Гісторыя Грудзінаўкі незвычайна багатая. Доўгі час гэтая мясцовасць належала польскім магнатам Хадкевічам і Сапегам. У 1772 г., пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, яна адышла да Расіі. Імператрыца Кацярына II падаравала вёску з прыгоннымі сялянамі, амаль 19 тысячамі дзесяцінамі зямлі і лесу магілёўскаму губернатару графу Дзмітрыю Аляксандравічу Талстому, які ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу.
Сядзіба Грудзінаўка ўражвала парадкам пры Аляксандры Рыгораўне Талстой. Меліся аранжарэі, дзе раслі персікі і экзатычныя для нашых месцаў расліны. Быў цудоўны сад, плантацыі ягад. У 1899 г. Аляксандра Рыгораўна на ўласныя сродкі пабудавала ў трох кіламетрах ад Грудзінаўкі Рыжкаўскую бальніцу, дзе працавалі лепшыя лекары Магілёўскай губерніі.
У 1908 г. пры графіні Талстой быў пабудаваны вінакурны завод. Невялікі завод пабудавалі палякі, польскім было і абсталяванне. Графіня планавала выкарыстоўваць у вытворчасці дары вялікага фруктовага саду, але з віном нічога не атрымалася, затое завод даваў па сотні вёдраў у дзень бульбянога спірту-сырцу.
У Грудзінаўцы шмат гектараў займалі сады, дзе раслі яблыні, грушы, абрыкосы, ягадныя хмызнякі, была пасаджана аранжарэя руж.
Род Талстых у Расіі вядзе свой пачатак з ХІІІ ст., калі ў Чарнігаве апынуўся фландрскі граф Індрык Монскі са сваімі двума сынамі і дружынай у 3000 чалавек. Ягоны праўнук Андрэй Харытонавіч пераехаў з Чарнігава ў Маскву і атрымаў ад вялікага князя Васіля Цёмнага мянушку Талстой. Пазней мянушка стала прозвішчам.
Адным з продкаў грудзінаўскіх Талстых быў стольнік Пятра І – Пётр Андрэевіч Талстой. Стольнік Пятра Вялікага – Пётр Андрэевіч Талстой выманіў царэвіча Аляксея з-за мяжы і прывёз на расправу да бацькі ў 1718 г. За гэта Пётр Талстой стаў даверанай асобай Пятра І і атрымаў графскі тытул. Сын царэвіча, дзесяцігадовы Пётр II, стаўшы царом, выслаў Талстога ў Салаўкі, дзе той і памёр, пазбаўлены спадчыны і тытула (1730). Усё гэта было вернута яго ўнукам толькі ў 1760 г. Елізаветай Пятроўнай.
Двое сыноў стольніка далі дзве асноўныя лініі Талстых. Ад Івана Пятровіча пайшла лінія найбольш таленавітая гуманітарна: мастак-медальер Фёдар Талстой, паэт Аляксей Канстанцінавіч Талстой, пісьменнік Леў Талстой, дзекабрыст В.С. Талстой і г.д. Ад другога сына – Пятра Пятровіча – пайшлі ў асноўным заслужаныя генералы. Унук Пятра Пятровіча – Пётр Аляксандравіч Талстой – з іх самы знакаміты: ён быў спачатку сувораўскі генерал, потым генерал-ад’ютант Паўла I, затым паслом у Парыжы пры Напалеоне, у вайне 1812 г. стаў адным з галоўных начальнікаў апалчэння.
Да гэтай веткі графаў Талстых адносяць і Дзмітрыя Аляксандравіча Талстога, які ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу. Ад шлюбу з Кацярынай Аляксандраўнай Вяземскай ён меў 5 сыноў і 6 дачок. Сям'я Талстых жыла ў драўляным доме, на беразе возера. Падчас вайны 1812 г. Дзмітрый Аляксандравіч быў губернатарам Магілёва. Пакінуўшы службу, ён бязвыезна жыў у Грудзінаўцы, дзе і быў пахаваны ў 1832 г. у царкве.
Пасля смерці Паўла Дзмітрыевіча ў 1875 г. сядзіба перайшла яго сыну Дзмітрыю Паўлавічу (1853 – 1894 гг.) – прыдворнаму, які служыў пры Міністэрстве Двара. Ён стаў апошнім уладальнікам па мужчынскай лініі. Як і ягоны дзед, Дзмітрый Аляксандравіч, Дзмітрый Паўлавіч быў пахаваны ў Грудзінаўскай царкве.
Пасля смерці Дзмітрыя Паўлавіча гаспадыняй Грудзінаўкі стала яго ўдава Аляксандра Рыгораўна Талстая (Шчарбатава). Заўдавеўшы, графіня прысвяціла сваё жыццё дабрачыннасці. У яе было дзве дачкі: Соф'я Дзмітрыеўна і Аляксандра Дзмітрыеўна. Лета графіня праводзіла ў сваёй сядзібе, а зімой з’язджала ў Санкт-Пецярбург. Прыязджаючы ў маёнтак, яна разам са сваімі дочкамі наведвала бальніцу. Нованароджаным графіня прывозіла пасаг. У 1905 г. Аляксандра Рыгораўна з'яўлялася членам Быхаўскага павятовага камітэта Расійскага Таварыства Чырвонага Крыжа. З прыходам савецкай улады Талстых чакалі гады пакуты і эміграцыя. Памерла графіня Талстая ў 1925 г., пахавана на могілках Сэнт-Жэнеўеў-дэ-Буа пад Парыжам.
Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль - помнік архітэктуры позняга класіцызму. Уключае палац і парк.
Палац з’яўляецца цэнтрам кампазіцыі палацава-паркавага комплексу. Размешчаны на вяршыні ўзгорка. Палац уяўляе сабой мураваны двухпавярховы квадратны ў плане будынак, накрыты 4-схільным дахам і ўвенчаны сферычным купалам. Галоўны фасад вылучаны паўцыркульнай верандай з 6 калонамі дарычнага ордара і вялікім мураваным балконам на 2-м паверсе. Да асноўнага аб’ёму далучаны аднапавярховыя крылы, накрытыя валмавымі дахамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны пілястрамі, сандрыкамі, нішамі, кранштэйнамі. Уваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Унутраная планіроўка – калідорная, у цэнтральнай частцы шырокі вестыбюль з лесвіцай, над ім размешчана парадная зала.
У розныя гады будынак палаца выкарыстоўваўся пад розныя патрэбы. З устанаўленнем савецкай улады ў палацы размясцiўся штаб фармiравання Чырвонай Армii. У першыя паслярэвалюцыйныя гады ў падвалах барскага асабняка размяшчаўся вiнзавод. Да 1941 г. у флiгелi мясцiлася сярэдняя школа. У час вайны ў 1943 г. ён згарэў ад неасцярожнага абыходжання з полымем немцаў, якiя прыстасавалi флiгель да гаспадарчых патрэб. У вайну ў маёнтку знаходзiўся нямецкi шпiталь, стаяла вайсковая часць. Пасля вайны (1945–1961 гг.) тут знайшоў прытулак спецыяльны дзіцячы дом для сiрот, чыiх бацькоў згубiла вайна. Потым, пасля пабудовы 3-павярховага спальнага корпуса, знаходзiлася школа-iнтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм. Тут былi створаны добрыя ўмовы для лячэння i навучання дзяцей. У 1990 г. у сувязi з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС школа-iнтэрнат была расфармiравана. У 1991 г. бальнiца, якая знаходзiлася ў в. Рыжкаўка, пераехала на тэрыторыю сядзiбы ў корпус былой школы-iнтэрната. Зараз палац у заняпадзе i патрабуе рамонту.
Перад палацам размешчаны парк (плошча каля 6 га) пейзажнага тыпу з рэгулярнай партэрнай часткай. Ён быў закладзены ў першай палове 19 ст. З заходняга боку абмежаваны маляўнічым возерам плошчай у 3 га, з паўночнага боку – невялікім гаем. Перад фасадам палаца знаходзіцца басейн з фантанамі, які захаваўся часткова. У дэндралагічным складзе пейзажнага парку ёсць лістоўніца еўрапейская, елка калючая блакітная, дуб звычайны, ліпа крымская, хвоя веймутава, дуб пірамідальны, ясень пенсільванскі, таполя канадская, клён і інш. Асаблівую ўвагу прыцягваюць тры сібірскія кедры, якім больш як за 90 гадоў. Іх вышыня – 12-14 метраў, а дыяметр кроны дасягае сямі метраў.
Як каштоўнаму дэндралагічнаму аб'екту ў 1963 г. Грудзінаўскаму парку быў прысвоены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. У 2007 г. пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падцвердзіла гэты высокі батанічны статус.
На жаль, парк ужо не той, што быў раней. Пры савецкай уладзе на тэрыторыі сада сталі будаваць дамы і многія рэдкія расліны не захаваліся. Аднак многія векавыя дрэвы да гэтага часу ўпрыгожваюць наваколле. Штогод мяняюць свае іголкі лістоўніцы, уцалеў прыгажун-дуб, які, узяўшыся за рукі, наўрад ці абхопяць два чалавекі.
Комплекс унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БІБЛІЯГРАФІЯ
Алексеев, Л. Грудиновка и Жиличи / Л. Алексеев // Алексеев, Л. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии / Л. Алексеев. — Минск, 1974. — С. 109—111.
Аляксееў, Л. Дом Талстых / Л. Аляксееў // Маяк Прыдняпроўя. — 1980. — 5 снежня. — С. 4 : фота.
Андреев, С. Толстые из Грудиновки / Сергей Андреев // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 25 студзеня.— С. 3.
Антипов, В. Г. Парк Грудиновского детского дома (Быховский район) // Антипов, В. Г. Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. — Минск, 1975. — С. 108—109.
Анціпаў, В. Р. Грудзінаўская сядзіба / В. Р. Анціпаў, А. М. Кулагін // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 211—212.
Баркалабава плюс экзоты : [топ-5 брэндаў Быхаўшчыны: Быхаўскі замак, Палацава-паркавы комплекс у Грудзінаўцы, Баркалабаўская ікона Божай Маці, Вышыня Герояў, Сінагога ў Быхаве] // Культура. — 2013. — 9 лютага. — С. 14.
Барысаў, Г. Ансамбль у Грудзінаўцы / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1985. — 21 верасня. — С. 4.
Бацкалевіч, У. Руіны глядзяць з дакорам : [замак, сінагога, Грудзінаўскі палацавы комплекс] / Уладзімір Бацкалевіч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 30 лістапада. — С. 5.
Бизюк, Т. Стена преткновения / Татьяна Бизюк // Сельская газета. — 2015. — 28 марта. — С. 17—18 : фото. — (Прил.: Усадьба).
Бондарчик, В. Тайны дома с колоннами / Виктория Бондарчик // Беларускі час. — 2019. — 24—30 мая. — С. 20 : фота.
Борисенко, Н. Вдоль седого Днепра / Николай Борисенко // Борисенко, Н. Могилевщина – мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий : части I—II / Николай Борисенко. — Могилев, 2007. — С. 99—103.
Быховская Ясная Поляна // Земля Могилевская = The Mogilev Land / автор текста Н. С. Борисенко. — Могилев, 2012. — С. 264—268.
Горбацкий, А. В. Грудиновский дворцово-парковый ансамбль / А. В. Горбацкий // Романовские чтения — 10 : сборник статей Международной научной конференции / под общей редакцией И. В. Шардыко. — Могилев, 2015. — С. 27—29.
Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. А. Воінаў (рэдактар) [і інш.]. — Мінск, 1993. — С. 188.
Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск, 2012. — Т. 3 : Г — З. — С. 272.
Грудиновский дворцово-парковый ансамбль // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2006. — Т. 3 : Герасименко — Картель. — С. 267.
Грудиновский дворцово-парковый ансамбль // Туристские регионы Беларуси / под редакцией И. И. Пирожника. — Минск, 2008. — С. 503.
Думанская, Е. Помнить — не значит беречь / Елена Думанская // Беларускі час. — 2010. — 25 июня. — С. 23.
Зюзькевич, В. Звучала музыка и кружились пары // Зямля і людзі. — 2004. —16 чэрвеня. — С. 9.
Инышева, Ю. Ясная Поляна по-белорусски / Ю. Инышева // 7 дней. — 2004. — 4 ноября. — С. 11.
Ігнаценка, М. М. Сібірскі кедр у Грудзінаўцы / М. М. Ігнаценка // Маяк Прыдняпроўя. — 1981. — 29 жніўня.
Кирильчик, Л. Поэзия и проза старинных парков : [в содержании о парке в д. Грудиновка] / Людмила Кирильчик // Зямля і людзі. — 1999. — 18 лістапада.
Клещук, А. Графских “кровей” / Анатолий Клещук // Родная прырода. — 2011. — № 11. — С. 32 : ил.
Климбасова, Т. Парку Грудиновскому третье столетие / Тамара Климбасова // Веснік Магілёва. — 2004. — 10 верасня. — С. 2.
Кныш, У. У Грудзінаўскім парку / У. Кныш ; фота В. Антонава // Маяк Прыдняпроўя. — 1992. — 19 лютага. — С. 3.
Ковалев, К. “Тако погибают враги Отечества...” : [про медальера Ф. Толстого, губернатора Д. Толстого и усадьбу Толстых в д. Грудиновка] / Константин Ковалев // Белорусская нива. — 2013. — 16 августа. — С. 15.
[Комплекс былой сядзібы: палац і парк] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / складальнiкi: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — С. 466 : іл.
Кугель, К. В гости к графам Толстым / Калман Кугель // Советская Белоруссия. — 2007. — 14 июня. — С. 9.
Кугель, К. Грудзінаўка — Санкт-Пецярбург — Парыж : [аб Аляксандры Талстой, уладальніцы маёнтка Грудзінаўка] / Калман Кугель // Культура. — 2007. — 14—20 ліпеня. — С. 14.
Кугель, К. Ш. З гісторыі маёнтку Грудзінаўка / Калман Шмеркавіч Кугель // Магілёўская даўніна. — 1996. — № 4. — С. 59—64.
Кугель, К. За Грудиновку Толстые стояли грудью. А мы? / Калман Кугель // Рэспубліка. — 1994. — 29 лістапада. — С. 10.
Кугель, К. Забытый памятник / Калман Кугель // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 29 лістапада.
Кугель, К. Лёс графскай сядзiбы / Калман Кугель // Беларуская думка. — 2007. — № 8. — С. 128—131 : фота.
Кугель, К. Мародеры во дворце / Калман Кугель // Советская Белоруссия. — 2001. — 20 сентября. — С. 3 : фото.
Кугель, К. Маршрут в имение графов Толстых / Калман Кугель // Магілёўскія ведамасці. — 2009. — 6 чэрвеня. — С. 7.
Кугель, К. Память графов Толстых : (Из истории имения Грудиновка) / Калман Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 1994. — 13 лiпеня. — С. 3.
Кугель, К. Спасти дворец и парк / Калман Кугель // Маяк Прыдняпроўя. — 2001. — 18 ліпеня. — С. 3.
Левченко, Н. Восстановлением графской усадьбы займутся китайцы? / Николай Левченко // Вечерний Могилев. — 2019. — 26 июня. — С. 13 : фото.
Левченко, С. Заманчивая перспектива : [китайская компания планирует построить гостиничный комплекс на территории дворцово-паркового ансамбля ] / Сергей Левченко // Маяк Прыдняпроўя. — 2019. — 15 чэрвеня. — С. 2 : фота.
Мажара, А. Графские развалины / Андрей Мажара // Могилевская правда. — 2003. — 27 июня. — С. 4.
Маркова, С. Грудиновская соната / Светлана Маркова // Сельская газета. — 2017. — 22 июля. — С. 15, 16 : ил. — (Прил.: Усадьба) ; Зямля і людзі. — 2017. — 2 жніўня. — С. 8 : фота.
Минченко, П. Все помним, но ничему не научились… / Павел Минченко // Советская Белоруссия. — 2003. — 22 января. — С. 5 : фота.
Минченко, П. На графских развалинах / Павел Минченко // Советская Белоруссия. — 2011. — 24 июня. — С. 12.
Михайлова, И. И. Графиня Толстая из Грудиновки / И. И. Михайлова // Быховские краеведческие чтения : тезисы докладов научно-исследовательской конференции, Быхов, 28 декабря 2011 г. / Отдел культуры Быховского райисполкома, Быховский районный историко-краеведческий музей ; редколлегия: С. Ф. Жижиян, И. И. Михайлова, В. В. Шунькин. — Могилев, 2012. — С. 38—42 : фото.
Михайлова, И. И. Женское лицо власти : [женщины, оставившие след в общественной жизни Быховщины, содержатся сведения об Александре Толстой] / И. И. Михайлова // Быховские краеведческие чтения : тезисы докладов научно-исследовательских конференций / Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Быховского райисполкома, Быховский районный историко-краеведческий музей ; редколлегия: С. Ф. Жижиян [и др.]. — Могилев, 2015. — С. 70—72 : фото.
Рыбалова, Л. На графских развалинах / Л. Рыбалова // Магiлёўская праўда. — 1992. — 9 лiпеня. — С. 3 : фота.
Скульбедаў, У. Парк просіць дапамогі / У. Скульбедаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1995. — 1 лістапада. — С. 2.
Скульбедов, В. Осталось лишь совсем уничтожить? / В. Скульбедов // Зямля i людзi. — 1995. — 3 лiстапада. — C. 2.
Соловьева, Л. Спящая красавица ждет мецената / Любовь Соловьева // Советская Белоруссия. — 2018. — 22 сентября. — С. 10 : фото.
Старонкі гісторыі д. Грудзінаўка [Электронный ресурс] // Грудиновка : сайт. — Режим доступа: grudinovka.ru. — Дата доступа: 12.03.2020.
Толкач, А. Преданья старины глубокой… / Анна Толкач // Рэспубліка. — 2012. — 18 жніўня. — С. 2.
У Грудзінаўцы ёсць на што паглядзець // Быхаўшчына. Дыханне вякоў / укладальнiк У. І. Бацкалевіч. — Мінск, 2013. — С. 67—72 : іл.
Укружаскі, М. Грудзінаўская славутасць / М. Укружаскі // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 29 красавіка. — С. 3.
Шатрова, А. Усадьба Толстых в Беларуси: от расцвета до запустения… / Анна Шатрова // Беларускi час. — 2012. — 12 кастрычнiка. — С. 6 : фота.