Календарь знаменательных дат
Сегодня праздник – Всемирный день без табака
Завтра праздник – Международный день детей
05.06.2020 – День охраны окружающей среды (через 5 дней)
05.06.2020 – День памяти преподобной Ефросиньи Полоцкой (через 5 дней)
14.06.2020 – Международный день доноров крови (через 14 дней)
19.06.2020 – День медицинского работника (через 19 дней)
22.06.2020 – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны (через 22 дня)

Культурна – асветніцкая работа. Культурна – асветніцкія ўстановы

Афіцыйныя матэрыялы па арганізацыі і развіццю культуры ў раёне

Прыказ №5

Па Быхаўскаму райаддзелу культуры ад 15 студзеня 1963 г.

№2

У сувязі з ліквідацыяй Слаўгарадскага раёна залічаны ў штат Быхаўскага райаддзела культуры з 1 студзеня 1963 г.

загадчыкі Баханскім, Церахаўскім, Ржаўскім, Васьковіцкім, Шаламоўскім, Прудокскім, Гайшынскім, Рэкцянскім, Кульшыцкім,Чарнякоўскім, Зімніцкім сельскімі клубамі;

загадчыцы Руднянскай, Безуевіцкай, Рогінскай, Перагонскай, Ржаўскай, Кулікоўскай, Кульшыцкай, Дабрадубскай, сельскімі бібліятэкамі;

работнікі Слаўгарадскай гарадской бібліятэкі, Слаўгарадскай дзіцячай бібліятэкі, гарадскога Дома культуры г. Слаўгарада.

Рашэнне Быхаўскага райвыканкома “Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк раёна” ад 29 кастрычніка 1976 года № 32-15.

У мэтах далейшага ўдасканальвання культурна-асветніцкай работы бібліятэк, паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва, павышэння эфектыўнасці выкарыстання кніжных фондаў і асігнаванняў, якія адпускаюцца на ўтрыманне бібліятэк выканком раённага Савета дэпутатаў працоўных рашыў:

1. З 1 студзеня 1977 года аб’яднаць усе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі раёна ў цэнтралізаваную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна – гаспадарчым кіраўніцтвам на базе Быхаўскай раённай бібліятэкі.

2.Быхаўскую раённую бібліятэку зацвердзіць цэнтральнай бібліятэкай, раённую дзіцячую бібліятэку рэарганізаваць у дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі, гарадскую дзіцячую бібліятэку і сельскія бібліятэкі рэарганізаваць у філіялы з захаваннем прысвоеных ім сігл.

Рашэнне ад 13 красавіка 1990 года № 4-6
“Аб рэарганізацыі бібліятэчнай сеткі раёна”.
У сувязі з тым, што ў раёне абслугоўвання Хачынскай сельскай бібліятэкі колькасць жыхароў зменшылася да 196 чалавек, а колькасць магчымых чытачоў склала 110 чалавек, што не адпавядае норме абслугоўвання на аднаго работніка выканаўчы камітэт раённага Савета народных дэпутатаў рашыў:

Скараціць з 1 красавіка Хачынскую сельскую бібліятэку, бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў весак Хачынка, Папоўка, Ліпаўка, Радзькова Слабада арганізаваць праз пункты выдачы Чырвонаслабодскай сельскай бібліятэкі.

Рашэнне раеннага Савета народных дэпутатаў ад 26 лютага 1993 года “Аб стварэнні цэнтралізаванай клубнай сістэмы”.

Рашэнне ад 29 верасня 1992 года №9-186
“Аб рэагранізацыі сеткі культустаноў” Па прычынах больш рацыянальнага выкарыстання сеткі культустаноў закрыць Студзеніцкі, Рыжкаўскі, Хутарскі, Бовецкі, Уюноўскі, Верхнетошчыцкі сельскія клубы.

Рашэнне ад 28 ліпеня 1995 года №7-30.
“Аб скарачэнні і пераводзе на 0,5 стаўкі штатных адзінак устаноў культуры”
У мэтах далейшага ўпарадкавання дзейнасці культасветработнікаў, рэгулявання іх вытворча – працоўнай дзейнасці раённы выканаўчы камітэт рашыў:
1.Скараціць з 1 жніўня 1995 года пасады:
бібліятэкара 2 катэгорыі цэнтральная бібліятэчнай сістэмы – 1,
бібліятэкара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы – 1.
2.Перавесці на 0,5 стаўкі:
Трылесінская сельская бібліятэка – бібліятэкара,
Чырвонаасавецкая сельская бібліятэка – бібліятэкара,
Латкалонская сельская бібліятэка – бібліятэкара,
Прыберажская сельская бібліятэка – бібліятэкара.

Рашэннем райвыканкома №4 – 10 ад 17.04.1996 года ўсе ўстановы культуры перададзены на баланс аддзела культуры.

Рашэнне ад 29 мая 1997 года.
“Аб стварэнні кабінета інфармацыі насельніцтва пры раённым выканаўчым камітэце.”
Для забеспячэння работы кабінета інфармацыі дадаткова ўвесці адзінку бібліятэкара 1 катэгорыі ў аддзел рэкламы і маркетынга цэнтральнай бібліятэкі.

Рашэнне ад 30.07.1997 г. №7 – 35
“Аб пераводзе кінавідэапрадпрыемства раёна ў структурнае падраздзяленне аддзела культуры і перайменавання яго ў Раённую кінасетку”.
Дырэктарам раённай кінасеткі затвердзіць Абрамовіча М.Ф.

Рашэнне ад 25 мая 2000 года № 5-14.
“Аб скарачэнні сеткі і штатаў устаноў культуры Быхаўскага раёна.”
1. Закрыць з 1 чэрвеня 2000 года кінаўстаноўкі ў весках Рыхартава, Лазаравічы, Мокрае, Балонаў Сялец, Хамічы, Віляхаўка. 2. Скараціць з 1 чэрвеня 2000 года
Кінатэатр “Радзіма” – дырэктара – 1 адзінка,
Абідавіцкі сельскі Дом культуры – хармайстра – 0,5 стаўкі,
Рыхартава – кінамеханіка -0,25 стаўкі,
Віляхаўка – кінамеханіка – 0,25 стаўкі,
Мокрае – кінамеханіка – 0,25 стаўкі,
Балонаў Сялец – кінамеханіка – 0,25 стаўкі,
Хамічы – кінамеханіка – 0,25 стаўкі
3.Перавесці на 0,5 стаўкі:
Чорнаборскі сельскі Дом культуры – акампаніятара,
Чырвонаслабодскі сельскі Дом культуры – акампаніятара,
Грудзінаўскі сельскі Дом культуры – акампаніятара,
Цвердаўскі сельскі клуб – загадчыка клуба,
Балонавасялецкі сельскі клуб – загадчыка клуба.

Рашэнне ад 27 ліпеня 2001 года № 7 – 34 “Аб рэарганізацыі бібліятэчнай сеткі Быхаўскага раёна”
У мэтах далейшага ўпарадкавання дзейнасці цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, прывядзенне ў адпаведнасць з існуючымі нормамі абслугоўвання насельніцтва раённы выканаўчы камітэт рашыў:
Закрыць з 1 жніўня Латкалонскую сельскую бібліятэку. Арганізаваць абслугоўванне насельніцтва весак Латкалонія, Красніца, 2-я Красніца праз бібліятэкі –перасоўкі ад Кузькавіцкай сельскай бібліятэкі.
Кніжны фонд Латкалонскай сельскай бібліятэкі пераразмеркаваць паміж бібліятэкамі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Рашэнне ад 27 снежня 2001 года №12-26.
“Аб скарачэнні сеткі і штатаў устаноў культуры Быхаўскага раёна”.
1.Закрыць з 1 студзеня 2002 года сельскія клубы ў вёсках Лазаравічы, Ліпаўка, Сушчоў;
кінаўстаноўкі ў весках Ямнае, Сядзіч, Грудзінаўка;
бібліятэкі ў весках Чырвоны Асавец, Трылесіна.
2.Перавесці на 0,5 стаўкі наступныя пасады:
Хаміцкая сельская бібліятэка – бібліятэкара,
Ісканская сельская бібліятэка – бібліятэкара.

Рашэнне ад 29 сакавіка 2002 года № 3-24.
“Аб упарадкаванні сеткі і скарачэнні штатаў устаноў культуры Быхаўскага раёна”.
1.У адпаведнасці з палажэннем аб дзяржаўных клубных установах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пераўтварыць у сельскія клубы Лудчыцкі сельскі Дом культуры, Ухлясцкі сельскі Дом культуры, Чырвонаберажскі сельскі Дом культуры.
2.Скараціць з 15 мая 2002 года пасады:
Лудчыцкі сельскі Дом культуры – мастацкага кіраўніка- 1 штатная адзінка,
Ухлясцкі сельскі Дом культуры – мастацкага кіраўніка - 1 штатная адзінка, акампаніятара – 0,5 штатныя адзінкі,
Чырвонаберажскі сельскі Дом культуры – мастацкага кіраўніка – 1 штатная адзінка.
Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонда ЦБС –бібліятэкара 1 катэгорыі – 1 штатная адзінка; бібліятэкара 2 катэгорыі – 1 штатная адзінка.
3.Перавесці наступныя пасады на 0,5 штатныя адзінкі:
загадчыкаў Касіцкага, Хаміцкага, Кузькавіцкага, Палкаўскага сельскіх клубаў;
бібліятэкараў Касіцкай, Залатвянскай, Кузькавіцкай, Кучынскай сельскіх бібліятэк;
кінамеханікаў Чорнаборскай, Баркалабаўскай, Смаліцкай кінаўстановак

Рашэнне ад 26 чэрвеня 2002 года №6 -8.
“Аб скарачэнні штатаў устаноў культуры Быхаўскага раёна”
1. З 1 верасня 2002 года скарачэнне тэхнічнага персаналу.
2. У раённай кінасетцы на 0,25 стаўкі кінамеханікаў вескі Дуброва, Следзюкі, Абідавічы.

Рашэнне ад 25 чэрвеня 2003 года № 6-7.
“Аб упарадкаванні сеткі і штатаў устаноў культуры Быхаўскага раёна”.
1.З 1 ліпеня 2003 года сельскія клубы ў весках Лубянка, Вязьма пераўтварыць у клубы сацыяльна – культурных паслуг,
закрыць кінаўстаноўкі ў весках Следзюкі, Чырвоны Бераг.
2. Скараціць з 1 ліпеня 2003 года тэхнічны персанал сельскіх клубаў і сельскіх бібліятэк.
Увесці з 1 жніўня 2003 года пасаду кіраўніка нараднага вакальнага ансамбля народнай песні “Гаспадыня”,
Кіраўніка народнага ансамбля папулярнай музыкі і песні “Дняпроўскія зоры” Дом культуры Быхаў -1.
Адкрыць з 1 ліпеня 2003 года клуб у весцы Лазаравічы Новабыхаўскага сельскага Савета.

Загадчыкі аддзела культуры.

Лазаковіч М. – загадчык аддзела культасветустаноў (КАУ) пры райвыканкоме – 1948 год.
Бурачэўскі – загадчык КАУ з 6.11.1949 па жнівень 1950 г.г.
Гермаш – в.а. загадчыка аддзела КАУ са жніўня 1950 па кастрычнік 1950 гг.
Бабцоў - загадчык культаддзелам з кастрычніка 1950 па лістапад 1954 гг.
Чэшскі В.С. – загадчык аддзела культуры з лістапада па снежань 1954 г.
Сакалоў А.М. – загадчык аддзела культуры са снежня 1954 па лістапад 1958 гг.
Іваноў Н. – загадчык алддзела культуры з лістапада 1958 па жнівень 1960 гг.
Леўчанка Н. – загадчык аддзела культуры з 29 жніўня 1960 г. па чэрвень 1962 г.
Кавалеўскі – загадчык аддзела культуры з чэрвеня 1962 па жнівень 1963 г.
Лагіновіч І.І. – загадчык аддзела культуры са жніўня 1963г. па жнівень 1966 г.
Зайцаў В.К – загадчык аддзела культуры са жніўня 1966 г. па студзень 1974 г.
Пракапенка Я.Ф. – загадчык аддзела культуры з лютага 1974 г. па люты 1985г.
Захарэнка Н.С. – загадчык аддзела культуры з лютага 1985 г. па май 1988г.
Грышчанка У.М. – загадчык аддзела культуры са жніўня 1988 г. па кастрычнік 1994г.
Святоха Р.З. – загадчык аддзела культуры са студзеня 1995 г. па люты 1997 г.
Ахрыменя М.І. – загадчык аддзела культуры з мая 1997 па студзень 2000 г.
Аўхачоў В.Ц. – загадчык аддзела культуры са студзеня 2000г. па сакавік 2004 г.
Касмачова В.І. - загадчык аддзела культуры са жніўня 2004 г. па чэрвень 2007 г.
Зажыгіна Н. А. - загадчык аддзела культуры са жніўня 2007 г. па 4 верасня 2011 г.
Міхалькова С. Г. – загадчык аддзела культуры с 21 лістапада 2011 г.
Сямёнава Т. Ф.- в.а. загадчыка аддзела культуры с лістапада 2012 г.

Быхаўская дзіцячая школа мастацтваў

Больш за паўвека работае ў г.Быхаве дзіцячая музычная школа, а ў цяперашні час дзіцячая школа мастацтва.

З першых дзен свайго існавання школа прывівала моладзі і дзецям любоў да музычнай культуры, прасвятляла і выхоўвала, адкрывала і развівала таланты, прывівала густ на лепшых узорах сусветнай і нацыянальнай культуры.

А пачалося ўсе з таго, што ў 1954 годзе ў г. Быхаве быў адчынены філіял Магілеўскай музычнай школы ім. Н.А.Рымскага – Корсакава. Працаваць пачалі тры настаўніка, абучалася 58 вучняў. Узначаліў калектыў Уладзімір Паўлавіч Сцефаненка ( на пасадзе дырэктара 1954 – 1963гг.), які скончыў Магілеўскае музычнае вучылішча па класу духавых інструментаў. Яго жонка, С.Ф.Назарко, вяла заняткі па фартэпіяна і сальфеджыо. А.Е.Кажарская навучала граць на домры, яна ж была і першым завучам музычнай школы, а пазней і дырэктарам ДШМ.

Праз год на базе філіяла была адкрыта музычная школа. Яна змагла прыняць 82 вучня. Э.З.Шуб адкрыла аддзяленне скрыпкі, Р.Д.Асновіч – віяланчэлі.

Уласнага будынку ў школы не было, яна размяшчалася ў кабінетах агульнаадукацыйнай школы. У адным класе займаліся адначасова два, а то і тры настаўніка, не хапала інструментаў.

У 1960 годзе адбылася важная падзея ў жыцці школы – першы выпуск. Дзесяць яе вучняў атрымалі пачатковую музычную адукацыю. У гэтым жа годзе быў пабудаваны невялікі аднапавярховы драўляны будынак музычнай школы па вул. Куйбышава.

Кажарская Аліна Яфімаўна – дырэктар музычнай школы з 1963 па 1979 г. Намеснік дырэктара з 1971 па 1999 гг. - Маханькова Галіна Іванаўна.

У 1977 г. у Быхаўскай ДМШ адчынены і працуюць 10 класаў: фартэпіяна, скрыпка, віаланчэль, кларнет, труба, баян, акардэон, домра, балалайка, цымбалы.

Па класу фартэпіяна працавалі І.Н.Баранава, Э.В.Малова, М.Р.Пятроўская, Ю.М.Станкевіч, Э.П.Дацэнка, па класу скрыпкі – Б.Я.Ханіна, па класу баяна і акардэона Б.А.Сакалоў, Э.С.Кульбацкі, харавому класу Г.В.Карнелюк, тэорыя музыкі Н.М.Нікішіна.

За 10 гадоў свайго існавання школа выпусціла 63 навучэнца.

Шмат сілы і любві укладалі ў сваю працу настаўнікі: Л.А. Баранава, Л.Ф.Цярэшчанка, Н.Н.Чепава, С.І.Лазыніна, А.В.Згіроўская, Л.В.Галдзенкоў, Н.Л.Хамутоў, А.Я.Хамутоў, А.А.Гутарэвіч, У.Г.Калабкоў.

Уладзімір Георгіевіч Калабкоў арганізаваў з настаўнікаў школы аркестр народных інструментаў, з вучняў – ансамбль балалаечнікаў.

Усе больш выпускнікоў школы вярталіся настаўнікамі ў сцены школы: О.М.Глушчанка, І.І.Івашкова, Т.С.Лісоўская, Н.В.Нявесценка, С.М.Андрыянава, А.Н.Заказнікава, Е.В.Дароніна і іншыя. Настаўнікі школы спалучалі работу ў школе з самадзейнасцю.

У 1979 годзе калектыў узначаліла Ніна Леанідаўна Пянькова. У школе дзейнічала нямала дзіцячых калектываў: баянна – акардэонны аркестр, цымбальны ансамбль, хоры. Аб поспехах школы ў гэтыя гады гавораць дасягненні яе вучняў: у 1983 годзе сталі пераможцамі абласнога конкурсу дзіцячых музычных школ Л.Бягун (скрыпка) і Д.Бацішчава (віяланчэль). У 1984 годзе створаны камерны хор музычнай школы, яго кіраўнік Ларыса Аляксандраўна Данільчанка.

У красавіку 1985 года школу ўзначаліла Людзміла Барысаўна Панамарова. “Ей “у спадчыну” дасталіся невялічкія, знядбайныя класы з паламанай мэбляй, ды некалькі музычных інструментаў. Застаецца толькі падзівіцца, як за кароткі тэрмін гэта жанчына змагла навесці парадак у школе” (пісала раенная газета “Маяк Прыдняроўя”).

У 1988 г. у Быхаўскай ДМШ на дзенным аддзяленні 258 навучэнцаў. Скончыла Быхаўскую ДМШ 38 выпускнікоў, з іх 5 чалавек паступілі ў музычнае вучылішча, 2 чалавекі – у вучылішча культуры. З пахвальнай граматай скончыла год 96 вучняў на дзенным аддзялені і 4 навучэнцы на вячэрнім аддзяленні.

У 1989 г. у Быхаўскім раене налічвалася 6 музычных школ: 2 дзяржаўныя (Абідавіцкая і Быхаўская); 2 калгасныя (Лудчыцкая і Новабыхаўская); 2 школы КСК ( Глухская і Грудзінаўская).

З 1990 а дырэктарам музычнай школы стала Вольга Мікалаеўна Глушчанка, якая да гэтага 18 гадоў выкладала у школе фартэпіяна.

У 1991 годзе Н.Чусарэў, вучань А.А.Купрыянава па класу трубы, палучыў дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурса юных музыкантаў.

У 1995 годзе школа пераехал ў будынак былога Дома піянераў па вул. Савецкай. Адчынены філіялы Быхаўскай ДМШ у весках Грудзінаўка, Гадылева. Завуч школы Г.І.Маханькова.

У 1996 г. у ДМШ 37 работнікаў.

У 1998 годзе музычная школа была рэарганізавана ў дзіцячую школу мастацтваў з адкрыццем двух новых аддзяленняў: мастацкага і харэаграфічнага. За 1998 – 1999 гг. узрасла і колькасць спецыялістаў на 2-х мастакоў, 1 харэографа, 2 харавікоў, 3 выкладчыкаў фартэпіяна, 1 акардэяніста, 2 баяністаў, 1 цымбаліста. Пасля капітальнага рамонта былога штаба дывізіі школа пераехала ў будынак па вул. Гераічнай, д. 5, які быў адданы на баланс аддзела культуры.

З 1999 года Віннікаў Уладзімір Канстанцінавіч – намеснік дырэктара ДШМ.

Харавому ансамблю “Ліра” прысвоена званне “Народны” у 1999годзе. (Кіраўнік Вішнякова Л.М.)

Калектыў настаўнікаў школы стаў пераможцам спаборніцтва сярод устаноў культуры раёна у 1999, 2000, 2003 гг. У 2000 г. узнагароджаны пераходным Ганаровым сцягам раеннага выканаўчага камітэта.

У 2000 г. адкрыта галерэя па мастацкаму і декаратыўна-прыкладному майстэрству. Вучні мастацкага аддзялення – дыпламанты конкурсаў: Міжнароднага конкурсу малюнка “Мая веска, мой горад, мая краіна”, Міжнароднага конкурсу “Я малюю свет”, Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Ратаўнікі – вачыма дзяцей”, Рэспубліканскага конкурсу “Мая зямля, апаленная вайной”, Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” і шмат іншых.

У 2003 годзе пры ДШІ адчынена падрыхтоўчае аддзяленне на самаакупнасці.

Поспехі таленавітых дзяцей дзіцячай школы мастацтваў за апошнія гады адзначаны дыпломамі, ганаровымі граматамі, каштоўнымі падарункамі Міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестываляў, дыпломамі і прэміямі Быхаўскага раеннага выканаўчага камітэту. Асабліва папулярны на Быхаўшчыне харэаграфічны ансамбль “Надзейка”, лаўрэат Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, двойчы быў узнагароджаны дыпломам 1 ступені, удастоены звання “узорны” у 2002 годзе. (Кіраўнік Н.М.Іванова).

Духавы аркестр навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў, удастоены звання “узорны” у 2003 годзе, узнагароджаны дыпломам 1 ступені Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці. (Кіраўнік В.К.Віннікаў).

Канцэртны хор, удастоены звання “узорны” у 2004 годзе, дыпламант Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых харавых калектываў. (Кіраўнік Вішнякова Людзміла Мікалаеўна).

У 2004 годзе ДШМ адзначыла сваё 50-годдзе. Вакальная група “Сярэбраныя ноткі” удастоена дыплома 2 ступені Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”. (Кіраўнік Л.М.Вішнякова)

За гады існавання Быхаўскай музычнай школы яе скончылі 1559 вучняў. Многія з іх сталі прафесійнымі музыкантамі, артыстамі, кіраўнікамі дзіцячых і маладзежных калектываў мастацкай самадзейнасці, настаўнікамі. Пяць выпускнікоў з’яўляюцца педагогамі Магілеўскага музычнага вучылішча ім. Рымскага – Корсакава: Т.В.Балсунова, Л.В.Зыкава, І.П.Кравец, О.П.Марозава, Р.М.Мухаметшына. Л.В.Зыкава і О.П.Марозава - выкладчыкі Магілеўскага філіяла Беларускай акадэміі музыкі.

У 2005 годзе на балансу аддзела культуры знаходзілася Быхаўская дзіцячая школа мастацтваў, 3 філіялы (Абідавіцкі, Грудзінаўскі, Макранскі) і 2 музычныя класы (в. Вараніно, в. Сялец).

У 2006 годзе одкрыты Лудчыцкі філіял і мастацкі клас на базе СШ № 3. Па вынікам 2006 года дырэктар Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў В. М. Глушчанка стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта “Чалавек года” у намінацыі “Невытворчая дзейнасць”.

У 2007 годзе одкрыты Следзюкоўскі, Баркалабаўскі філіялы.

У 2008 годзе Макранскі філіял рэагранізаваны ў Макранскую дзіцячую школу мастацтваў, адкрыта Быхаўская дзіцячая школа рамёстваў.

У 2010 годзе агульная колькасць навучэнцаў склала 785 чалавек.

У 2009, 2010 г. адкрыты:
• Тэатральнае аддзяленне;
• Народна-харавога спеву;
• Харэаграфічны клас у Баркалабаўскім і Следзюкоўскім філіялах;
• Тры падрыхтоўчыя групы.

Вялікая колькасць выхаванцаў і выпускнікоў Быхаўскай ДШМ сталі стэпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэсбублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама прэміі прецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ганараваны у 2007 годзе Узорны харэаграфічны ансамбль “Надзейка”.

Выхаванцы Быхаўскай ДШМ актыўныя ўдзельнікі Міжнародных, Рэспубліканскіх, абласных конкурсаў і фестываляў. ДШМ – 70, ДШМР – 25 дыпломаў. Усяго – 95 дыпломаў.

Шматразовыя пераможцы: Узорны харэаграфічны ансамбль “Надзейка”, Узорны духавы аркестр ДШМ, Узорны дзіцячы хор, Народны харавы ансамбль “Ліра”, ансамбль барабаншчыц і мажарэтак, аркестр беларускіх народных інструментаў, інструментальны ансамбль, ансамбль цымбалістаў “Вясёлка”, “Неапалітанскі ансамбль”, ансамбль баяністаў, харэаграфічны ансамбль “Карамелькі”, вакальны ансамбль “Быхаўскія званчыкі”, ансамбль “Срэбраныя ноткі”, эстрадны ансамбль, навучэнцы мастацкага класа.

Удзел у конкурсах:

• Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Золотая пчёлка” г. Клімавічы – 2005, 2010, 2011. Узнагароджаны Дыпломам.
• Нацыянальны тэлевізійны конкурс юных талентаў “Сузор’е надзей” г. Мінск – 2006. Узнагароджаны Дыпломам.
• Міжнародны фестываль-конкурс “Беларусь-шоу” г. Баранавічы. – 2006.
• VIII Рэспубліканскі мастацкі конкурс навучэнцаў ДШМ г. Магілёў – 2007.
• Абласны фестываль духавой музыкі “Па галоўнай вуліцы з аркестрам” г. Быхаў.- 2005.
• Выступленне ў Рэспубліцы Малдова, прысвечанае Дню незалежнасці Рэспублікі г. Кріуліне – 2006.
• Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер” г. Магілёў – 2007.
• Рэспубліканскі конурс “Спасатели – глазами детей ” – 2008.
• Міжнародны конкурс малюнка “Мая вёска, мой горад, мая краіна”.
• Рэспубліканскае свята пісьменнасці – 2005, 2006.
• Міжнародны фестываль-конкурс “Единство России” г. Масква – 2006.
• Міжнародны фестываль мастацтваў “Венок дружбы” г. Бабруйск – 2008.
• Рэспубліанскі конкурс імя І. І. Жыновіча выканаўцаў на народных інструментах г. Магілёў – 2009.
• Рэспубліканскі конкурс “Серебряный звон цимбал” – 2010. Узнагароджаны Дыпломам.
• Міжнародны конкурс “Сем нот шэсць струн” г. Гомель – 2010. Узнагароджаны Дыпломам.
• Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці “Мы па гораду ідзем” г. Гомель- 2010.
• Дзіцячы абласны конкурс харавога мастацтва “Замечательные даты замечательных людей” – 2010. Узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.
• 16 красавіка 2009 г. Бароўская Аліна - Дыпламант Фестывалю і выставы «Славянскае братэрства » Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, г. Масква.
• 16 красавіка 2009 г. Пінчукова Марыя - Дыплом Лаўрэата за перамогу ў Фестывалі і выставе «Славянскае братэрства » Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, г. Масква.
• май 2009 г. Камар Луіза - Дыпламант IV Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «На паляй зямлі», г. Мінск.

За апошнія пяць гадоў школастала базай для правядзення абласных семінараў па абмену вопытам з выкладчыкамі дзіцячых школ мастацтваў Магілёўскай вобласці. Такія семінары праведзены на мастацкім аддзяленні “Дзеці – тварцы ХХІ стагоддзя”, харэаграфічным – “Танец – язык души”, на музычным аддзяленні “Работа с детьми по музыкально-эстктическому воспитанию в подготовительной группе”, абласны семінар дзіцячага харавога мастацтва.

За дасягнутыя поспехі выкладчыкі ўзнагароджваліся Ганаровымі граматамі і дыпломамі, спецыяльнымі прэміямі:

• Перуноўская Н. Н. – пераможца Рэспубліканскага конкурса мастацкіх прац выкладчыкаў;
• Палунчанка Л. Н. – лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама;
• Глушчанка В. Н. – узнагароджана дзяржаўным медалем “За працоўныя дасягненні”;

Калектыў Быхаўскай ДШМ шмат разоў з’яўляўся пераможцам спаборніцтваў сярод устаноў культуры, тры разы ўзнагароджваўся пераходзячым Ганаровым Сцягам Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2007 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падараваў навучэнцам ДШМ белы раяль фірмы “Цымерман”.

На працягу 5 гадоў калектыў Быхаўскай ДШМ з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва сярод устаноў культуры і спецыялізаваных устаноў адукацыі.

У 2010 годзе навучэнцы і выкладчыкі прымалі актыўны ўдзел у Міжнародных, Рэспубліканскіх, абласных конкурсах, фестывалях, выставах. Узнагароджаны дзесяццю дыпломамі:

• Дыплом 2 ступені на Рэспубліканскім крнкурсе “Срэбраны звон цымбал” – ансамбль “Вясёлка”;
• Дыплом 2 ступені на абласным конкурсе харавой творчасці “Замечательные даты замечательных людей” – Узорны дзіцячы хор;
• Дыплом 2 ступені на абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтва – ансамбль “Карамелькі”.
• Дыплом на Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Золотая пчёлка” у намінацыі выяўленчае мастацтва;
• Дыплом на Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Золотая пчёлка! – Узорны харэаграфічны ансамбль “Надзейка”;
• Дыплом на конкурсе дзіцячага малюнка “Чарнобыль: мінулае, сучаснае, будучае” Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МУС Рэспублікі Беларусь. “Беларускае аддзяленне Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемам вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.
• 2 дыплома на Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці “Мы па гораду ідзем” г. Гомель.
• Дыплом 3 ступені на абласным конкурсе на лепшую арганізацыю музычных і культурна-забаўляльных праграм спажывецкай кааперацыі ў намінацыі “Лепшы выканаўца музычных твораў”.
• Дыплом пераможцы 1 тэлевізійнага канала АНТ “Наше утро” за фотавыставу работ.
• 20 сакавіка 2010 Камар Луіза - Дыплом III ступені ў Міжнародным конкурсе юных мастакоў "Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра» г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.
• 26 красавіка 2010 года Буслова Анастасія - Дыплом III ступені ў намінацыі "Жывапіс" абласнога конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект» г. Магілёў.
• 4 мая 2010 г. Казлоў Андрэй - Ганаровая грамата за ўдзел у абласным конкурсе дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Магілёў.
• 4 мая 2010 г. Яравы Яраслаў - Ганаровая грамата за ўдзел у абласным конкурсе дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Магілёў
• 4 мая 2010 г. Гараўцоў Раман - Дыплом III ступені ў абласным конкурсе дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Магілёў
• 4 мая 2010 г. Свістуноў Васіль - Дыплом II ступені ў абласным конкурсе дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Магілёў
• 4 мая 2010 г. Стральцова Ангеліна - Дыплом I ступені ў абласным конкурсе дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Магілёў
• май 2010 г. Яршова Кацярына - Ганаровая грамата, II месца ў намінацыі «Малюнак» раённага этапу агляду конкурсу «Выратавальнік вачыма дзяцей» г. Быхаў
• май 2010 г. Барбулат Яна - Ганаровая грамата, II месца ў намінацыі «Вырабы» раённага этапу агляду конкурсу «Выратавальнік вачыма дзяцей» г. Быхаў
• май 2010 г. Бодякова Юлія - Ганаровая грамата, I месца ў намінацыі «Плакат» раённага этапу агляду конкурсу «Выратавальнік вачыма дзяцей» г. Быхаў
• май 2010 г. Шпарло Дар'я - Ганаровая грамата, I месца ў намінацыі «Малюнак» раённага этапу агляду конкурсу «Выратавальнік вачыма дзяцей» г. Быхаў
• май 2010 г. Агінскі Ганна - Ганаровая грамата, I месца ў намінацыі «Вырабы» раённага этапу агляду конкурсу «Выратавальнік вачыма дзяцей» г. Быхаў
• 19 мая 2010 г. Стральцова Ангеліна - Дыпламант рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка ДТСААФ «Перамогу паважаем, герояў памятаем!» г. Мінск
• 29 мая 2010 г. Марозаў Яўген - Дыплом II ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» X Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г. Клімавічы
• 29 мая 2010 г. Буслова Анастасія - Дыплом III ступені ў намінацыі "Выяўленчае мастацтва» X Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г. Клімавічы
• чэрвеня 2010 Свістуноў Васіль - Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Чарнобыль: мінулае, сучаснасць, будучыня», г. Мінск
• чэрвеня 2010 Буслова Анастасія - Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Чарнобыль: мінулае, сучаснасць, будучыня», г. Мінск
• чэрвеня 2010 Бутина Анастасія - Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Чарнобыль: мінулае, сучаснасць, будучыня», г. Мінск
• Асноўнай задачай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў стала адраджэнне народных мастацкіх промыслаў і рамёстваў. Наша нацыянальная культура - гэта багатая спадчына, цікавасць і любоў да якога трэба прывіваць з дзяцінства.

Асабліва мы ганарымся перамогамі вучняў у гэтым годзе:

• Камар Луіза (дыплом 3 ступені) у Міжнародным конкурсе юных мастакоў "Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра» г. Мінск;
• Марозаў Яўген (дыплом 2 ступені) і Буслова Анастасія (дыплом 3 ступені) у X Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г. Клімавічы;
• Буслова Анастасія (Сертыфікат аб дасягненні) у Міжнародным конкурсе малюнка «Музыка і танцы майго народа », Балгарыя; ў Рэспубліканскім конкурсе "Чарнобыль: мінулае, сучаснасць, будучыня» г. Мінск. Праца Насці прымала ўдзел у каляднай акцыі «Каханаму малюнку - падарунак» і заахвоціць сувенірам супрацоўнікамі філіяла «Беларускага аддзялення Расійска-Беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ».
• - у выставе «Крама цудаў» на X Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г. Клімавічы;

На перыяд 2011 года Быхаўская ДШМ прымала ўдзел у:

• ІІІ рэгіянальным конкурсе скрыпачоў “Залатая нота” г. Рэчыца;
• ІІ абласным конкурсе фальклорных ансамбляў;
• І абласным конкурсе выканаўцаў на цымбалах, прысвечаны памяці Заслужанага дзеяча культуры БССР В. В. Тупіцына (малодшая і старэйшая групы);
• І адкрытым раённым фестывалі-конкурсе інструментальных ансамбляў “Шклоў збірае сяброў”.

У 2011 годзе прадстаўнікі ДШМ удзельнічалі ў 2 абласным конкурсе фартэпіянных ансамбляў, дзе былі ўзнагароджаны Дыпломамі.

У 2011 годзе харэаграфічны ансамбль “Надзейка” стаў дыпламантам “Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі”.

2012 год

У Быхаве праходзіў адборачны тур рэспубліканскага песеннага конкурсу "Поющие города". Яўгенія Цішкова і Арцём Якубёнак, выпускнікі Магілёўскага каледжа мастацтваў, а раней ўдзельнікі дзіцячага харэаграфічнага ансамбля УА "Быхаўская ДШМ" "Карамелькі" пад кіраўніцтвам Алы Дзяменцьевай выйшлі ў фінальную частку.

На абласным конкурсе дзіцячых харэаграфічных калектываў дзіцячых школ мастацтваў ў 2012 годзе ансамбль "Карамелькі" атрымаў Дыплом другой ступені ўпраўлення культуры аблвыканкама.

2013 год

Грудзінаўскі філіял Быхаўскай ДШМ

У 1986 г. у весцы Грудзінаўка пабудаваны СДК, а ў 1987 г. на другім паверсе яго была адчынена дзіцячая музычная школа. Для яе навучэнцаў саўгас купіў 2 фартэпіана, 2 балалайкі, 3 баяна, магнітафон, нотную літаратуру.

Дырэктарам школы была Садоўская Іна Анатольеўна, настаўніцай Чэрняхова Уладзелена Феліксаўна. У школе было 35 вучняў.

У 1988 г. настаўнікамі школы былі Церахава Л.Г ( клас домры, балалайкі, фартэпіяна), Падбярозская Л.Д.

Музычная школа знаходзілася на балансе саўгаса да 1994 года. У 1994 годзе Грудзінаўская ДМШ была перададзена на баланс аддзела культуры і стала філіялам Быхаўскай ДМШ. Вядучы педагог школы- Церахава Людзміла Рыгораўна. Быў адкрыты клас домры, баяна, фартэпіяна.

Прадоўжылі музычную адукацыю наступныя вучні музычнай школы: Рудакова Т., Багуслова В., Азаркоў В.

З 2005 года Грудзінаўская музычная школа перайменавана ў “Грудзінаўскі філіял Быхаўскай ДШМ”.

Абідавіцкі філіял Быхаўскай ДШМ

Адкрыта ў 1979 годзе.

На музычным аддзяленні займалася 53 навучэнца; клас баяна, фартэпіяна, акардэона, трубы.

Дырэктарамі музычнай школы была Балахонава Наталля Міхайлаўна, выкладчыкам Цімашэнка І.У.

З 1985 па 1998 гады дырэктарам музычнай школы быў Хамутоў Аляксандар Якаўлевіч.

Рашэннем Быхаўскага раеннага выканаўчага камітэта №9 ад 26.09.2001 г. Абідавіцкая ДШМ была пераўтворана ў філіял ДШМ з 1 верасня 2001 г. Скарочана пасада дырэктара, зацверджана структура філіяла ДШМ, загадчыка філіяла – 0,5 стаўкі.

З 2001 года загадчыкам філіяла стала Палунчанка Людзміла Мікалаеўна,

Педагогі школы Качура А.В., Суравец А.К., Марачкоўская А.М.

У 2005 годзе перайменаваны ў “Абідавіцкі філіял Быхаўскай ДШМ”.

У 2007 г. – загадчык філіяла Каўбасава А.У.

Лудчыцкая калгасная музычная школа

Адкрылася ў 1986 годзе. Дырэктарам была Вішнякова Людзміла Мікалаеўна. Працавала тры выкладчыка па класу баяна, акардэона, цымбал, балалайкі, сальфеджыо, музычнай літаратуры, харавога пенія. Выкладчыкамі працавалі Е.Бондарава, Л.С.Каган, А.В.Зайцава, А.В.Купрыянава, А.А.Гутарэвіч, В.І.Новікаў.

Колькасць вучняў каля 60 чалавек.

Школа была закрыта ў 1989 годзе.

Глухская ДМШ - дырэктар Пузанаў Аляксандар Федаравіч з 1985 г. (клас баяна).

Новабыхаўская ДМШ – дырэктар Леановец Марына Мікалаеўна з 1985 г.

Глухская і Новабыхаўская школы праіснавалі кароткі час і былі зачынены.

Макранская ДШМ

У 2005 г. на базе Быхаўскай дзіцячай школы мастацтва стаў працаваць яе філіял у аграгарадке Мокрае. У 2008 годзе рашэннем Быхаўскага райвыканкама Макранскі філіял Быхаўскай ДШМ быў рэарганізаваны ў самастойную дзіцячую школу мастацтваў, якую ўзначаліла дырэктар Фурманава Н.С. З 1-га лістапада 2010 года дырэктарам школы стала Высачынская Е.Ю., якая скончыла БДАМ ў г.Магілёве, працавала артыстам аркестра им.Л.Иванова, у 2003 годзе стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу ў Пскоў і стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. На сённяшні дзень у Макранскай ДШМ функцыянуюць:

1. Музычнае аддзяленне: харавы клас і клас цымбал.
2. Харэаграфічны клас.
3. Тэатральны клас.
4. Мастацкі клас.

Калектыў Макранскай ДШМ невялікі, але творчы. Сярэдні ўзрост выкладчыкаў складае 25 гадоў. Трое выкладчыкаў маюць вышэйшую адукацыю:

- Дырэктар ДШМ Высачынская Е.Ю.
- Выкладчык класа харавых дысцыплін Булава Н.В.
- Выкладчык харэаграфічнага класа Коханава А.А.

Трое выкладчыкаў з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй:

- Выкладчык па класе цымбалаў Копанева Д.Ю.
- Выкладчык тэатральнага класа Загрышава І.В.
- Выкладчык класа харавых дысцыплін Палякова А.У.

Двое атрымліваюць вышэйшую адукацыю: Палякова А.У. і Загрышава І.В.

Педагагічны калектыў знаходзіцца ў пастаянным цесным кантакце з бацькамі навучэнцаў па вучэбных, выхаваўчым і творчым пытаннях.

Асноўная дзейнасць, мэты і задачы Макранскай ДШМ накіраваныя на захаванне, прапаганду і рэалізацыю духоўнага і культурнага развіцця чалавека на вёсцы. Выхаванцы школы мастацтваў праходзяць не толькі абавязковую праграму, але і дзякуючы жаданням і намаганням педагогаў задзейнічаны ў канцэртным жыцці раёна. Створаны творчыя калектывы, якія ўдзельнічаюць ў розных канцэртных мерапрыемствах Быхава і быхаўскага раёна. Гэта:

Дуэт цымбалістаў «Мініяцюра» у складзе выкладчыкаў Высочинской Е.Ю. (лаўрэата міжнароднага конкурсу) і Копаневой Д.Ю. (дыпламанта рэспубліканскага конкурсу).

Дзіцячы харэаграфічны калектыў «Стася» (руков. Коханава А.А.).

Дзіцячы вакальны ансамбль (руков. Палякова А.У.).

Паспяхова выступае салістка Ога Тамара, навучэнка класа харавых дысцыплін (препод.Полякова А.У.)

Выкладчыкі Макранскай ДШМ працуюць у цесным супрацоўніцтве з Быхаўскай дзіцячай школай мастацтваў, прымаюць актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці раёна і вобласці, выступаючы з ансамблем Барабаншчыца, як сольныя выканаўцы.

Макранская ДШМ ажыццяўляе творчае ўзаемадзеянне з КПК «д / с-СШ", а таксама наладжана супрацоўніцтва з Макранскім СДК.

Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў

Каб зберагчы народныя рамёствы, традыцыі, раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб адкрыцці пры аддзеле культуры райвыканкома новага вучэбна-выхаваўчай установы - дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў.

У снежні 2008 г. у доме культуры мікрараёна Быхаў-1 адбылося свята, прысвечанае Году рамёстваў і адкрыццю гэтай школы. Узначальвае школу І. Г. Кухціна, якая на працягу 10 год выкладала ў дзіцячай школе мастацтваў жывапіс, малюнак, кампазіцыю.

Асноўныя задачы і накірункі школы:

• вывучэнне і выхаванне дзяцей на аснове народных традыцый;
• захаванне і развіццё традыцыйных народных рамёстваў;
• прапаганда народных рамёстваў шляхам выставачнай дзейнасці.

Навучанне ў школе праходзіць па тром накірункам:

• мастацкая саломка;
• вышыўка;
• выцінанка.

З кастрычніка 2008 года на базе дзіцячага садка № 1 дзейнічае гурток дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, якім кіруе выкладчык Дзіцячай школай мастацкіх рамёстваў Ю. І. Жалабкевіч.

У 2009 годзе адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне і клас агульнага эстэтычнага аддзялення.

Вучні атрымліваюць пачатковую мастацкую адукацыю, займаюцца жывапісам і малюнкам, вывучаюць кампазіцыю і гісторыю мастацтваў.

У дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў навучаецца 72 вучні.

У школе працуюць 3 настаўнікі: Желобкевіч Ю. І., Чыжонак О. В., Петрачэнка Т. М.

Галоўнай формай развіцця адараных дзяцей у школе з´яўляецца прывабліванне дзяцей да ўдзелу ў выставах, конкурсах і мерапрыемствах.

Навучэнцы і настаўнікі ДШМР актыўныя ўдзельнікі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсаў, фестываляў, выстаў.

У 2009 годзе пераможцамі і дэпламантамі сталі:

• Дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе па пляценню «Карункі роднай спадчыны», намінацыя «Саломапляценне. Павук ці падвесная канструкцыя» (Кухціна І. Г.);
• Дыплом 3 ступені ў абласным конкурсе па рэканстукцыі касцюма «Традыцыйны нацыянальны касцюм Магілёўшчыны» (Кухціна І.Г.);
• Падзяка за актыўную працу па падрыхтоўцы юных мастакоў, займаўшых прызавыя месцы ў фестывалі і выставе «Славянское братство» Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь (Кухціна І. Г., Жалабкевіч Ю. І.);
• Дыплом Лаўрэата за перамогу ў фестывалі і выставе «Славянское братство» Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы і Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь (Пінчукова М.);
• Дыпломы на Міжнародным фестывалі дзіцячага мастацтва “Золотая пчёлка” г. Клімавічы (Чорствы В. А., Жалабкевіч Ю. І., Кухціна І. Г.);
• Дыплом ІV Міжнароднага конкурса дзіцячага малюнка “На своей земле”(Жалабкевіч Ю. І.);


Творчыя работы навучэнцаў

У 2010 годзе Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў удастоена падзякі упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама за развіццё нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 2010 годзе пераможцамі і дэпламантамі сталі:

• Дыплом ІІІ ступені Міжнароднага конкурса юных мастакоў “Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра” г. Ляхавічы;
• Творчая праца “В ожидании” унесена ў каталог удзельнікаў Міжнароднага фестываля дзіцячага мастацкай творчасці “Наследники Победы” г. Масква;
• Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Жывапіс” абласнога конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці моладзі, якая вучыцца “ТехноИнтеллект”;
• Дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў абласнога конкурса дзіцячага малюнка ДАСААФ “Победу чтим, героев помним!”, а таксама ўзнагароджаны Ганаровай граматай за ўдзел у дадзеным конкурсе;
• І і ІІ месцы раённага этапа агляда-конкурса “Спасатель глазами детей” ў намінацыі “Малюнак” “Поделка”, “Плакат”;
• Ганаровыя граматы раённага этапа агляда-конкурса “Спасатель глазами детей”;
• Ганаровы сертыфікат Міжнароднага конкурса малюнка “Музыка і танцы майго народа” г. Мантана;
• Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” на Х Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Золотая пчёлка” г. Клімавічы;
• Дыплом конкурса дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Мой любімы мультфільм” у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”;

У 2011 годзе ўпершыню на Быхаўшчыне высокага звання “Майстар па саломапляценню” удастоены дырэктар ДШМР Кухціна І. Г. і Жылабкевіч Ю. І. і яны ж прыняты ў члены Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

У 2011 годзе ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама за перамогу ў раённым спаборніцтве сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў іншых галін народнай гаспадаркі.

У 2012 годзе упершыню ДУА “Детская школа художественных ремесел и искусств г. Быхова” прымала ўдзел у рэспубліканскім фестывалі раместв “Весенний букет”, які прайшоў у г. Мінске. У выніку чаго быхаўчане занялі першае месца і узначаліў дзесятку лепшых творчых калектываў рэспублікі рамеснага профілю.

Дом дзіцячай творчасці

Дом дзіцячай творчасці працуе з 1957 г. (у той час ён меў назву Быхаўскі раённы дом піянераў) У жніўні 1996г. ён быў рэарганізаваны ў Дом дзіцячай творчасці ДДТ). Дырэктар – Шацкіх Валянціна Андрэеўна. Асноўнай мэтай ДДТ з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчых здольнасцей і схільнасцей дзяцей і моладзі, для здавальнення іх запытаў, індывідуальных патрэбнасцей у дадатковай адукацыі і фізічным удасканальванні, прафесійным самавызначэнні, адаптацыі і жыцці ў грамадстве. Задачамі ДДТ з’яўляюцца: арганізацыя вольнага часа; педагагічная падтрымка і рэабілітацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; падтрымка дзейнасці раённай піянерскай арганізацыі; фарміраванне здаровага ладу жыцця і г.д.

У 1997 г. ДДТ прымаў удзел у абласным конкурсе паміж установамі пазашкольнага выхавання “Пазашкольнік – 1997”, дзе заняў 3-е месца па вобласці і 1 – сярод устаноў Чарнобыльскіх раёнаў.

Зараз пры ДДТ працуе шмат гурткоў: тэтральны, эстрадны, малюнак і жывапіс, цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка, машынапіс, рукадзелле, танцавальны, разьба па дрэву.

Штогод кожнае лета пры ДДТ працуе дзіцячы лагер.

Выхаванцы Дома дзіцячай творчасці не раз прымалі ўдзел і станавілісь дыпламантамі ў шматлікіх абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях: абласны фестываль-конкурс эстраднай песні “Беларускія зоркі”, абласны фестываль фітакасцюмаў “Рамонак”, абласны конкурс юных мадэльераў “Залатое вераценца”, міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, нацыянальны тэлевізійны конкурс юных талентаў “Сузор’е надзей” і інш. Работы выхаванцаў гуртка радыёканструіравання прадстаўлены на Рэспубліканскай выстаўке тэхнічай творчасці навучэнцаў школ.

Педагогі ДДТ таксама займалі прызавыя месцы на педагагічным абласным конкурсе “Педагог дадатковай адукацыі”.

2006 год - М. Сельмах і абразцовы харэаграфічны ансамбль “Надзейка” дзіцячай школы мастацтваў сталі ўдзельнікамі і дэпламантамі 3-га Нацыянальнага телевізійнага конкурса юных талентаў “Сузор´е надзей”.


Выхаванцы Дома дзіцячай творчасці

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. Правільным напрамкам/ М. Ахрыменя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.-С. 1.

2. Ахрименя, Н. Радуют «Карамельки» / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 4 мая.- С. 3.

3. Сидорова, Е. Получили дипломы/ Е. Сидорова// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 13 красавіка.- С. 4.

ru be en