Календарь знаменательных дат
Завтра праздник – День работников землеустроительной и картографо-геодезической службы Беларуси
Завтра праздник – Международный день родного языка
Вчера был праздник – 545 лет со дня рождения Николая Коперника, польского астронома (1473 -1543)
Вчера был праздник – 110 лет (1908-1991) со дня рождения Станислава Петровича Шушкевича, белорусского писателя
23.02.2018 – 115 лет (1903-1943) со дня рождения Юлиуса Фучика, чешского писателя (через 3 дня)
23.02.2018 – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь (через 3 дня)
24.02.2018 – 105 лет (1913-1962) со дня рождения Эммануила Генриховича Казакевича, русского писателя (через 4 дня)
26.02.2018 – 100 лет (1918-1980) со дня рождения Петра Мироновича Машерова, партийного и государственного деятеля БССР (через 6 дней)
27.02.2018 – 105 лет (1913-1984) со дня рождения Ирвина Шоу, американского писателя, драматурга (через 7 дней)

Ніколі раней не чытала Я. Хвалея. Вельмі ўразіла яго “Прынцэса з тусоўкі”. У мяне таксама ў 90-х гадах дачка вучылася ў школе, была такога ўзросту як Вераніка (галоўная гераіня), захаплялася “Ласкавым маем”. Але ў нашым маленькім горадзе такіх жудасных здарэнняў не было. Бог мінаваў. Ды і класная, Аленюк Ірына Іванаўна, была чымсці падобная на Антаніну Федараўну – жыла класам, дзецьмі, падтрымлівала цесную сувязь з намі бацькамі.

А тут, у аповесці, адкрываюцца такія сур’езныя праблемы! Канечне, не заўжды і настаўнікі бываюць такія як Мірановіч. Такія як Гуз, Тумелі (іншыя настаўнікі) хутчэй абвінавацяць бацькоў, асяроддзе, выхаванне дома. Могуць сябе весці жорстка з дзецьмі.

А вось маці Веранікі, якая страціла сваю адзіную дачку, не зачарствела душой, не абазлілася, а гаворыць: “Віна не караецца, яна ляжыць на выхавальніках, бацьках, на нас саміх, а не на злачынцы. Загадку і разгадку ўсіх нашых ведаў нада шукаць у прычынах, якія прымусілі здейсніць злачынства, што Таню яшчэ можна выратаваць.” Гэтыя словы вельмі ўразілі нават Антаніну Федараўну. “Незвычайны чалавек, калі так думае пра свайго, па сутнасці, ворага”.

Дырэктар спец ПТВ Антон Кузьміч. Выклікае дваістае ўражанне ў Антаніны Федараўны: з аднаго боку – гэта чалавек, які стаіць і, правільна, –на варце закону, з другога боку – адчуваецца забурэлае чыноўніцкае раўнадушнасць, бессардэчнасць да лёсу дзяўчынак. Зінаіда Львоўна адказвае на пытанні дзяўчат са здзекам, іх пісьмы кідае сабе ў стол, не адпраўляе. Зусім другое становішча ў трэцім атрадзе, дзе быў Вадзім (таксама адзін з цэнтральных герояў, які папаў пад уплыў дурной кампаніі). Маёр Кузняцоў, які заўседы ўнікаў у справы асуджаных і лічыў, што Вадзім не зусім страчаны юнак і далейшы лёс залежыць толькі ад яго самаго.

Марыя Пятроўна акцэнтавала ўвагу Вадзіма на тым, што ён да канца ўсвядоміць свае ўчынкі і верыць, што зноў ён стане сумленным чалавекам, суладным з грамадствам. Таму Вадзім і выйшаў на волю з жаданнем жыць, рабіць дабро, больш ніколі не парушаць законы.

А на магіле Веранікі, пры аднакласніках, просіць у яе прабачэння. Яго падтрымлівае Антаніна Федараўна, хлопцы, але Каця Скакун лічыць, што яна не ў чым не вінавата і прасіць прабачэння не жадае, называе ўсіх “зацыкленымі праведнікамі”.

Ну, вось, яшчэ адзін удар… прымай, былая класная… – з болем сказала на гэта Антоніна Федараўна. Сяргей Гарноська падвёў вынік усяму: “Памятаеш, Вадзім, ты мне чытаў: “Уздвіжанне – свята, калі ўздымаўся крыж над вернікамі… А яшчэ я недзе чуў, што ў гэты дзень адусюль выпаўзаюць змеі, рыхтуючыся да зімовай спячкі. Вялікі сэнс закладзены ў сягодняшнім дні..”.

Каб гэтыя змеі больш не псавалі жыцці нашым дзецям – любіце іх больш, жывіце іх справамі, удзяляйце ім больш увагі і часу, дапамагайце пазбегнуць непапраўных учынкаў, жывіце з дзецьмі ў згодзе, паважайце іх, падтрымлівайце іх.

Алена Ганчарова