| Доўгі час гэтая мясцовасць належала польскім магнатам Хадкевічам і Сапегам. У 1772 г., пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, яна адышла да Расіі. |
1772 г. | Пасля першага падзелу Польшчы ўрад Кацярыны ІІ надзяліў графа Талстога Дзмітрыя Аляксандравіча буйнымі зямельнымі ўгоддзямі в. Грудзінаўка. |
1804–1823 гг. | У маёнтку Грудзінаўка графа Талстога Дзмітрыя Аляксандравіча дзейнічаў выдатнейшы племянны конны завод. |
1811–1818 гг. | Дзмітрый Аляксандравіч Талсты быў губернатарам Магілёва. |
1813–1837 гг. | У в. Грудзінаўка знаходзілася суконная мануфактура. |
1823 г, | На дзевяці ткацкіх станках Грудзінаўскай мануфактуры прыгонныя ткачыхі саткалі 6250 аршын простага тонкага і фламадскага палатна. |
1829 г. | На Першай публічнай выставе расійскіх мануфактурных вырабаў у Пецярбургу Грудзінаўская мануфактура ўзнагароджана Вялікім Сярэбраным медалём “За дабротныя і сходныя па цане сукны”. Колькасць рабочых даходзіла да 103 чалавек — усе былі з прыгонных сялян. |
1832 г. | Памёр генерал-маёр граф Талсты Дзмітрый Аляксандравіч, які быў пахаваны ў Грудзінаўскай царкве. |
1842 г. | Пабудавана мураваная царква. |
У другой палове ХІХ ст. | Закладзены Грудзінаўскі пейзажны парк. |
1843 г. | Нарадзілася Аляксандра Рыгораўна Талстая (Шчарбатава), жонка Дзмітрыя Паўлавіча. |
1853–1894 гг. | Гады жыцця Талстога Дзмітрыя Паўлавіча. |
1854 г., 4 кастрычніка | Нарадзіўся Іерафей Васільевіч Касценіч, доктар медыцыны, прафесар афтальмалогіі. Сваё дзяцінства правёў у в. Царкоўны Асавец, што каля Грудзінаўкі. |
1862 г., лістапад | Граф і часоваабавязаныя сямі вёсак Кузькавіцкай вобласці заключылі Выкупныя дамовы, падпісаныя самім уладальнікам і ўпаўнаважанымі ад сялян. |
1863 г. | Пры сялянскай рэформе Паўлу Дзмітрыевічу Талстому (сыну Талстога Д.А.) дасталася 1147 прыгонных і доўг за маёнткам у суме 67 757 руб. |
1875 г. | Памёр Талсты Павел Дзмітрыевіч. Маёнтак пераходзе да ягонага сына Дзмітрыя Паўлавіча Талстога. |
1878 г. | Талсты Дзмітрый Паўлавіч, гаспадар маёнтка, меў 2062 дзесяціны зямлі, 2 млыны, 5 корчмаў, смаляны завод. |
1879 г. | Запрацаваў пункт па вывядзенні чыстапародных коней. |
1882–1917 гг. | Гады жыцця Соф’і Дзмітрыеўны Талстой, дачкі Дзмітрыя Паўлавіча і Аляксандры Рыгораўны. |
1883 г. | Нарадзіўся Аляксандр Апанасавіч Мазураў — удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гг., паўстання на браняносцы “Пацёмкін”. |
1884–1894 гг. | Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі доктар медыцыны, клінічны прафесар Іерафей Васільевіч Касценіч у в. Рыжкаўка, пад час адпачынку, аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу хворым на вочы. |
1888–1989 гг. | Царкоўна-прыходская школа знаходзілася ў драўляным будынку, пабудаваным на сродкі графа Дзмітрыя Аляксандравіча Талстога. |
1894 г. | Гаспадыняй Грудзінаўкі стала ўдава Талстога Дзмітрыя Паўлавіча Аляксандра Рыгораўна. |
1897 г. | У фальварку (2 двары, 78 жыхароў) дзейнічала школа. |
1894 г., за два месяцы | У Рыжкаўскім амбулаторным пакоі і ў сябе дома (в. Царкоўны Асавец) І. В. Касценічам было прынята 3092 хворых, аперацыйную дапамогу атрымалі 477 чалавек, з іх больш як 200 былі зроблены складаныя аперацыі на вачах. |
1899 г. | Каля вёскі Грудзінаўка на ўласныя сродкі Аляксандра Рыгораўна Талстая (Шчарбатава) пабудавала Рыжкаўскую бальніцу. |
Пачатак ХХ ст. | Пабудаваны Грудзінаўскі палац. |
1903 г., 13 лютага | У Санкт-Пецярбургу ў Зімовым палацы адбыўся “Баль 1903 года”, на якім прысутнічала графіня Аляксандра Рыгораўна Талстая. Гэта быў апошні баль імператарскай Расіі. |
1903 г. | Касценіч І. В., прафесар афтальмалогіі, зрабіў аперацыю на воку славутаму хіміку Мендзялееву Дз. І. |
1905 г. | Аляксандра Рыгораўна Талстая стала ўдзельніцай камітэта Чырвонага Крыжа па Быхаўскаму ўезду. |
1905 г., 24 снежня | Памёр Касценіч Іерафей Васільевіч, доктар медыцыны, клінічны прафесар. Пахаваны ў в. Чырвоны Асавец. |
1908 г. | Пабудаваны вінакурны завод. |
1909 г. | Арганізавана Грудзінаўскае таварыства спажыўцоў. |
1910 г. | Адкрыта паштова-тэлеграфнае аддзяленне, дзейнічалі пажарная дружына, царква, малітоўны дом, а таксама вінакурны завод. |
1915 г. | Рыжкаўская бальніца перададзена земству. |
1917 г., лістапад | У Грудзінаўцы ўстаноўлена савецкая ўлада. |
1918 г. | Створаны Грудзінаўскі Рэўкам (сельскі Савет). |
1919 г. | Грудзінаўскі Рэўкам перайменаваны ў Грудзінаўскі валвыканкам. |
1919 г. | Арганізаваны саўгас ”Грудзінаўскі”. Упраўляючым быў Самасейка Мікалай Тарасавіч. |
1920 г. | У в. Грудзінаўка нарадзілася Нерадзенкава Ніна Іванаўна (1920–1993). Працавала ў Грудзінаўскай сярэдняй школе. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971). |
1921 г. | Загадчыкам Грудзінаўскага валаснога аддзела народнай асветы прызначаюць Міцкевіча Ігнація Юр’евіча (дзядзька народнага паэта Якуба Коласа). |
1922 г. | Першым старшынёй саўгаса ”Грудзінаўскі” стаў Смалякоў Емяльян Паўлавіч. |
1924 г. | Першы выпуск 9-га класа Грудзінаўскай школы. |
1924 г. | Вінакурны завод стаў называцца спіртзаводам і знаходзіўся пад ведамствам саўгаса. Дырэктарам завода быў Чорствы. У хуткім часе завод перайшоў у распараджэнне дзяржавы. |
1925 г., 18 ліпеня | У Парыжы памёрла Талстая Аляксандра Рыгораўна. |
1925 г. | Грудзінаўскі валвыканкам быў рэарганізаваны ў Грудзінаўскі сельскі Савет. |
1925 г. | У саўгасе “Грудзінаўскі” створана піянерская арганізацыя. |
1925 г., 16 ліпеня | Нарадзіўся Кугель Калман Шмеркавіч, заслужаны ўрач БССР (1966). |
1926 г. | Згарэў будынак школы. Пад школу быў прыстасаваны драўляны графскі дом (флігель). |
Да 1927 г. | У Рыжкаўскай бальніцы працавала выпускніца Маскоўскага ўніверсітэта Валянціна Міхайлаўна Міцкевіч (1878–1951), жонка стрыечнага дзядзькі Якуба Коласа – Ігнація Юр’евіча Міцкевіча. |
У 1927 г. | Пасля заканчэння Ленінградскага медыцынскага інстытута працавала ўрачом у Рыжкаўцы Разалія Ільінічна Бір, якая ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, ёй прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР” (1966). |
1928 г. | Электрыфікавана в. Грудзінаўка. |
1929–1939 гг. | У Рыжкаўскай бальніцы працаваў урачом Самуіл Майсеевіч Марголін, за гады працы якога з дапамогай калгасаў і грамадскасці былі адрамантаваны бальнічныя карпусы, створана падсобная гаспадарка, праводзіліся складаныя аперацыі. |
1930-х гг. | Грудзінаўская школа перайменавана ў школу калгаснай моладзі. |
1930-х гг. | Пры гаспадарцы арганізавана школа “Саўгаснавуч” на 120 чалавек, якая рыхтавала маладых аграномаў. |
1930 г. | У саўгасе працуе дзіцячы сад, клуб. |
1931 г. | У пачатковай школе в. Рыжкаўка арганізаваны піянерскі атрад. |
1931–1938 гг. | Дырэктар саўгаса “Грудзінаўскі” – Шайтар Карп Купрыянавіч. |
1932–1937 гг. | Саўгас спецыялізаваўся як рэпрадуктыўны племзавод. |
1933 г. | Пачала працаваць машынна-трактарная станцыя. |
1933 г. | На падставе пастанаўлення Саўнаргаса БССР спіртзавод быў выдзелены з Грудзінаўскага саўгаса на самастойны баланс і быў перададзены ў падпарадкаванне Белгалоўспірта галоўнага кіравання спіртавой прамысловасці СССР. |
1934 г. | Рэканструкцыя электрастанцыі на спіртзаводзе. |
1935 г. | Зачынена Грудзінаўская царква. |
1937 г. | Праведзена ліквідацыя Белгалоўспірта БССР, арганізаваны спірттрэст у г. Гомеле, у распараджэнне якога перададзены Грудзінаўскі спіртзавод. |
1937 г. | Праводзілася ўмацаванне зямельнага фонду калгасаў. Саўгас “Грудзінаўскі” быў ліквідаваны. |
1938 г. | На тэрыторыю былога саўгаса была пераведзена МТС з в. Кузькавічы. |
1939 г. | У Грудзінаўскім маёнтку адчынілася лясная аздараўленчая школа санаторнага тыпу. |
1939 г. | За вялікія заслугі ў развіцці народнай аховы здароўя Рыжкаўскай бальніцы прысвоена імя У. І. Леніна. |
З 24.01.1939 г. | Грудзінаўка — цэнтр сельсавета Быхаўскага раёна. |
1940 г., 15 снежня | Нарадзіўся Плотнікаў Браніслаў Аляксандравіч, беларускі мовазнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Выхоўваўся ў Грудзінаўскім дзіцячым доме для пасляваенных дзяцей-сірот. |
Да 1941 г. | Дырэктарам МТС быў Аляксандр Пятровіч Таміла. |
Да 1941 г. | У флігелі Грудзінаўскага палаца мясцілася сярэдняя школа. |
З ліпеня 1941 г. | Грудзінаўка акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. |
1941–1944 гг. | Падчас вайны ў Грудзінаўскім палацы размяшчаўся нямецкі шпіталь. |
1943 г. | Ад неасцярожнага абыходжання з агнём немцаў, якія прыстасавалі школу для гаспадарчых патрэбаў, згарэў флігель. |
1944 г. | Разбомблена Грудзінаўская царква. |
1944 г., 26 чэрвеня | Грудзінаўка вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў часцямі Чырвонай Арміі. |
1944 г. | Дырэктарам МТС назначаны Васіль Цімафеевіч Гадунцоў. |
1945 г. | Дырэктарам Кузькавіцкай МТС назначаны Астапенка Мікалай Сяргеевіч. |
1945 г., 26 чэрвеня | З Алтайскага трактарнага завода прывезены 2 трактары. |
1945 г., 14 жніўня | Дырэктарам МТС прызначаны Малашка Іосіф Паўлавіч. |
1945 г., 15 жніўня | Адноўлена нафтабаза, яе загадчыкам прызначаны Меляшкоў Аляксандр Несцеравіч. Створана чацвёртая трактарная брыгада. |
1945 г. | Грудзінаўскі спіртзавод аднавіў сваю дзейнасць у складзе Гомельскага трэста спіртавой прамысловасці. Завод выпускаў 350 дэкалітраў у суткі. |
1945–1961 гг. | У маёнтку знаходзіўся спецдзетдом для дзяцей, бацькі якіх загінулі на вайне. |
1946 г., 23 лютага | Дырэктарам МТС назначаны Лепешаў Клім Аляксеевіч. На той час у МТС было 12 трактароў, 4 аўтамашыны. |
1946 г. | Грудзінаўскі спіртзавод выходзіць на даваенную магутнасць. |
1946 г. | Адчынена першая група дзіцячага сада (у канторы Кузькавіцкай МТС). |
1946–1969 гг. | Загадчыца дзіцячага сада Ярошка Феня Данілаўна. |
1948 г. | У вёсцы абсталяваны радыёвузел. |
1949 г. | Грудзінаўскі спіртзавод перададзены ў сістэму Міністэрства харчовай прамысловасці БССР. |
1950 г. | Адкрылася Грудзінаўская сельская бібліятэка. Кніжны фонд складаў 1811 экзэмпляраў. |
1950 г. | Кугель Калман Шмеркавіч скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і па размеркаванні быў накіраваны ў Рыжкаўскую сельскую бальніцу, якой нязменна кіраваў на працягу 47 гадоў. |
1952 г. | Па ініцыятыве Кугеля К.Ш. Міністэрствам аховы здароўя Рыжкаўскай сельскай бальніцы выдзелена клінічная лабараторыя. |
1952–1986 гг. | Гады працы ў Грудзінаўскай сельскай бібліятэцы бібліятэкара Суслянковай Вольгі Сцяпанаўны. |
1953 г. | Дзяцей стала больш і пад дзіцячы сад абсталявалі будынак старога клуба, які знаходзіўся каля спіртзавода. |
1953 г., на 1 кастрычніка | У пастаянныя кадры МТС уключаны 17 брыгадзіраў, 7 памбрыгадзіраў, 32 механізатары-камбайнеры, 14 запраўшчыкаў, 92 трактарысты. |
1953 г. | Грудзінаўскі спіртзавод перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў рэспублікі. |
1954 г. | Адчынены Грудзінаўскі сельскі клуб, які размясціўся ў бараку Грудзінаўскага спіртзавода. Адказным за работу клуба быў рабочы спіртзавода Панкратаў Міхаіл Авер’янавіч. |
1954 г. | Выконваць абавязкі дырэктара МТС пачаў Трыполка Пётр Іосіфавіч, зацверджаны дырэктарам у красавіку 1955 г. і працаваў ім да ліквідацыі МТС. |
1956 г. | Канчаткова падарвана і знесена Грудзінаўская царква. |
1957 г., 5 сакавіка | Памёр жыхар вёскі А. А. Мазураў, удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гг., паўстання на легендарным браняносцы “Пацёмкін”. |
1957 г., 22 красавіка | Утвораны адкормачны саўгас “Грудзінаўскі” Магілёўскага абласнога трэста мясаптушкаперапрацоўчай прамысловасці на базе Грудзінаўскага адкормачнага пункта жывёлы (на адходах спіртзавода), Кузькавіцкай машынатрактарнай станцыі і чатырох эканамічна нямоцных калгасах “Новае жыццё”, імя Калініна, імя Варашылава і імя Молатава. |
1958–1961 гг. | Сельскі клуб знаходзіўся ў будынку канторы саўгаса. Першым загадчыкам клуба быў Дзергачоў Яраслаў Рыгоравіч. |
1961 г. | Стары графскі будынак канюшні быў абсталяваны пад сельскі клуб. |
1958 г., 26 лютага | Нарадзіўся Рабычын Мікалай Міхайлавіч, акцёр, кіраўнік народнага фальклорна-гумарыстычнага ансамбля “Цешча”. |
1958–1986 гг. | Дырэктар Грудзінаўскай школы-інтэрната — Алексяёнак Уладзімір Кузьміч. У школе-інтэрнаце штогод знаходзілася больш за 200 дзяцей. |
1959 г. | Колькасць бальнічных месц у Рыжкаўскай бальніцы павялічылася на 15. Устаноўка рухавіка з генератарам дазволіла мець электрычнасць. |
1960 г. | Побач з палацам пабудаваны трохпавярховы спальны корпус школы-інтэрната для дзяцей, хворых на рэўматызм. |
1960 г. | Упершыню ў вобласці на базе Рыжкаўскай бальніцы быў праведзены семінар па абмену вопытам. На ўчастку была створана выязная дзіцячая кансультацыя, таксама першая ў вобласці, пасля рэгулярнай працы якой адбылося зніжэнне дзіцячай смяротнасці. |
1961 г. | У мэтах забеспячэння вінаробнай прамысловасці каляровымі каўпачкамі з віскозы для афармлення бутэлек з вінаградным віном на Грудзінаўскім спіртзаводзе пачалося будаўніцтва цэха віскозных каўпачкоў магутнасцю на 80 млн. каўпачкоў у год. |
1962 г. | Дзіцячы дом рэарганізаваны ў школу-інтэрнат агульнага тыпу. |
1963 г. | Грудзінаўскаму парку прысвоены статус помніка прыроды і садова-паркавага мастацтва рэспубліканскага значэння. |
1964 г. | Першы выпуск Грудзінаўскай школы-інтэрната. |
1964 г. | На магіле прафесара афтальмалогіі Касценіча І. В. удзячныя землякі ўстанавілі абеліск. |
1964 г. | У Рыжкаўскай бальніцы робяцца электракардыялагічныя даследаванні. |
1964 г. | Грудзінаўскі спіртзавод увайшоў у сістэму Упраўлення па пераапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі Савета Народнай гаспадаркі Беларускай ССР. |
1964 г. | У бальніцы робяцца электракардыялагічныя даследаванні. Праведзены капітальны рамонт. Зроблена прыбудова на 60 квадратных метраў. Ацяпленне заменена на вадзяное. |
1965 г. | На сродкі саўгаса пабудаваны новы дзіцячы сад. |
1965 г. | Школа пераехала ў новы трохпавярховы будынак, які размешчаны на ўскраіне в. Грудзінаўка. |
1966 г. | Кугелю Калману Шмеркавічу было прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР”. |
1966 г. | Дырэктар саўгаса Мельнікаў Іван Аляксандравіч узнагароджаны ордэнам Леніна. |
1967 г. | Школа-інтэрнат рэарганізавана ў школу-інтэрнат для дзяцей з захворваннем сардэчна-сасудзістай сістэмы. |
1968 г. | Грудзінаўскі спіртзавод быў перададзены ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення спіртавой, лікёра-гарэлачнай і крухмальнай прамысловасці. Галоўнай прадукцыяй спіртзавода з’яўляўся спірт-сырэц і вадкая харчовая вуглекіслата. |
1968 г. | Сельскі клуб перайменаваны ў сельскі Дом культуры. Дырэктарам стала Пруднікава Людміла Іванаўна. Пры СДК быў створаны хор (70 чалавек). |
1968 г. | У бібліятэцы складзены сістэматычны каталог. Пры бібліятэцы працуе дзве перасоўныя бібліятэкі. |
1969 г. | Гаспадарка налічвала 55 трактараў, 34 аўтамашыны, 14 зернакамбайнаў і шмат іншай тэхнікі. |
1969–1970 гг. | Загадвала дзіцячым садам Мельнікава Ніна Лявонцьеўна. |
У 1960-х гг. | На Грудзінаўскім спіртзаводзе адбылася значная рэканструкцыя з укараненнем новага абсталявання, электрыфікацыі тэхналагічных працэсаў і пераходам кацельні на вугаль. |
1970–1988 гг. | Загадвала дзіцячым садам Царава Надзея Паўлаўна. |
1970 г. | Дырэктар школы-інтэрната Алексяёнак Уладзімір Кузьміч узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”. |
1972 г. | Будынак старога дзіцячага сада быў абсталяваны пад бібліятэку. |
1973 г. | Прадукцыйнасць Грудзінаўскага спіртзавода дасягнула 1200 дэкалітраў спірту-сырцу ў суткі. |
1974 г. | Пры сельскім Доме культуры арганізаваны фальклорны гурт “Вянок”, які за гады свайго існавання прымаў удзел у многіх канцэртах, конкурсах, быў узнагароджаны шматлікімі ганаровымі граматамі і дыпломамі. |
1975 г. | З-за няспраўнасці электраправодкі ў бібліятэцы адбыўся пажар. Знішчаны ўвесь кніжны фонд. |
З 1 студзеня 1977 г. | Грудзінаўская сельская бібліятэка рэарганізавана ў філіял № 17 Быхаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. |
1980 г. | Бібліятэка пераехала ў новы будынак сельскага Савета на першы паверх. |
1980 г. | У саўгасе “Грудзінаўскі” уведзена ў эксплуатацыю першая чарга жывёлагадоўчага комплексу, у ім размясцілі на адкорм 1500 бычкоў. |
1985 г. | Дырэктарам Грудзінаўскага завода прызначаны Іван Лявонавіч Ежалеў. |
1985 г. | Комплекс па заключнаму адкорму буйной рагатай жывёлы ў саўгасе “Грудзінаўскі” налічвае 5000 галоў. |
1986 г. | Дзейнасць Грудзінаўскага спіртзавода прыпынена, абсталяванне закансервавана, але не разукамплектавана. У краіне праходзіла барацьба з п’янствам і алкагалізмам. |
1986 г. | Бібліятэка пацвердзіла званне “Бібліятэка выдатнай работы”. |
З 1986 г. | Грудзінаўская сядзіба перастала эксплуатавацца і стала прыходзіць у запусценне. |
1986 г. | Пабудавана памяшканне сельскага Дома культуры. У новым памяшканні размясцілася таксама сельская бібліятэка. |
1986 г. | Адчынена дзіцячая музычная школа, якая размясцілася на другім паверсе сельскага Дома культуры і знаходзілася на балансе саўгаса. |
1986–2018 гг. | Гады працы ў сельскай бібліятэцы бібліятэкара Палавіковай Галіны Іванаўны. |
1987 г. | Спіртзавод стаў называцца “Завод харчовых прадуктаў”. |
1987 г. | У аг. Грудзінаўка адчынена аддзяленне паштовай сувязі. |
1987 г. | На заводзе харчовых прадуктаў сталі выпускаць канцэнтрат кваснага сусла для вырабу хлебнага квасу і патрэб кандытарскай прамысловасці. Завод вырабляў 45 тон канцэнтрату ў месяц. |
1987 г. | За высокія паказчыкі ў сацыяльным спаборніцтве дырэктару сельскага Дома культуры Пруднікавай Л.І. прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”. |
1988–1999 гг. | Загадчыца дзіцячым садам — Раманоўская Кацярына Іванаўна. |
1990 г. | Бальніца выконвае 12 відаў працэдур, сярод якіх ультрагукавая інгаляцыя, УВЧ, ультрагук, дыядынамік, парафін. |
1990 г. | У сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС (1986 г.), школа-інтэрнат расфарміравана, дзеці пераведзены ў іншыя школы-інтэрнаты. |
1991 г. | Рыжкаўская бальніца пераехала на тэрыторыю былой графскай Грудзінаўскай сядзібы ў адзін з спальных карпусоў школы-інтэрната. |
1992 г. | Саўгас “Грудзінаўскі” рэарганізаваны ў калгас “Грудзінаўскі”. |
1994 г. | Дзіцячая музычная школа, якая была на балансе саўгаса, узята на баланс аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама і стала філіялам Быхаўскай дзіцячай музычнай школы. |
1995 г. | Старшыня праўлення калгаса “Грудзінаўскі” — Уладзімір Мікалаевіч Коханаў. |
1996 г. | На заводзе харчовых прадуктаў пабудаваны цэх па вытворчасці спірту-рэктыфікату. Да цэха падведзены вадаправод і каналізацыя. |
1997–2000 гг. | Кугель Калман Шмеркавіч працаваў лекарам-тэрапеўтам Грудзінаўскай сельскай урачэбнай амбулаторыі. |
1994 г. | Завод харчовых прадуктаў вырабіў 161 тысячу дэкалітраў спірту, а ў 1995 г. – 214 тысяч дэкалітраў. Тэмп росту склаў 133 %. |
1997 г. | Галоўны ўрач Грудзінаўскай бальніцы — Дзенісевіч Франц Браніслававіч, урач — Дзенісевіч Галіна Паўлаўна. |
1999 г., чэрвень | Кугелю К.Ш. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна”. |
2001 г. | Завод харчовых прадуктаў ператвораны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў”. |
2001 г. | На чарговы тур Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” былі прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар I катэгорыі Палавікова Г.І. узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонда культуры, грашовай прэміяй, Граматай Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах культуры. |
2002 г. | У выніку рэарганізацыі Грудзінаўскай участковай бальніцы было створана аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. |
2003 г. | Калгас “Грудзінаўскі” пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) “Грудзінаўскі”. |
2004 г., 14 верасня | Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) “Грудзінаўскі” далучаюць да СВК “Следзюкі”, старшынёй якога на той час быў Коханаў Уладзімір Мікалаевіч. |
2005 г. | Адкрыта канцэртна-філарманічная пляцоўка на базе Грудзінаўскага сельскага Дома культуры. |
2006–2007 гг. | У бібліятэцы зроблены капітальны рамонт, бібліятэка атрымала камп’ютэр і падключана да інтэрнэту. |
2006 г. | Грудзінаўская музычная школа стала філіялам Быхаўскай школы мастацтваў. |
2007 г. | Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Грудзінаўскаму парку пацверджаны батанічны статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. |
2007 г. | Грудзінаўская сярэдняя школа перайменавана ў вучэбна-педагагічны комплекс. |
2007 г. | Грудзінаўскі СДК перайменаваны ў Цэнтр культуры і вольнага часу. |
2009 г. | Вучэбна-педагагічны комплекс перайменаваны ў ДУА “Грудзінаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. |
2008 г. | Загадчыцай аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў працуе Ярмоленка Л. М. На абслугоўванні знаходзяцца 53 чалавекі. |
2008–2014 гг. | Дырэктарам Грудзінаўскага завода харчовых прадуктаў быў Каваленка Віталь Мікалаевіч. Пры ім быў зроблены капітальны рамонт завода з заменай састарэлага тэхналагічнага абсталявання. |
2009 г. | Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў пашырылася з 55 да 67 месцаў. Праведзены капітальны рамонт будынка. |
2010 г. | Вёска рэарганізавана ў аграгарадок. |
2010 г. | Рашэннем Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта на базе бібліятэкі аг. Грудзінаўка створана Грудзінаўская сельская бібліятэка-музей. |
2010 г., 11 студзеня | Памёр Кугель Калман Шмеркавіч, заслужаны ўрач, даследчык. Пахаваны ў г. Мінску. |
2010 г. | За ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бібліятэк аграгарадкоў па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў у бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва “Інтэрактыўны свет для кожнага” бібліятэкар Палавікова Г.І. узнагароджана Дыпломам II ступені. |
2010 г. | Грудзінаўская сельская бібліятэка-музей стала пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод устаноў культуры новага тыпу Магілёўскай вобласці за лепшую арганізацыю работы і ўзнагароджана Дыпломам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. |
2010 г. | Каманда працаўнікоў Грудзінаўскага завода харчовых прадуктаў заняла 3 месца па грамадзянскай абароне ў раёне, а ў спартакіядзе сярод прадпрыемстваў РУП “Клімавіцкі ЛГЗ” каманда Грудзінаўскага завода паказала першы рэзультат, узяўшы Кубак і Дыплом арганізатараў спаборніцтваў. |
2011 г. | У гонар доктара медыцыны Касценіча Іерафея Васільевіча ў г. Быхаве названа новая вуліца. |
2011 г. | Бібліятэка аг. Грудзінаўка ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у намінацыях “Краязнаўчая дзейнасць” і “Інавацыйная дзейнасць” за ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “У аб'ектыве — творчасць і прафесіяналізм”. |
2012 г. | Вопыт работы бібліятэкі па зберажэнню і развіццю гістарычнай і культурнай спадчыны краю ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара дырэктараў бібліятэчных сетак Магілёўскай вобласці, які праходзіў на базе бібліятэкі, на тэму: “Бібліятэкі Магілёўшчыны ў інфармацыйна-культурнай прасторы рэгіёна: стан, інавацыі, шлях развіцця”. У семінары таксама ўдзельнічалі спецыялісты абласной бібліятэкі і карэспандэнты газеты “ЛІМ”. |
2013 г. | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў” атрымала сертыфікат адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы адпаведнасці і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь адносна да вытворчасці і захоўвання спірта-сырца этылавага. |
2014 г. | Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў наведалі амерыканскія гуманітарныя валанцёры міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “София”, якія набылі для яго дзве пральныя і адну сушыльную машыны. |
2015 г. | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў”, якое ўваходзіла ў склад прадпрыемства на правах філіялаў у ААТ “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”, спыніў выпуск прадукцыі. |
2016 г. | Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў узначальвае Батуліна Алена Алегаўна. |
2017 г. | Філіял Быхаўскай школы мастацтваў рэарганізаваны ў музычны клас аграгарадка Грудзінаўка ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава”. |
2018 г. | 54 чалавекі пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, у тым ліку 1 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, 1 малалетні вязень фашысцкіх лагераў. |
2019 г. | У аграгарадку Грудзінаўка прайшоў выязны прыём грамадзян і “прамая тэлефонная лінія” з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццянай Кананчук і старшынёй Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў Вячаславам Сідарэнка. |
2020 г. | Намеснік начальніка ўстановы “Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь” Кастусь Іваноў сустрэўся з працоўным калектывам аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в. Грудзінаўка. |