Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Галынскі Раман Дзмітрыевіч

(17.07.1990)

Нарадзіўся 17 ліпеня 1990 года ў горадзе Быхаве. У 2008 годзе паступіў у Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова на гістарычны факультэт, на аддзяленне археалогіі.

Магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова.

З 2011 па 2013 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава. З 2014 года і па цяперашні час працуе галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама.

Сфера навуковых інтарэсаў – мілітарная гісторыя і археалогія, генэзіс сярэднявечнай матэрыяльнай культуры гарадоў і мястэчак Усходняй Еўропы. Археалогія сярэднявечных гарадоў. Гісторыя еўрапейскай кухні.

З 2006 па 2014 гады ўдзельнік археалагічных экспедыцый УА «МДУ імя А.А. Куляшова» у Крычаўскім, Клімавіцкім, Магілёўскім, Шклоўскім, Быхаўскім, Чавускім, Бялыніцкім і Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. З 2011 года самастойна праводзіць археалагічныя даследаванні горада Быхава. У 2013 годзе паспяхова выканаў грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Вооружение магдебургских городов Могилёвского Поднепровья на примере Быхова, Шклова и Могилёва в XVI – XVII вв.».

ПУБЛІКАЦЫІ Р. ГАЛЫНСКАГА

  • 109. Галынскi, Р. Д. Агляд комплекса мiлiтарый горада Быхава па замкавым iнвентары XVII ст. / Р. Д. Галынскi // Молодая наука — 2014 : региональная научно-практическая конференция студентов и аспирантов вузов Могилевской области : материалы конференции, Могилев, 22 апреля 2014 г. / редколлегия: А. В. Бирюков [и др.]. — Могилев, 2014 . — С. 9—10.
  • 111. Галынскі, Р. Д. Ахова тулава і канечнасцяў у канцы XVI – XVII стст. на прыкладзе Старога Быхава і Магілёва (па дадзеных археалагічных і пісьмовых крыніц) / Р. Д. Галынскі // Гісторыя Магілёва : мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Магілёў, 25—26 чэрвеня 2015 г. / укладальнікі: А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў, 2015. — С. 30—35.
  • 112. Галынскі, Р. Д. Гарадскія ўмацаванні горада-крэпасці Быхаў / Р. Д. Галынскі // Романовские чтения — 9 : сборник статей Международной научной конференции, г. Могилев, 29 ноября 2012 года / [редколлегия: Н. М. Пурышева (председатель) и др.]. — Могилев, 2013. — С. 83—85.
  • 113. Галынскі, Р. Д. Культавая пабудова Старога Быхава ў XVI – XVIII стст. / Р. Д. Галынскі // Религия и общество - 10 : сборник статей Международной научно-практической конференции, Могилев, 10—23 марта 2016 г. / под общей редакцией В. В. Старастенко, О. В. Дьяченко. — Могилев, 2016. — С. 112—114.
  • 114. Галынскі, Р. Д. Тапанімія горада Быхава / Р. Д  Галынскі // Быховские краеведческие чтения : тезисы докладов научно-исследовательских конференций / Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Быховского райисполкома, Быховский районный историко-краеведческий музей ; редколлегия: С. Ф. Жижиян [и др.]. — Могилев, 2015. — С. 21—23. — Бібліягр.: 10 назв.
  • 115. Галынскі, Р. Д. Эвалюцыя Заюр’еўскай слабады горада Быхава / Р. Д. Галынскі // Быховские краеведческие чтения : тезисы докладов научно-исследовательских конференций / Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Быховского райисполкома, Быховский районный историко-краеведческий музей ; редколлегия: С. Ф. Жижиян [и др.]. — Могилев, 2015. — С. 63—64.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ Р. ГАЛЫНСКАГА