ы

У полымі Вялікай Айчыннай вайны

У ліпені 1941 г. ваколіцы Грудзінаўкі сталі арэнай жорсткіх баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На гэтым рубяжы баявой славай пакрылі сябе воіны 45-га стралковага корпуса, якім камандаваў генерал Э.Я. Магон. Савецкія воіны знішчылі дзесяткі варожых танкаў, тут знайшлі бясслаўны канец многія сотні фашысцкіх галаварэзаў.

У акупіраванай Грудзінаўцы быў размешчаны варожы гарнізон. Гітлераўцы і іх паслугачы рабавалі мірнае насельніцтва, жорстка распраўляліся з патрыётамі. Фашысты закатавалі зампаліта МТС Ефрасінню Іванаўну Антонаву і многіх іншых. Але ніякія рэпрэсіі не змаглі зламіць волі савецкіх людзей. У вёсцы актыўна дзейнічала патрыятычная група на чале з камуністам Іллёй Памятнёвым і Канстанцінам Сіўцовым. Вясной 1942 г. падпольшчыкі сталі народнымі мсціўцамі. Ілля Памятнёў быў назначаны намеснікам камандзіра групы аб’яднаных партызанскіх атрадаў, а Канстанцін Сіўцоў – бясстрашным падрыўніком. Абодва яны загінулі ў барацьбе з акупантамі.

Навечна захаваецца памяць аб былым дырэктары МТС Аляксандру Пятровічу Таміле. Член Быхаўскага падпольнага райкама партыі Таміла многае зрабіў для разгортвання партызанскага руху ў нашым раёне і геройскі загінуў на баявым пасту.

26 чэрвеня 1944 г. Грудзінаўка была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў часткамі Чырвонай Арміі.

У Грудзінаўке ўстаноўлены два помнікі – на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Загінуўшыя ўдзельнікі камуністычнага падполля, партызаны, асобы, якія садзейнічалі партызанскаму руху

Лаўрэнава Дар’я Цімафееўна – нарадзілася ў 1915 г., да вайны працавала ў калгасе, расстраляна восенню 1943 г. разам з двума малалетнімі дзецьмі.

Шыцікаў Іван Лукіч – нарадзіўся ў 1923 г., у час вайны – ўпаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Рагачоўскаму раёну, загінуў у 1943 г.

Воіны–землякі, якія загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны

Азаркоў Парфён Дзянісавіч – нарадзіўся ў 1916 г., працаваў у калгасе, у Чырвонай Армііі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Атаеў Уладзімір Пятровіч – нарадзіўся ў 1924 г., у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў 14.02.1945 г. у Аўстрыі.

Башарымаў Цярэнцій Еўдакімавіч – нарадзіўся ў 1910 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Бельскі Дзмітрый Іванавіч – нарадзіўся ў 1922 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1942 г.

Бельскі Мікалай Дзмітрыевіч – нарадзіўся ў 1922 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.

Бязрукаў Фёдар Варфаламеевіч – нарадзіўся ў 1923 г., у 1941 г. скончыў Магілёўскае педвучылішча, у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў у 1945 г. у Германіі.

Васіленка Іван Кандратавіч – нарадзіўся ў 1912 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.

Гаўрылін Міхей Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1909 г., працаваў вартаўніком у калгасным садзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак пры вызваленні Польшчы.

Гаўрылін Фёдар Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1920 г., у 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, прапаў без вестак у 1944 г.

Жыркоў Міхаіл Мікалаевіч – нарадзіўся ў 1921 г., працаваў дырэктарам школы на Гомельшчыне, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.

Лаўроў Генадзь Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1920 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Лісавой Пракоп Цімафеевіч – нарадзіўся ў 1915 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў у 1944 г. пад Варшавай.

Макрацоў Дзмітрый Аляксандравіч – нарадзіўся ў 1894 г., працаваў прадаўцом у магазіне, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Макрацоў Кірыл Аксёнавіч – нарадзіўся ў 1920 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.

Макрацоў Мацвей Аксёнавіч – нарадзіўся ў 1918 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.

Пратасаў Піліп Яфімавіч – нарадзіўся ў 1913 г. у в. Перакладавічы, працаваў у калгасе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.

Рабычын Філімон Кірылавіч – нарадзіўся ў 1898 г., працаваў у саўгасе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак у 1945 г. у Германіі.

Ратнікаў Рыгор Фінагенавіч – нарадзіўся ў 1920 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1942 г.

Ступакоў Уладзімір Васільевіч – нарадзўся ў 1922 г., працаваў у саўгасе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Цецікаў Мікалай Іванавіч – нарадзіўся ў 1914 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.

Шаройка Мікалай Іванавіч – нарадзіўся ў 1922 г, працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.

Шчэрбін Мяфодзій Іванавіч – нарадзіўся ў 1909 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак у 1945 г.

Шчэрбін Пракоп Іванавіч – нарадзіўся ў 1901 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941г., загінуў у 1944 г.

Шайтар Рыгор Карпавіч – нарадзіўся ў 1925 г., загінуў у 1945 г. у Маньчжурыі.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Алексяёнак Уладзімір Кузьміч

Аніськоў Іван Васільевіч

Басаў Пётр Мітрафанавіч

Вараб’ёў Павел Іосіфавіч

Грыбоўскі Мікалай Мікалаевіч

Дзёмінскі Васіль Пятровіч

Дзёмінскі Хвёдар Яфімавіч

Дзямідаў Еўдакім Васільевіч

Жлоба Анатоль Самуйлавіч

Іванцоў Сафон Карнеевіч

Ірбе Пелагея Міхайлаўна

Кісялёў Андрэй Рыгоравіч

Ключнікава Марыя Іванаўна

Крукоўскі Мікалай Барысавіч

Купрэеў Карп Рыгоравіч

Курбацкі Яўген Мікалаевіч

Лепешаў Клім Аляксеевіч

Лісічэнка Трафім Цімафеевіч

Макрацоў Мікалай Дзмітрыевіч

Малахаў Міхаіл Маісеевіч

Маляроў Іван Парфёнавіч

Мартынаў Прохар Савельевіч

Маршын Іван Сідаравіч

Маршын Якаў Макаравіч

Махлянкоў Пракоп Антонавіч

Мельнікаў Міхаіл Іосіфавіч

Мендзелеў Аляксандр Аляксеевіч

Мінін Пётр Яфрэмавіч

Міхалёў Антон Сцяпанавіч

Міхенка Андрэй Хвёдаравіч

Музычкін Арсэн Трыфанавіч

Нерадзенкоў Сцяпан Яфрэмавіч

Пахомаў Аляксандр Пятровіч

Пісьменнікаў Іван Данілавіч

Пыткін Іван Васільевіч

Саўчын Лявон Цімафеевіч

Саўчын Піліп Іларыёнавіч

Сімака Віктар Васільевіч

Сіўцова Яўгенія Купрыянаўна

Смалякова Вольга Іванаўна

Старавойтаў Максім Уласавіч

Ушыкоў Мікалай Пятровіч

Філімонаў Іван Канстанцінавіч

Царыкаў Сіла Іванавіч

Шычко Хвёдар Калінкавіч

Ярмалаеў Міхаіл Данілавіч

Яфімкава Зоя Іванаўна

Яфрэмчанка Вольга Уладзіміраўна

Яфрэмчанка Павел Андрэевіч