Краязнаўчая база даных

Баркалабава: гісторыя далёкая і блізкая

Баркалабаўская сельская бібліятэка

Баркалабаўская сельская бібліятэка

Да вайны бібліятэкі ў вёсцы не было. Толькі пасля вайны ў памяшканні сельскага Савета была адкрыта хата-чытальня. Першым яе загадчыкам працаваў Руднікаў Іван Данілавіч - ураджэнец вёскі Касічы. Жыццё пасля вайны было вельмі цяжкае, але людзі з ахвотай пацягнуліся да кнігі. І.Д. Руднікаў працаваў да 1959 года. У гэтым жа годзе было пабудавана памяшканне сельскага клуба і загадчыкам клуба і бібліятэкі стаў працаваць Цыркуноў Трафім Аляксандравіч.

З 1963 года па 1966 год загадчыкам працаваў Церашкоў Дзмітрый Захаравіч. У 1966 годзе абавязкі прыняла Краўчанка Еўдакія Кліменцьеўна.

З 1 студзеня 1968 года бібліятэка была адасоблена ад клуба. Загадчыцай бібліятэкі стала працаваць Зінкавец Людміла Паўлаўна. Яна працавала да 1 верасня 1970 года. Далейшы працоўны шлях яна працягвала ў школе. Спачатку працавала настаўніцай, потым намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а затым і дырэктарам школы.

Пазней бібліятэка пераехала ў памяшканне калгаснай канторы. Цяпер гэтага будынка не існуе, ён быў знесены ў 2006 годзе. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца комплексны прыёмны пункт.

З 1 верасня 1970 года ў бібліятэцы стала працаваць Ялфімава Святлана. У снежні 1974 года адкрыўся Баркалабаўскі сельскі Дом культуры і бібліятэка пераехала ў новае памяшканне Дома культуры. Яна стала занімаць большы пакой на другім паверсе. Бібліятэкарам у гэты час працавала Захарава Галіна Іванаўна.

Пасля Захаравай Галіны Іванаўны бібліятэку прыняла Каманская Наталля. У 1978 годзе яна выйшла замуж і змяніла месца жыхарства.

У 1978 годзе ў бібліятэку прыйшла працаваць Шляхценка Галіна Паўлаўна. Яна працавала да 1987 года.

Мажанкова Наталля Станіславаўна замяняла дэкрэтны адпачынак Г.П. Шляхценка з жніўня 1983 па жнівень 1984 года. Пасля Г.П. Шляхценка бібліятэчныя работнікі змяняліся кожны год:

Лежань Вольга Іванаўна (жнівень 1987 г.- жнівень 1988 г.).

Талкачова Святлана Іванаўна (жнівень 1989 г. – чэрвень 1990 г.).

Бенедык Алена Сямёнаўна (ліпень 1990 г. – ліпень 1991 г.).

З ліпеня 1991 года і па цяперашні час бібліятэкарам Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі працуе Чухманава Святлана Васільеўна.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
  • Нікольскі, Л. Тэлевізар кнігу не заменіць / Л. Нікольскі // Маяк Прыдняпроўя. — 1996. — 3 ліпеня. — С. 2.
  • Фядотава, А. Абудзіць павагу / А. Фядотава // Маяк Прыдняпроўя. — 2003. — 30 ліпеня. — С. 4.
  • Валькоўскі, І. Працяг Баркалабаўскага летапісу / І. Валькоўскі // Магілёўскія ведамасці. — 2003. —6 снежня. — С. 6.
  • Федотова, Е. Центр общения сельчан / Елена Федотова // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 13 верасня. — C. 3.