Календарь знаменательных дат
18.07.2018 – 85 лет (1933-2017) со дня рождения Евгения Александровича Евтушенко, русского поэта (через 2 дня)
19.07.2018 – 125 лет (1893-1930) со дня рождения Владимира Владимировича Маяковского, советского поэта (через 3 дня)
20.07.2018 – 115 лет (1903-1964) со дня рождения Георгия Алексеевича Скребицкого, русского детского писателя (через 4 дня)
27.07.2018 – 165 лет (1853 - 1921) со дня рождения Владимира Галактионовича Короленко, русского писателя и публициста (через 11 дней)
02.08.2018 – 115 лет (1903-1954) со дня рождения Георгия Алексеевича Скребицкого, русского писателя (через 17 дней)

Буктрэйлер па кнізе «Зямля пад белымі крыламі»

23.11.2017

Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 176 с. : іл., [22 с. укл.].

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Яшчэ пры жыцці ён быў прызнаны як пісьменнік-энцыклапедыст, які глыбока ведаў і па-мастацку самабытна, пераканальна і ўмела пісаў пра беларускую гісторыю. Караткевіч вельмі любіў Беларусь, быў сапраўдным даследчыкам Бацькаўшчыны і яе літаратурным песняром, які ў сваіх творах усяму свету расказаў пра Беларусь і пра нас, беларусаў. Адным з яркіх прыкладаў гэтага з’яўляецца нарыс Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

І вось з нагоды 40-годдзя з часу выдання сапраўднай мастацкай энцыклапедыі Беларусі вашай увазе Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Б. В. Стральцова прадстаўляе буктрэйлер па кнізе Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

Глядзіце, чытайце, натхняйцесь на падарожжа, адкрывайце для сябе і іншых новую Беларусь!

Комментарии
578