Кугель Калман Шмеркавіч
(16.07.1925 – 11.01.2010)

Нарадзіўся 16 ліпеня 1925 года ў горадзе Мінску ў беднай яўрэйскай сям'і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 8 класаў. Затым яго сям'я эвакуіравалася ў адзін з гарадоў Чалябінскай вобласці. Там у падлеткавым узросце адначасова з працай на ваенным заводзе скончыў сярэднюю вячэрнюю школу. У 1945 годзе вярнуўся ў Мінск і паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які з адзнакай скончыў у 1950 годзе.
Па размеркаванні быў накіраваны ў Рыжкаўскую сельскую бальніцу Быхаўскага раёна, якой нязменна кіраваў на працягу 47 гадоў. З 1998 па 2000 гады яму давялося папрацаваць тэрапеўтам Грудзінаўскай сельскай урачэбнай амбулаторыі, а з 2001 па 2003 гады загадваў Сялецкай участковай бальніцай.
Калман Шмеркавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна, некалькі разоў выбіраўся дэпутатам сельскага, раённага і абласнога Савета народных дэпутатаў. Нават у 2009 годзе, будучы ўжо цяжка хворым, Кугель прыняў удзел у рэспубліканскай навукова-медыцынскай канферэнцыі ў горадзе Віцебску, дзе выступіў з грунтоўным дакладам па гісторыі зараджэння і развіцця аховы здароўя Магілёўшчыны.
За працяглую і бездакорную працу ў органах аховы здароўя выдатнік аховы здароўя СССР Калман Шмеркавіч Кугель быў узнагароджаны шматлікімі ганаровымі граматамі, у тым ліку граматамі Вярхоўнага Савета БССР, а таксама медалямі. У 1966 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР», а 28 чэрвеня 1999 года – званне «Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна».
Памёр Калман Шмеркавіч 11 студзеня 2010 года. Пахаваны ў горадзе Мінску.
ПУБЛІКАЦЫІ К. КУГЕЛЯ
- 211. Кугель, К. Больница в подарок от графини : [о Рыжковской больнице, построенной на средства графини А. Г. Толстой в 1899 г.] / Калман Кугель // Могилёвская правда. — 2000. — 24 марта. — С. 14.
- 212. Кугель, К. В гости к графам Толстым : [в д. Грудиновка жили родственники великого писателя] / Калман Кугель // Советская Белоруссия. — 2007. — 14 июня. — С. 9.
- 213. Кугель, К. Грудзінаўка - Санкт-Пецярбург - Парыж : [аб Аляксандры Таўстой, уладальніцы маёнтка Грудзінаўка] / Калман Кугель // Культура. — 2007. — 14—20 ліпеня. — С. 14.
- 214. Кугель, К. Ш. З гісторыі маёнтку Грудзінаўка / К. Ш. Кугель // Магілёўская даўніна. — Магілёў, 1996. — Вып. 4. — С.59—64.
- 215. Кугель, К. Записки врача / Калман Кугель // Мишпоха [Электронный ресурс] : историко-публицистический журнал. — 2005. — № 20. — Режим доступа : http://mishpoha.org/n20/20a26.shtml. — Дата доступа: 23.09.2016.
- 216. Кугель, К. Лёс графскай сядзібы : [з гісторыі маёнтка Грудзінаўка] / Калман Кугель // Беларуская думка. — 2007. — № 8. — С. 128—131.
- 217. Кугель, К. Мародеры во Дворце : [печальная судьба графского имения] / К. Кугель // Советская Белоруссия. — 2001. — 20 сентября. — С. 3.
- 218. Кугель, Н. Маршрут в имение графов Толстых : [д. Грудиновка] / Николай Кугель // Магілёўскія ведамасці. — 2009. — 6 чэрвеня. — С. 7.
- 219. Кугель Н. Одна война... Одна судьба... / Н. Кугель // Магілёўскія ведамасці. — 2009. —11 ліпеня. — C. 7.
- 220. Кугель, К. Он оперировал Менделеева : [врач Иерофей Васильевич Костенич] / Калман Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 2002. — 27 ліпеня. — С. 3.
- 221. Кугель, К. Память графов Толстых : (Из истории имения Грудиновка) / Калман Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 1994. — 13 лiпеня. — С. 3.
- 222. Кугель, К. По стопам графини Толстой : [история создания Рыжковской больницы, построенной на средства графини А. Толстой] / К. Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 1999. — 8 снежня. — С. 2.
- 223. Кугель, К. Рыжковской больнице — 100 лет / Калман Кугель // Зямля і людзi. — 1999. — 18 лістапада. — С. 14.
- 224. Кугель, К. Спасти дворец и парк / Калман Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 2001. — 18 ліпеня. — С. 3.
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ К. КУГЕЛЯ
- 225. Барысевіч, С. Заслужанае прызнанне / С. Барысевіч //Маяк Прыдняпроўя. — 1970. — 3 мая. — С. 3.
- 226. Бобцова, Т. Сельский врач / Т. Бобцова // Зямля і людзі. — 2005. — 30 сакавіка. — С.15.
- 227. Гриб, И. Он был настоящим семейным доктором / Иосиф Гриб // Магілёўскія ведамасці. — 2010. —2 сакавіка. — С. 7.
- 228. Дрыгант, І. Сардэчны чалавек / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1986. — 29 сакавіка. — С. 3.
- 229. Кугель Калман Шмеркович // История могилевского еврейства : документы и люди : научно-популярные очерки и жизнеописания : в 2 кн. / составители : А. Литин, И. Шендерович. — Могилев, 2011. — Кн. 2 : Ч. 3. — С. 360—362.
- 230. Кугель Калман Шмеркович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006 / под редакцией И. В. Чекалова. — Минск, 2006. — С. 203.
- 231. Разбітнёва, Г. Доктар ад Бога / Г. Разбітнёва // Маяк Прыдняпроўя. — 1995. — 15 ліпеня. — С. 4.