Краязнаўчая база даных

Грудзінаўка

Слаўны куток Быхаўшчыны

У полымі Вялікай Айчыннай вайны

У ліпені 1941 г. ваколіцы Грудзінаўкі сталі арэнай жорсткіх баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На гэтым рубяжы баявой славай пакрылі сябе воіны 45-га стралковага корпуса, якім камандаваў генерал Э.Я. Магон. Савецкія воіны знішчылі дзесяткі варожых танкаў, тут знайшлі бясслаўны канец многія сотні фашысцкіх галаварэзаў.

У акупіраванай Грудзінаўцы быў размешчаны варожы гарнізон. Гітлераўцы і іх паслугачы рабавалі мірнае насельніцтва, жорстка распраўляліся з патрыётамі. Фашысты закатавалі зампаліта МТС Ефрасінню Іванаўну Антонаву і многіх іншых. Але ніякія рэпрэсіі не змаглі зламіць волі савецкіх людзей. У вёсцы актыўна дзейнічала патрыятычная група на чале з камуністам Іллёй Памятнёвым і Канстанцінам Сіўцовым. Вясной 1942 г. падпольшчыкі сталі народнымі мсціўцамі. Ілля Памятнёў быў назначаны намеснікам камандзіра групы аб’яднаных партызанскіх атрадаў, а Канстанцін Сіўцоў – бясстрашным падрыўніком. Абодва яны загінулі ў барацьбе з акупантамі.

Навечна захаваецца памяць аб былым дырэктары МТС Аляксандру Пятровічу Таміле. Член Быхаўскага падпольнага райкама партыі Таміла многае зрабіў для разгортвання партызанскага руху ў нашым раёне і геройскі загінуў на баявым пасту.

26 чэрвеня 1944 г. Грудзінаўка была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў часткамі Чырвонай Арміі.

У Грудзінаўке ўстаноўлены два помнікі – на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны

Загінуўшыя ўдзельнікі камуністычнага падполля, партызаны, асобы, якія садзейнічалі партызанскаму руху

  • Лаўрэнава Дар’я Цімафееўна – нарадзілася ў 1915 г., да вайны працавала ў калгасе, расстраляна восенню 1943 г. разам з двума малалетнімі дзецьмі.
  • Шыцікаў Іван Лукіч – нарадзіўся ў 1923 г., у час вайны – ўпаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Рагачоўскаму раёну, загінуў у 1943 г.

Воіны–землякі, якія загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны

  • Азаркоў Парфён Дзянісавіч – нарадзіўся ў 1916 г., працаваў у калгасе, у Чырвонай Армііі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Атаеў Уладзімір Пятровіч – нарадзіўся ў 1924 г., у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў 14.02.1945 г. у Аўстрыі.
  • Башарымаў Цярэнцій Еўдакімавіч – нарадзіўся ў 1910 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Бельскі Дзмітрый Іванавіч – нарадзіўся ў 1922 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1942 г.
  • Бельскі Мікалай Дзмітрыевіч – нарадзіўся ў 1922 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.
  • Бязрукаў Фёдар Варфаламеевіч – нарадзіўся ў 1923 г., у 1941 г. скончыў Магілёўскае педвучылішча, у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў у 1945 г. у Германіі.
  • Васіленка Іван Кандратавіч – нарадзіўся ў 1912 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.
  • Гаўрылін Міхей Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1909 г., працаваў вартаўніком у калгасным садзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак пры вызваленні Польшчы.
  • Гаўрылін Фёдар Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1920 г., у 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, прапаў без вестак у 1944 г.
  • Жыркоў Міхаіл Мікалаевіч – нарадзіўся ў 1921 г., працаваў дырэктарам школы на Гомельшчыне, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.
  • Лаўроў Генадзь Міхайлавіч – нарадзіўся ў 1920 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Лісавой Пракоп Цімафеевіч – нарадзіўся ў 1915 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., загінуў у 1944 г. пад Варшавай.
  • Макрацоў Дзмітрый Аляксандравіч – нарадзіўся ў 1894 г., працаваў прадаўцом у магазіне, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Макрацоў Кірыл Аксёнавіч – нарадзіўся ў 1920 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.
  • Макрацоў Мацвей Аксёнавіч – нарадзіўся ў 1918 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1943 г. пад Сталінградам.
  • Пратасаў Піліп Яфімавіч – нарадзіўся ў 1913 г. у в. Перакладавічы, працаваў у калгасе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.
  • Рабычын Філімон Кірылавіч – нарадзіўся ў 1898 г., працаваў у саўгасе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак у 1945 г. у Германіі.
  • Ратнікаў Рыгор Фінагенавіч – нарадзіўся ў 1920 г., у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1942 г.
  • Ступакоў Уладзімір Васільевіч – нарадзўся ў 1922 г., працаваў у саўгасе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Цецікаў Мікалай Іванавіч – нарадзіўся ў 1914 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., прапаў без вестак у 1944 г.
  • Шаройка Мікалай Іванавіч – нарадзіўся ў 1922 г, працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941 г., загінуў у 1944 г.
  • Шчэрбін Мяфодзій Іванавіч – нарадзіўся ў 1909 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1944 г., прапаў без вестак у 1945 г.
  • Шчэрбін Пракоп Іванавіч – нарадзіўся ў 1901 г., працаваў на спіртзаводзе, у Чырвонай Арміі з 1941г., загінуў у 1944 г.
  • Шайтар Рыгор Карпавіч – нарадзіўся ў 1925 г., загінуў у 1945 г. у Маньчжурыі.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

  • Алексяёнак Уладзімір Кузьміч
  • Аніськоў Іван Васільевіч
  • Басаў Пётр Мітрафанавіч
  • Вараб’ёў Павел Іосіфавіч
  • Грыбоўскі Мікалай Мікалаевіч
  • Дзёмінскі Васіль Пятровіч
  • Дзёмінскі Хвёдар Яфімавіч
  • Дзямідаў Еўдакім Васільевіч
  • Жлоба Анатоль Самуйлавіч
  • Іванцоў Сафон Карнеевіч
  • Ірбе Пелагея Міхайлаўна
  • Кісялёў Андрэй Рыгоравіч
  • Ключнікава Марыя Іванаўна
  • Крукоўскі Мікалай Барысавіч
  • Купрэеў Карп Рыгоравіч
  • Курбацкі Яўген Мікалаевіч
  • Лепешаў Клім Аляксеевіч
  • Лісічэнка Трафім Цімафеевіч
  • Макрацоў Мікалай Дзмітрыевіч
  • Малахаў Міхаіл Маісеевіч
  • Маляроў Іван Парфёнавіч
  • Мартынаў Прохар Савельевіч
  • Маршын Іван Сідаравіч
  • Маршын Якаў Макаравіч
  • Махлянкоў Пракоп Антонавіч
  • Мельнікаў Міхаіл Іосіфавіч
  • Мендзелеў Аляксандр Аляксеевіч
  • Мінін Пётр Яфрэмавіч
  • Міхалёў Антон Сцяпанавіч
  • Міхенка Андрэй Хвёдаравіч
  • Музычкін Арсэн Трыфанавіч
  • Нерадзенкоў Сцяпан Яфрэмавіч
  • Пахомаў Аляксандр Пятровіч
  • Пісьменнікаў Іван Данілавіч
  • Пыткін Іван Васільевіч
  • Саўчын Лявон Цімафеевіч
  • Саўчын Піліп Іларыёнавіч
  • Сімака Віктар Васільевіч
  • Сіўцова Яўгенія Купрыянаўна
  • Смалякова Вольга Іванаўна
  • Старавойтаў Максім Уласавіч
  • Ушыкоў Мікалай Пятровіч
  • Філімонаў Іван Канстанцінавіч
  • Царыкаў Сіла Іванавіч
  • Шычко Хвёдар Калінкавіч
  • Ярмалаеў Міхаіл Данілавіч
  • Яфімкава Зоя Іванаўна
  • Яфрэмчанка Вольга Уладзіміраўна
  • Яфрэмчанка Павел Андрэевіч