Календарь знаменательных дат
31.05.2020 – Всемирный день без табака (через 4 дня)
01.06.2020 – Международный день детей (через 5 дней)
05.06.2020 – День охраны окружающей среды (через 9 дней)
05.06.2020 – День памяти преподобной Ефросиньи Полоцкой (через 9 дней)
14.06.2020 – Международный день доноров крови (через 18 дней)

Радыёвяшчанне

За апошнія 10 гадоў, раённае радыё перажыла значныя змяненні. Зроблены значны інфармацыйны прарыў – радыёпраграма “Веснік Быхаўшчыны”, які быў зарэгістраваны ў 1998 годзе ў Дзяржаўнай камісіі па радыёхвалям. Хоць раней пры раённай газеце і дзейнічаў аддзел радыёінфармацыі, вялася і трансляцыя перадач, якія былі падрыхтаваны карэспандэнты газеты і працаўнікі аддзела культуры райвыканкама.

Раённы выканаўчы камітэт выступіў заснавальнікам стварэння рэдакцыі, былі прыняты адпаведныя рашэнні. Прыкладна тры месяцы ішла праца. З дапамогай дзіцячай школы мастацтваў былі запісаны пазыўныя.

Райвыканкам вылучыў грашовыя сродкі на закупку апаратуры: касетнага дыктафона, міні-дыска, мікрафона.

Рабочы кабінет журналістаў знаходзіўся па вул. Савецкай д.2 у будынку аддзялення статыстыкі, радыёрубка размешчана ў будынку вузла паштовай сувязі. Галоўным рэдактарам раённага радые стала Левачкова Н.В. Пад яе кіраўніцтвам працуюць 3 чалавекі – рэдактар, гукарэжысер, бухгалтар. Раеннае радые выходзіць у эфір 3 разы на тыдзень: у аўторак, сераду і суботу. Папулярнымі з’яўляюцца рубрыкі “Мясцовая ўлада ў дзеянні”, “Навіны рэспублікі”, “Вы к нам звярнуліся”, “Вольны час моладзі” і інш.

У той час, выходзілі не толькі інфармацыйныя паведамленні, выступленні кіраўнікоў і спецыялістаў розных служб раёна, радыё расказвала і аб усіх з’явах і мерапрыемствах раёна, аб дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, аб лепшых працаўніках.

Першапачаткова перадачы раённага радыё выходзілі ў эфір 1 раз у тыдзень на працягу 15 – 20 хвілін. Але тое, што рэдакцыя мае зараз, адпаведуе сучасным патрабаванням па інфарамаванню насельніцтва.

Увогуле, у Быхаўскім раёне налічваецца 10440 радыёкропак праваднога вяшчання (з іх 40% - у сельскай мясцовасці), а таксама 1860 Укв – прыемнікаў. У 2009 годзе павялічаны аб’ём вяшчання. Зараз перадачы раённага радыё выходзіць 10 разоў у тыдзень, агульны аб’ём вяшчання складае звыш трох часоў. У штаце рэдакцыі – пяць чалавек, з іх тры – творчыя супрацоўнікі, бухгалтар і дыктар-гукарэжысёр.

У рэдакцыі радыёпраграмы “Веснік Быхаўшчыны” створана і дзейнічае 80 розных рубрык, якія інфармуюць насельніцтва аб праходзячых грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурных і духоўных працэсах, распавядаюць слухачам аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчай улады, раённых служб, арганізацый, прадпрыемстваў і г. д. найбольш папулярнымі з іх з’яўляюцца: “Вы да нас звярнуліся”, “Нашы землякі”, “Перадавікі раёна”, “Быхаўшчына: цыфры і факты” і іншыя. Толькі ў 2010 годзе выйшла ў эфір 13 новых рубрык, напрыклад, “Лёсы чалавечыя”, “Год якасці”, “Да 65-годдзя Пабеды”, “Родная мова” і “Буслік”. Арганізаваны выпуск тэматычных перадач.

У 2011 годзе выходзілі “Грамадская небяспека”, “Аднародак”, “Быхаўшчына – наш родны край”.

Акрамя гэтага, рэдакцыя выконвае насельніцтву платныя паслугі. Асаблівым попытам у радыёслухачоў карыстаюцца віншаванні з песняй, рэклама і аб’явы. Напрыклад, за 2009 год выканана платных паслуг на 12 мільёнаў рублёў.

Але ўсё ж асноўнай задачай рэдакцыі з’яўляецца – інфармаванне насельніцтва. Па гэтаму значнае месца ў перадачах займаюць інфармацыйныя выпускі. Рэдакцыя радыё вядзе працу сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыканкама, які ставіць актуальныя задачы па падрыхтоўцы тых ці іншых матэрыялаў. Штотыднёва адбываецца прэс-канферэнцыя ў намесніка старшыні райвыканкама. Матэрыялы рэдакцыі размешчаны на сайце райвыканкама.

Рэдакцыя таксама вывучае грамадскую думку па таму ці іншаму пытанню. Два разы ў месяц праводзяцца “прамыя лініі”, слухачы падымаюць сучасныя і актуальныя пытанні, цікавяцца вырашэннем той ці іншай праблемы.

У перадачах радыёпраграмы “Веснік Быхаўшчыны” асвятляецца выкананне Дзяржаўных праграм і Дэрэктыў.

У 2010 годзе ў рэдакцыі ўведзены навейшыя тэхналогіі па апрацоўцы і выпуску радыёперадач. Здзяйсняецца выхад перадач у эфір праз кампутар, выкарыстоўваецца мікшарскі пульт. Спрабуюцца і новыя формы працы з насельніцтвам.

Сумесна з раённым вузлом электрычнай сувязі праведзена праца па расшырэнню праваднога вяшчання ў аграгарадках. У сувязі з гэтым значна павялічылася колькасць радыёслухачоў у сельскай мясцовасці.

Літаратура:

1. Солобуто, Н. На местной радиоволне / Н. Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2006.- 6 мая.

ru be en