Календарь знаменательных дат
Завтра праздник – 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі (1917–1995), народнага паэта Беларусі
25.08.2017 – 85 гадоў з дня нараджэння Пятруся Макаля (1932–996), беларускага паэта, драматурга (через 3 дня)
27.08.2017 – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Махнача (1922–2001), беларускага паэта, празаіка (через 5 дней)
31.08.2017 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шыціка (1922–2000), беларускага пісьменніка (через 9 дней)
01.09.2017 – День знаний (через 10 дней)
03.09.2017 – 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927–1994), беларускага пісьменніка (через 12 дней)

2017 год у Беларусі пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

У ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» святкаванню 135-годдзя паэтаў нададзена асаблівая ўвага. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх бібліятэчных установах раёна. Асабліва насычанымі стануць ліпень, калі нарадзіўся Купала, і лістапад – месяц нараджэння Коласа.

План мерапрыемстваў
ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна»
у рамках 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Назва мерапрыемства Дата правядзення Месца правядзення Адказныя
Аформіць выставы-прагляды, тэматычныя паліцы, кніжна-ілюстратыўныя кампазіцыі «Купала і Колас, вы нас гадавалі», «Заўсёды будуць нам свяціць два сонцы – Колас і Купала», «Песняры беларускай зямлі», «Купала і Колас – зямлі вялікай галасы» і інш. Студзень Бібліятэкі сеткі Бібліятэчныя работнікі сеткі
Ажыццявіць відэапраект «У вянок песнярам». Красавік-кастрычнік Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В. Стральцова, праз сайт ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» Сідарэнка А.М., бібліятэкар 1 катэгорыі
Арганізаваць і правесці літаратурныя вечарыны, гадзіны, вечары-партрэты, літаратурна-паэтычныя кампазіцыі, гадзіны паэзіі: Бібліятэкі сеткі Бібліятэчныя работнікі сеткі
- «Нам засталася спадчына», «І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы», «Пакуль ёсць Купала – будзе народ», «З песні пачынаецца Купала», «Паэт народны – паэт сапраўдны» і інш. (па творчасці Я. Купалы); Чэрвень-ліпень
- «Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны», «Мелодыю мовы славянскай я чую», «Свой талент шчодра аддаў Беларусі», «Знакавая постаць Беларусі», «Як песня народа неўміручы наш Колас», «Народа слова і душа народа», «Маці Беларусь, твой сын жыве» і інш. (па творчасці Я. Коласа). Кастрычнік -лістапад
Правесці акцыю «Чытаем творы Я. Купалы і Я. Коласа разам», літаратурныя віктарыны, турніры, вечарыны «Песняры Беларусі сінявокай», «Знакавыя постаці Беларусі», «Яны – зямлі вялікай галасы», «На кожнай сцяжынцы іх песня і голас», «Зоркі беларускага небасхілу» і інш. На працягу года Бібліятэкі сеткі Бібліятэчныя работнікі сеткі
Выдаць персанальныя бібліяграфічныя памяткі «Завуся я толькі Янка Купала», «Вялікі пясняр беларускага народа» (Я. Колас); буклеты з серыі «Літаратурная палітра пісьменнікаў-юбіляраў», лістоўкі «Партрэт пісьменніка». Чэрвень, кастрычнік Цэнтральная раённая бібліятэка ім. Б.В.Стральцова; Палянінавіцкая СБ; Раённая дзіцячая бібліятэка Вашукевіч С.В., бібліёграф 1 катэгорыі; Старасціна Н.І., бібліятэкар 2 катэгорыі; Якаўлева К.А., бібліятэкар 1 катэгорыі

ЗНАКАВЫЯ ПОСТАЦІ БЕЛАРУСІ

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі, блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, народныя паэты Беларусі Купала і Колас былі вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаныя купаласаўскага і коласаўскага талентаў былі аднолькавыя – гэта геніяльнасць і простасць. Яны зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу "людзьмі звацца".

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды абласная бібліятэка прапануе аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця.

Выбраць вiктарыну: