Календарь знаменательных дат
31.05.2020 – Всемирный день без табака (через 4 дня)
01.06.2020 – Международный день детей (через 5 дней)
05.06.2020 – День охраны окружающей среды (через 9 дней)
05.06.2020 – День памяти преподобной Ефросиньи Полоцкой (через 9 дней)
14.06.2020 – Международный день доноров крови (через 18 дней)

Бытавое абслугоўванне

У 1949 годзе была створана арцель “Аб’яднанне”. У арцель уваходзіў масавы цэх па пашыву целагрэяк.У цаху працавала 30 чалавек.

У 1960 годзе на базе гэтай арцелі і шэрагу мелкіх майстэрняў быў створаны Быхаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. У яго склад тады ўваходзілі: швейны цэх, цырульня, фатаграфія, хімчыстка, абутковая і гадзіннікавая майстэрні, майстэрні па рамонту веласіпедаў і матацыклаў, пяць майстэрняў на весцы. На камбінаце працаваў 141 рабочы. Першым дырэктарам камбіната быў Каган М.М.

У 1969 годзе на камбінаце была арганізавана дыспетчырская служба. Камбінат аказваў бытавыя паслугі па заказам насельніцтва, вырабляў прадукцыю, выконваў работы і аказваў платныя паслугі для іншых суб’ектаў, арганізацый і прадпрыемстваў. На камбінаце працавалі: цэх па вытворчасці гатовага трыкатажнага адзення машыннай і ручной вязкі, цэх па пашыву жаночага адзення, цэх па пашыву мужчынскага адзення, фотамайстэрня, рамонт абутку, рамонт бытавой тэхнікі.

У 1996 годзе камбінат бытавога абслугоўвання быў перайменаваны ў Быхаўскае унітарнае прадпрыемства “Бытпаслугі”.Мэта прадпрыемства – забяспечыць найбольш поўна патрэбы насельніцтва ў бытавым абслугоўванні шляхам пашырэння відаў бытавых паслуг, унядрэнне новых форм абслугоўвання, павышэнне культуры абслугоўвання, паляпшэнне якасці работ і паслуг. “Бытпаслугі” аказвае наступныя віды паслуг: вытворчасць гатовага трыкатажнага адзення машыннай і ручной вязкі, вытворчасць скуранога адзення, вытворчасць спецадзення, бялізны, вырабаў з натуральнага і штучнага меха, вытворчасць вырабаў з дрэва,вытворчасць рытуальных прыналежнасцяў, займаецца рамонтам машын для тэкстыльнай, швейнай і скураной прамысловасці, рамонтам электрабытавых тавараў і прыбораў. Займаецца аптовым гандлем бытавых тавараў рознічным гандлем новымі таварамі ў спецыялізаваных магазінах.

У 2000 г. у склад камбіната ўваходзіла 14 комплексна – прыёмных пунктаў ( КПП ), 2 Дома быта з наборам розных паслуг, цырульня, пральня. Камбінат аказваў 15 відаў паслуг, у тым ліку ўсе рамонтныя віды, паслугі рытуальнага характару, паслугі па размолу збожжа. Дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання ў гэты час была Г. Дзюрава.

У лютым 2001 г. Быхаўскі камбінат бытавога абслугоўвання быў перайменаваны ў Быхаўскае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Бытпаслугі” у адпаведнасці з патрабаваннем грамадзянскага кодэксу РБ

( рэестр агульнарэспубліканскай рэгістрацыі № 2215 ад 31. 12. 1996 г. ) і з’яўляецца правапрыемнікам усіх яго маёмасных і немаёмасных правоў і абавязкаў.

Маёмасць Унітарнага прадпрыемства належыць на правах уласнасці Быхаўскаму раённаму Савету дэпутатаў і замацоўваецца за Унітарным прадпрыемствам на праве гаспадарчага вядзення.

УКП створана з мэтай забеспячэння найбольш поўнага задавальнення патрэб насельніцтва ў бытавым абслугоўванні шляхам пашырэння відаў бытавых паслуг, укараненны прагрэсіўных форм абслугоўвання, павышэнне культуры абслугоўвання , паляпшэнне якасці работ і паслуг,скарачэнне тэрмінаў выканання заказаў.

У склад УКП “Бытпаслугі” уваходзяць наступныя структурныя падраздзяленні: швейная майстэрня па індывідуальнаму пашыву і рамонту адзення, майстэрня па рамонту абутка, цырульня, пракат, участак рытуальных паслуг .пральня, майстэрня па вязанню і рамонту трыкатажу, 19 комплексна – прыёмных пунктаў.

УКП здзяйсняе 25 відаў дзейнасці:

- вытворчасць гатовага трыкатажнага адзення машыннай і ручной вязкі;
- вытворчасць скуранога адзення;
- вытворчасць драўляных будаўнічых канструкцый і дэталей;
- рамонт абутку;
- выраб траўрных вянкоў, грабоў;
- вытворчасць вырабаў з бетона, гіпсу і цэмента;
- вытворчасць скабяных вырабаў;
- вытворчасць натуральнай скуры;
- рамонт электрабытавых тавараў, прыбораў і металавырабаў;
- дзейнасць у вобласці фатаграфіі і інш.

У цяперашні час у раёне дзейнічае 18 сельскіх КПТ, замест вырашаных па мінімальным дзяржаўным стандартам 13 – 14, а так сама КПТ функцыяніруе у Доме быта.

Органам кіравання Унітарнага прадпрыемства з’яўляецца дырэктар Бірукова Г. В.

Месца знаходжання: г. Быхаў, пл. Красоўскага, 6.

У г. Быхаве з 22. 08. 2002 г. працуе прыватная цырульня “Мара” ( жаночы зал – прадпрымальнік Лейбюк Т. М., мужчынскі зал – прадпрымальнік Басава В. І.), паслугі па рамонту гадзіннікаў аказвае прыватны прадпрымальнік Шываннікава Т. І. ( з 31. 10. 2000 г.), прыватнай дзейнасцю па вырабленню помнікаў займаюцца прадпрымальнікі: Чаркінскі І. С. ( з 30. 11. 2002 г.) і Айчыянец Г. В. ( з 23. 02. 2005 г.), рамонтам бытавой радыёэлектроннай апаратуры прадпрымальнікі: Навуменка Д. Л. ( з 24. 02. 2003 г.), Волаў В. Г. (з 23. 10. 2003 г.), рамонтам мэблі прадпрымальнікі: Архіпаў В. В. (па заяўках) і Часлаўская Н. Т. (з 31. 08. 2005 г.).

З красавіка 2009 г. дырэктарам УКП “Бытпаслугі” працуе Шпакава Таццяна Мікалаеўна.

За перыяд 2006 – 2010 гг. у аграгарадках пабудавана 17 комплексных прыёмных пунктаў па аказанню паслуг па рамонту абутку і адзення.

У лістападзе 2009 быў адкрыты цэх па вытворчасці швейных вырабаў з трыкатажу, магазін “Ритуал”, комплексна-прыемны пункт у вёсцы Нераж.

За 2010 год аб’ем вытворчасці прадукцыі склаў 767 млн. рублёў. Найбольшых вытворчых поспехаў па вынікам 2010 года дасягнулі калектыў швейнага цэха і КПП у в. Гадылёва, Баркалабава, Глухі і прыёмшчык заказаў Дома быта.

2012 год

З 2012 г. УКП “Бытпаслугі” рэарганізавана ў ААТ “Быхаўрайбытпаслугі”

За студзень-люты 2012 года аб’ем вытворчасці прамысловых тавараў у фактычных цэнах дасягнуў 196 млн. руб. пры 142 млн. руб. за аналагічны перыяд 2011 года.

У цяперашні час функцыянуюць 16 комплексна-прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасці (КПП) і адзін КПП у мікрараёне Колас. У Сяльцы, Чырвонай Беларусі і Дунайке арганізавана праца прыёмшчыкаў-рэалізатараў на хаце. Дзейнічае атэлье па пашыве адзення, ўчасткі лазапляцення, па вырабе жалезабетонных вырабаў, па рамонце адзення, рытуальны, пункт пракату, майстэрня па рамонце абутку, парыкмахерская, пральня. Для далейшага паляпшэння абслугоўвання сельскага насельніцтва, якое пражывае ў аддаленых ад КПП вёсках з колькасцю больш за 30 чалавек, аказваюцца бытавыя паслугі пры дапамозе спецаўтобуса "Мабільная служба побыту".

У гэтым годзе было выраблена прадукцыі ў цэлым на 1828млн. рублёў, тады як у 2011 годзе гэты паказчык складаў 1389млн. рублёў. Ад рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства утаргавала 2 мільярды 291млн. рублёў - амаль на 600 мільёнаў больш, чым у 2011 годзе. У асноўны капітал выкарыстаны ў 2012 годзе 151 млн. рублёў. Сярэднямесячны заробак склаў за мінулы год 1462,2 тысячы рублёў, у снежні 2012 года - 2001,8 тысячы рублёў.

За гэты год калектывам лазапляцілнага цэха выраблена 1406 штук вырабаў з лазы на 119 млн. рублёў. Быхаўскія вырабы з лазы з задавальненнем закупляюць і рэалізуюць мінскія гандлёвыя арганізацыі. У гэтым годзе некаторыя сталічныя гандлёвыя прадпрыемствы таксама заключылі дамовы з быхаўчаніна вытворчасць вырабаў з лазы на некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў.

За студзень - люты гэтага года цэх ужо выдаў на-гара лозвавых вырабаў больш чым на 34 млн. рублёў.

2013 год

Цяпер на прадпрыемстве працуюць 73 чалавекі. Разам з аказаннем бытавых паслуг насельніцтву, прадпрыемства вырабляе розную прамысловую прадукцыю, аказвае паслугі шэрагу прадпрыемствам, арганізацыям, установам раёна і вобласці.

Найбольшы аб’ём ў структуры прадукцыі ўласнай вытворчасці займаюць швейныя вырабы - баваўняныя і плашчавыя касцюмы, халаты, пасцельная бялізна, коўдры ватовыя, вытворчая і форменнае адзенне. У мінулым годзе іх было выраблена на 93 млн. рублёў.

Таксама прадпрыемства на ўласных вытворчых магутнасцях вырабляе шырокі ассартымент і рытуальных прылад - кошыкаў, вянкоў, трунаў. За мінулы год іх выраблена на 91 млн. рублёў. За кошт здачы ў арэнду плошчы для ажыццяўлення рознічнага гандлю і аказання паслуг індывідуальным прадпрымальнікам , якая не выкарыстоўваецца за мінулы год было атрымана 332 млн. рублёў арэнднай платы.

Літартура:

1. Ахрименя, Н. Бытовые услуги населению/Н. Ахрименя//Маяк Прыдняпроўя.-2011.-26 сакавіка.-С. 1.

2. Громова, Н. Из белорусского трикотажа./Н. Громова.//Маяк Прыдняпроўя.-2010.- 3 сакавіка.-С. 4.

3. Дюрова, Г. Нам сегодня 40 лет. / Г. Дюрова. // Маяк прыдняп. – 2000. – 13 верас. – С. – 1.

4. Петровская, Л. Растёт производительность./Л. Петровская.//Маяк Прыдняпроўя.-2012.-24 сакавіка.-С. 1.

5. Солобуто, Н. В ногу со временем. / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп. – 2004. – 7 ліп. - С. – 3.

6. Салобуто, Н. По индивидуальным заказам / Н. Салобуто // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 8 верасня.- С. 3.

7. Салобуто, Н. Широкий спектр услуг / Н. Салобуто // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 23 сакавіка.- С.1.

ru be en