Календарь знаменательных дат
01.10.2020 – Международный день пожилых людей (через 8 дней)
04.10.2020 – Всемирный день животных (через 11 дней)
07.10.2020 – День учителя (через 14 дней)
09.10.2020 – День работников культуры (через 16 дней)
11.10.2020 – Международный день девочек (через 18 дней)

6 верасня – Дзень беларускага пісьменства

04.09.2020

Бібліятэкі ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўская раёна» запрашаюць пазнаёміцца з кніжнымі выставамі да Дня беларускага пісьменства. Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

На выставах дэманструюцца кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў у якіх разглядаюцца гісторыя станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, як унікальнай з'явы сусветнай культуры, а таксама сучасныя праблемы беларускай мовы, літаратуры, філасофіі і культуры ў цэлым.

Кніжныя выставы будуць дзейнічаць да 15 верасня.

Выстава «Францыск Скарына і яго спадчына»

Выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова прысвечана вядомаму дзеячу эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі, першадрукару Францыску Скарыне. На выставе сабрана літаратура, якая знаёміць з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны. Асобае месца займае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Гэта першыя пяць тамоў з поўнага збору прац беларускага першадрукара.

Комментарии
68
ru be en