандзіраў з Навасібірска, Каўказа, Краснадарскага краю, Краснаўфімска і іншых месцаў неабсяжнага Савецкага Саюза даведаліся, дзе тыя пахаваны. Яны неаднаразова прыязджалі на Быхаўшчыну. Аб сваёй дзейнасці кіраўнік клуба «Пошук» рэгулярна расказваў на старонках раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя».
Міхаіл Піліпавіч быў узнагароджаны медалём за адвагу, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі.
Памёр Міхась Піліпавіч 30 чэрвеня 2014 года. Пахаваны на сваёй малой радзіме.
ПУБЛІКАЦЫІ М. ЗАВАЛЬНІКАВА
- 202. Завальнікаў, М. Бессмяротнасць : [юны герой з в. Вотня С. Альховік] / М. Завальнікаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 6 чэрвеня. — С. 3.
- 203. Завальнікаў, М. Вялікае сэрца : [аб М. А. Ваднёвай, медсястры ў гады ВАВ] / М. Завальнікаў // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 4. — С. 161.
- 204. Завальнікаў, М. Нова-Быхаўскай школе – 100 год / М. Завальнікаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 23 верасня. — С. 4.
- 205. Завальнікаў, М. Пісьмо з 1943-га : [вытрымкі з лістоў, атрыманых следапытамі Новабыхаўскай школы ад родных загіныўшых салдат-вызваліцеляў Быхаўшчыны] / М. Завальнікаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1985. — 18 мая. — С. 2.
- 206. Завальнікаў, М. Праз лінію фронту : [аб злучэнні партызан Быхаўскай аператыўнай групы з часцямі Чырвонай Арміі ў ліпені 1944 г.] / М. Завальнікаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2. — С. [14].
- 207. Завальников, М. Через Проню и Днепр – к Могилеву : [об освобождении Могилевской области] / М. Завальников // Маяк Прыдняпроўя. — 2005. — 2 ліпеня. — С. 2.
- 208. Завальнікаў, М. Шлях у жыццё : [з гісторыі Новабыхаўскай сярэдняй школы] / М. Завальнікаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2. — С. [7].
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ М. ЗАВАЛЬНІКАВА
- 209. Леўчанка, М. Шумеў сурова грозны лес / М. Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 2003. — 24 верасня. — С. 2.
- 210. Солобуто, Н. Еще заведовал избой-читальней / Н. Солобуто // Маяк Прыдняпроўя. — 2002. — 24 жніўня. — С. 2.