Календарь знаменательных дат
Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

Шкапляроў Юрый Паўлавіч

(24.09.1981)

Нарадзіўся 24 верасня 1981 года ў пасёлку Колас Быхаўскага раёна. У 1999 годзе з залатым медалём скончыў СШ №2 горада Быхава. Паступіў вучыцца ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння працаваў следчым у Быхаўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў. Затым выкладаў у Магілёўскім вышэйшым каледжы і Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе яму прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Зараз працуе на пасадзе першага намесніка начальніка інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.

Сваю працу творча сумяшчае з любімым заняткам - вывучэннем гісторыі сваёй малой радзімы. Дзеля гэтага працуе з краязнаўчымі матэрыяламі ў розных бібліятэках і архівах. Гісторыяй свайго роднага краю пачаў цікавіцца яшчэ са школьных гадоў, але з цягам часу захапленне перарасло ў сур’ёзнае вывучэнне мінулага Быхаўшчыны ХVI- ХVIII стагоддзяў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

З 2010 года пачаў друкавацца ў раённай газете «Маяк Прыдняпроўя». Акрамя таго падрыхтаваў шэраг фотапрэзентацый, прысвечаных архітэктурным помнікам горада, а таксама гістарычным падзеям, якія адбываліся ў Быхаве. Дзеля ўсеагульнага азнакамлення яны размешчаны ў інтэрнэт-рэсурсе Youtube.

ПУБЛІКАЦЫІ Ю. ШКАПЛЯРОВА

  • Шкаплеров, Ю. Бой за Старый Быхов глазами немецких солдат, принимавших в нем участие : [июль 1941 г.] / Юрий Шкаплеров // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 6  чэрвеня. — С. 3 ; 13 чэрвеня. — С. 3.
  • Шкапляроў, Ю. Горад-герой ХVІІ стагоддзя : [Стары Быхаў у час руска-польскай вайны] / Юрый Шкапляроў // Маяк Прыдняпроўя. — 2011. — 13 ліпеня. — С. 4 ; 26 ліпеня ; 3 жніўня. — С. 5 ; 17 жніўня. — С. 5; 31 жніўня. — С. 4 ; 19 кастрычніка. — С. 4 ; 7 снежня. — С. 8 ; 21 снежня. — С. 8.
  • Шкаплеров, Ю. Город-крепость Быхов / Ю. Шкаплеров // Маяк Прыдняпроўя. — 2010. — 4 жніўня. — С. 4 ; 18 жніўня. — С. 3.
  • Шкаплеров, Ю.  Сражение за души, или Немного из истории Барколабовского монастыря / Юрий Шкаплеров //  Маяк Прыдняпроўя. —2013. — 3 красавіка. — C. 4.
  • Шкапляроў, Ю. Страчаная спадчына Быхава : [пра касцёл у імя Зачацця Святой Ганны і Святых заступнікаў Казіміра і Аўгусціна (1765 г.)] / Ю. Шкапляроў // Маяк Прыдняпроўя. — 2010. — 24 сакавіка. — С. 5.
ru be en